пятніца, 10 лютага 2012, Менск 00:43

Палітыка

Фэрэра-Вальднэр чакала візыту ў Менск чатыры гады

Пасьля афіцыйных перамоваў эўракамісар Бэніта Фэрэра-Вальднэр выступіла з публічным зваротам да беларускай грамадзкасьці.

Бэніта Фэрэра-Вальднэр і Сяргей Мартынаў
x
Бэніта Фэрэра-Вальднэр і Сяргей Мартынаў
ПАМЕР ШРЫФТУ - +


СЛУХАЦЬ:


Бэніта Фэрэра-Вальднэр заявіла, што Брусэль надалей чакае выкананьня Менскам 5 патрабаваньняў ЭЗ да Беларусі. Гэта, перадусім, сумесная праца зь Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека (БДІПЧ) у справе зьмяненьня выбарчага заканадаўства Беларусі, каб наступныя выбары праходзілі паводле новага заканадаўства. Акрамя таго, гэта — свабода СМІ, свабода сходаў, рэгістрацыя недзяржаўных арганізацыяў, вызваленьне палітзьняволеных.

“Беларусь — сувэрэнная дзяржава з багатай гісторыяй. Яна падаравала сьвету нямала знакамітых мастакоў, пачынаючы ад Шагала. Мы з боку ЭЗ ня можам вучыць краіну, што ёй рабіць. Аднак мы можам абяцаць, што будзем адкрытымі і зычлівымі суседзямі. Я прыехала сюды, каб сказаць, што калі Беларусь будзе разам з Эўропай, мы будзем вітаць яе”.

Спадарыня Фэрэра-Вальднэр дадала, што ЭЗ гатовы дапамагчы Беларусі ў сувязі зь цяжкасьцямі ў эканоміцы. Эўракамісар падкрэсьліла, што ЭЗ мае магчымасьці, каб супрацоўнічаць зь Менскам дзеля пераадоленьня наступстваў эканамічнага крызісу.

У невялікім інтэрвію, якое “Свабодзе” ўдалося ўзяць у спадарыні Фэрэра-Вальднэр літаральна за хвіліну да яе выступу перад дыпляматамі, грамадзкасьцю і журналістамі, спадарыня эўракамісар паведаміла, што чакала гэтай сустрэчы чатыры гады. Галоўны вынік візыту — дарэчы, першага візыту эўрапейскага камісара ў Беларусь — яна вызначыла так:

“Галоўнае, што гэтая сустрэча ўвогуле адбылася. Ёю я вельмі задаволеная, яна была вельмі адкрытая. Я спадзяюся на яе плённы працяг”.

У сваім выступе спадарыня Фэрэра-Вальднэр удакладніла, што агучыла беларускаму кіраўніку спадзяваньні ЭЗ. Паводле яе словаў, у беларускага кіраўніцтва пасьля прыпыненьня санкцыяў ЭЗ ёсьць шанец і час да сьнежня, каб прадэманстраваць, што Беларусь гатовая да супрацоўніцтва з Эўропай.

Спадарыня эўракамісар выказала сваё задавальненьне ў зьвязку з тым, што яе прамова адбываецца менавіта ў гатэлі “Эўропа”, дзе вывешаны сьцяг ЭЗ. Яна спадзяецца, што амбасадары іншых краін, у тым ліку і Расеі, на гэта не пакрыўдзяцца.


















А вось меркаваньні адносна прамовы спадарыні Фэрэра-Вальднэр некаторых беларускіх палітыкаў.

Сяргей Калякін: “Я і перад візытам гаварыў, што чакаць таго, што візыт нешта зьменіць, было б наіўна. Сёньня мы пачулі ад спадарыні Вальднэр, што адбыўся адкрыты абмен думкамі. Карты пакладзеныя на стол, і кожны вольны рабіць тое, што хоча. І ў тым, і ў другім выпадку ёсьць пэўныя рызыкі, пэўныя вокны магчымасьцяў.

Разам з тым існуе падтэкст таго, што ў выпадку, калі Беларусь будзе прытрымлівацца тых каштоўнасьцяў, на якіх базуецца ЭЗ — дэмакратыі, вяршэнства закону і гэтак далей, — Беларусь можа атрымаць сур’ёзныя прэфэрэнцыі як у эканамічнай, так і ў палітычнай сфэрах.

Іншымі словамі, візыт адбыўся. Што будзе далей — пакажа час, прычым ня толькі самы хуткі, але і крыху аддалены”.

Аляксандар Казулін: “Зразумела, мы чакалі, што больш будзе аддадзена ўвагі сытуацыі з палітвязьнямі, таму што ў нас у турмах паміраюць людзі. Аднак мімаходзь было сказана, што акцэнты будуць рабіцца ня толькі на дыялёг у галіне эканомікі, але і на галіне правоў чалавека. Мы спадзяемся, што ў часе перамоваў эўракамісара з Лукашэнкам была дастаткова дакладна і жорстка агучаная пазыцыя эўрапейцаў. Я сам ведаю Фэрэра-Вальднэр, і тое, што яна ўслых не сказала, гэта было выказана ў часе яе размовы зь беларускім прэзыдэнтам”.

