пятніца, 10 лютага 2012, Менск 05:27

Палітыка

Бандарэнка: сёньня больш выйграе дыктатарская Беларусь

Што дасьць Беларусі збліжэньне з Эўразьвязам і Радай Эўропы? Адказваючы на гэтае пытаньне, каардынатар грамадзянскай кампаніі “Эўрапейская Беларусь” Зьміцер Бандарэнка сказаў:

Зьміцер Бандарэнка
x
Зьміцер Бандарэнка
ПАМЕР ШРЫФТУ - +

“Існуюць дзьве Беларусі — дыктатарская і народная. І, мабыць, сёньня з гэтых кантактаў больш выйграе дыктатарская Беларусь. Народ ад гэтых кантактаў нічога не выйграе. А найбольш актыўная частка грамадзтва — палітычная апазыцыя — пакуль ад гэтага страчвае. Бо сёньня ў турме памірае наш таварыш Аўтуховіч, а пад усе кантакты, фанфарныя аднаўленьні статусу ў Радзе Эўропы пра гэта проста забываюцца. Бо амаральная палітыка ня можа прыносіць карысьць для народа.

Учора Фэрэра-Вальднэр, у адрозьненьне ад спадара Саляны, усё ж акцэнтавала ўвагу на правах чалавека, што данесена інфармацыя і Лукашэнку, і Мартынаву. Але пакуль рэжыму хітра ўдаецца імітаваць лібэралізацыю і дэмакратызацыю без рэальных зьменаў у жыцьці простых беларусаў”.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Yury
23.06.2009 15:04
Народ сапраўды нічога ня выйграе, але нічога і ня прайграе. А вось псеўда апазіцыя згубіць шмат. Перш за ўсе грошы, на якія нядрэнна пачуваліся ўсе гэтая гады як бы мовіць лідары.

Імя:: з народу
23.06.2009 15:14
Увогуле, хай бы ЭЗ зрабіў празрыстымі крыніцы фінансаваньня нашай так званай апазыцыі. І анкрэтныя сумы Але гэтага ніколі ня будзе зроблена, бо ў такім выпадку народ, пра які тут ўзгадвае Бандарэнка, падыме гэтых гора-апазыцыянэраў на вілы.

Вы б, спадар Бандарэнка, лепей расказалі пра дыструктыўную ролю Хартыі-97, якая была створаная, каб адштурхнуць на перыфэрыю БНФ і раскалоць нацыяналдьны рух. Вельмі трапную ацэнку даў гэтай ініцыятыве ў свой час Пазьняк.

Сёньня Хартыя - гэта Саннікаў і Бандарэнка, людзі абсалютна невядомыя ў шырокім грамадзтве, ня кажучы ўжо пра "простае насеольніцтва".