пятніца, 10 лютага 2012, Менск 00:02

Палітыка

Генэральны пракурор праверыць справу Зэльцэра

Генэральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч на прэс-канфэрэнцыі ў Менску выказаў меркаваньне, што разгляд справы пра амністыю грамадзяніна ЗША Эмануіла Зэльцэра зацягнуўся.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Э.Зэльцэр адбывае пакараньне ў Магілёўскай калёніі і больш за месяц чакае пасяджэньня камісіі па амністыі.

“Мы праверым, чаму зацягваецца разгляд справы”, — сказаў Рыгор Васілевіч.

Таксама генпракурор Беларусі зьвярнуў увагу на шэраг карупцыйных спраў сярод высокага чынавенства. Паводле Рыгора Васілевіча, асаблівай увагі вартыя справы пра карупцыю ў сыстэме Міністэрства энэргетыкі, Міністэрства прамысловасьці, а таксама пры разьмеркаваньні зямельных участкаў пад Менскам.
Гэтая дыскусія закрытая.
Камэнтары
     
Камэнтароў няма. Дадайце свой і будзьце першыя.