пятніца, 10 лютага 2012, Менск 06:21

Палітыка

Севярынец: ”Паляпшэньне стасункаў з Эўропай можа даць дадатковыя гарантыі незалежнасьці”

Што дасьць Беларусі збліжэньне з Эўразьвязам і Радай Эўропы?

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Адказваючы на гэтае пытаньне, сустаршыня аргкамітэту Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Павал Севярынец адзначыў:

“У першую чаргу гэта можа даць дадатковыя гарантыі беларускай незалежнасьці. Гэта галоўнае геапалітычнае пытаньне ў расейска-эўрапейскай “халоднай вайне”, якая разгортваецца зараз, у тым ліку на тэрыторыі Беларусі. Таму паляпшэньне стасункаў Эўропы зь Беларусьсю як краінай і нават зь сёньняшнім рэжымам — гэта крокі ў кірунку большай незалежнасьці.

Наўрад ці сам па сабе так званы дыялёг паспрыяе большай дэмакратызацыі Беларусі. Хутчэй касмэтычных зьменаў будзе больш. Але дэмакратызацыя — гэта найперш справа саміх беларусаў, самога беларускага грамадзтва. І тут ні Фэрэра-Вальднэр, ні Саляна не прывязуць тае дэмакратыі. Яе трэба дамагацца самім”.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Сяржук
23.06.2009 18:37
Таму паляпшэньне стасункаў Эўропы зь Беларусьсю як краінай і нават зь сёньняшнім рэжымам — гэта крокі ў кірунку большай незалежнасьці.
---
...і нават зь сёньняшнім рэжымам...
Няма больш Севярынца.

Імя:: Вячаслаў
23.06.2009 21:46
Сяржук, гэта цябе "троль" няма, а Севярынец ёсць, бо ён той хто праз свой жыццёвы шлях паказаў як трэба змагацца з Рэжымам.

Імя:: Gleb Горад:: Orsha
24.06.2009 02:07
Лукашенко нужно всех нынешних отморозков пропустить через тюрьмы. После этого они становятся поклонниками Господа и независимости в любом виде.
Диктатура их больше не волнует.
Лукашенко уже лучший друг - как борец за молочную независимость.
Вот так и живём с этой ср-ой независимостью уже 15 лет.
Никто не просит Саляну и Бениту бороться с диктатурой.
Хотелось бы только чтобы они отбросили лицемерие и не признавали легитимность этого режима. Это была бы их помощь.
Иначе Беларуси грозит независимая монархия а ля лукашенко.
В которой у Северенца будет приятная должность.
Шута при троне.
И тогда, наконец-то, он сможет осуществить свою важнейшую саляновскую миссию - христианизировать Россию.



Імя:: Вячаславу
24.06.2009 21:09
Сяржук змагаўся яшчэ з савецкiм рэжымам, калi ты яшчэ пад стол хадзiў разам з Севярынцам.