чацьвер, 09 лютага 2012, Менск 16:39

Грамадзтва

Чаго чакаць Беларусі ад зьбліжэньня з Эўропай

Сёньня ПАРЭ разгледзела сытуацыю ў Беларусі. Парлямэнту Беларусі з пэўнымі агаворкамі быў вернуты статус спэцыяльна запрошанага ў ПАРЭ. ДЫСКУСІЯ НА СВАБОДЗЕ.

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +

На слуханьнях прысутнічалі дзьве беларускія дэлегацыі. Афіцыйную ўзначальваў віцэ-сьпікер Палаты прадстаўнікоў Валеры Іваноў, дэлегацыю ад Аб’яднаных дэмакратычных сілаў — лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

Беларусь у 1993 годзе ўжо атрымлівала статус адмыслова запрошанай у ПАРЭ. Аднак пасьля праведзенага ў 1996 годзе канстытуцыйнага рэфэрэндуму, вынікі якога не былі прызнаны дэмакратычным сьветам, гэтага статусу Беларусь была пазбаўлена.

 
Севярынец: Паляпшэньне стасункаў з Эўропай можа даць дадатковыя гарантыі незалежнасьці 
 
 Бандарэнка: Сёньня больш выйграе дыктатарская Беларусь
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Міхал
23.06.2009 15:11
Чым крок на Захад -- тым лепей. Хай і з Лукашэнкам. ён ня вечны

Імя:: Яўген Мурашка
23.06.2009 20:39
Сп. Севярынцу і іншым
"чым крок на Захад - тым лепей." Для каго?
Напрыклад Беніта Ферэро-Вельднэр, прывезла Лукашэнку 10 млн эўра, як бы мовіць, на кішэнныя выдаткі. Аднак дала зразумець, што той можа атрымаць і болей, аднак някепска было б пачаць прыватызацыю Мазырскага і Новаполацкага НПЗ і здабычы калійных угнаеньняў Старобінскага месцанароджаньня з далейшым іх продажу замежным інвестарам. Як вам гэта? Іншымі словамі:
"Захоўвайце сваю назалежнасьць, калі ласка, а пакуль мы будзем здабываць і вывозіць да сябе ўсё што нам патрэбна.Вычарпаем ваш мёд, а жбанчык (чытай - незалежнасьць-Я.М.),безумоўна,
пакінем вам"