А вось думка аднаго з прысутных на сустрэчы дыпляматаў.

На просьбу “Свабоды” пракамэнтаваць распаўсюджанае меркаваньне адносна таго, што цяперашні візыт у Менск эўракамісара Фэрэра-Вальднэр зьвязаны з пагаршэньнем беларуска-расейскіх стасункаў, адказвае расейскі амбасадар у Менску Аляксандар Сурыкаў:

“Я так не лічу. Проста пасьля праскага саміту спадарыня эўракамісар усё ж вырашыла прыехаць. Дагэтуль яна двойчы зьбіралася і не прыяжджала ў выніку розных абставінаў. Цяпер жа вырашыла ажыцьцявіць свой візыт. Толькі і ўсяго. Зразумела, у разьвіцьцё дамоўленасьцяў па “Ўсходнім партнэрстве” пасьля праскага саміту”.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Валентин
22.06.2009 23:52
Классная фраза: "... "мама Восточного партнерства", как она сама себя называет..." -- news.tut.by/politics/140623.html
Там где мамка, там и батька. Европейская семья в сборе. Я спокоен за моего Президента. Новые просторы и направления. А отвергнутые от корыта "сиротки" оппозиции теперь лишние и надолго поимели имидж бездельников и дармоедов. Даже съезд нормально организовать не способны. Без сомнений Европа поставила на оппозицию болт.

Імя:: Валентин
22.06.2009 23:54
АГЛ 14 лет ждал и ничего.

Імя:: Станіслаў Горад:: Менск
23.06.2009 00:33
Гэта надта цудоўна, але ж чакаць, калі Беларусь стане хаця б трохі бліжэй да Эўразьвязу, можна вечна. Аб тым, каб зрабіць усё гэтае, што казала гаспадыня Фэрэра-Вальднэр, мы можам зараз толькі мроіць. А ні культуры, а ні мовы, а ні розуму. Якая тут ментальнасьць, якія правы чалавека, я вас прымушаю: задумайцеся!
Нічога гэтага ня будзе. Калі ўжо ўсё зруйнавана, пабудаваць усё зноў вой як, вой як цяжка.
І амаль што немагчыма ўвогуле.

Імя:: nic
23.06.2009 08:18
Напэўна, гэты публічны зварот падрыхтаваны чатыры гады назад. Адчуванне, што Лука з камісарам ні аб чым не дамовіліся, ці наадварот ведаюць тое, чаго не павінны ведаць мы.

Імя:: Alex Горад:: Litva
23.06.2009 09:49
я тут чуў размову адных дробных абласных бізнэсоўцаў, дык яны ужо спадзяюцца, што "праз 2 гады Беларусь будзе,дась Бог, ў Эўразьвязе..."

Імя:: П. Садоўскі Горад:: Менск
23.06.2009 10:10
На Rambler.ru 23 чэрвеня на "лобным месцы" зьявіўся тлусты загаловак: ЭЗ прапанаваў Беларусі аддаць прадпрыемствы за крэдыты.
Далей у тэксьце: Эўракамісарка у зьнешняй палітыцы Бэніна Фэрэра-Вальднэр сфармулявала Беларусі ўмовы выдзяленьня фінансавай дапамогі. У абмен на крэдыты Менск павінны прадаць эўрапейскім інвестарам ключавыя прамысловыя аб'екты...

Імя:: інга
23.06.2009 14:22
сп. садоўскі, ці верыце вы ў гэтую інфармацыю? іба можа дзяржчыноўніца агучваць інтарэсы прыватнага бізнэсу? выстаўляць гэта ў якасьці ўмовы? прапаноўваць - так. ва ўсякім разе мне далёкаму ад дыпляматыі чалавеку так падаецца.

Імя:: 2alex
23.06.2009 16:00
Alex Горад:: Litva @я тут чуў размову адных дробных абласных бізнэсоўцаў, дык яны ужо спадзяюцца, што "праз 2 гады Беларусь будзе,дась Бог, ў Эўразьвязе..."
украіна, у якой эз зацікаўлены куды болей, і то ня мае такіх спадзяванняў.

Імя:: цікава
23.06.2009 18:44
хто ведае, колькі гадкоў гэтай фэрэры? вельмі цікавая жанчына

Імя:: 2цікава
24.06.2009 18:06
JUDr.Benita Ferrero-Waldner born 5 September 1948
http://en.wikipedia.org/wiki/Benita_Ferrero-Waldner

Імя:: Димыч
24.06.2009 21:32
Фэрэра-Вальднэр:"Я чакала візыту ў Менск чатыры гады".

Лукашэнка: "А я чакаю грошы. Прывезла?":))