чацьвер, 09 лютага 2012, Менск 23:23

Палітыка

Фэрэра-Вальднэр сустрэлася зь беларускай апазыцыяй

Перад пачаткам перамоваў з афіцыйнымі беларускімі ўладамі эўракамісар ў справе зьнешніх сувязях Бэніта Фэрэра-Вальднэр сустрэлася зь лідэрамі беларускай апазыцыі і прадстаўнікамі няўрадавых арганізацый.

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Спачатку спадарыня Фэрэра-Вальднэр гутарыла зь лідэрамі апазыцыі – А. Лябедзькам, А. Казуліным, С. Калякіным, В. Карніенкам, С Шушкевічам і В. Вячоркам.

Паводле ўдзельніка сустрэчы А. Лябедзькі, прадстаўніца Эўразьвязу заявіла як пра галоўную задачу інтэграцыю Беларусі ў Эўропу.

“Яна дакладна ведае сытуацыю ў Беларусі, пералічыла па пунктах, што пазытыўнае было зроблена, але лічыць, што гэта недастаткова, каб цалкам скасоўваць санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў. Яна абяцала спрыяць таму, каб апазыцыя была ўключаная ў перамоўны працэс наконт зьменаў у выбарчае заканадаўства. Яна прызнала, што ў Беларусі застаюцца палітвязьні і што гэтае пытаньне не закрытае”,-- распавёў А. Лябедзька.


Апазыцыя прапанавала Эўразьвязу выкарыстоўваць наступную стратэгію ў дачыненьні да афіцыйнага Менску: крэдыты ў абмен на палітычны дыялёг унутры краіны і пашырэньне гандлю ў абмен на свабодныя выбары. Апрача іншага лідэры апазыцыі выказаліся за стварэньне рабочых груп з прадстаўнікоў улады і апазыцыі для супрацы ў рамках Усходняга партнэрства і заснаваньне інстытуту ўпаўнаважанага ЭЗ па Беларусі.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Хороший немец Горад:: Минск-Менск
22.06.2009 10:58
А вот Ленни Фишер принятся у главного не пришлось,занят был,в спортзале,за цивилизованным миром народ вести не собирался,это чтож такое так кординально поменялось?Ирнония конечно.Но таки все встанет на круги своя

Імя:: Валентин
22.06.2009 11:34
Оппозиция недавно осрамилась.

Імя:: Пятрусь
22.06.2009 15:12
А што было зроблена? Што там яна па пунктах пералічыла, га Лябедзька?

Імя:: Дзяўчо Горад:: Miensk
23.06.2009 23:52
апазыцыя – А. Лябедзька, А. Казулін, С. Калякін, В. Карніенка, С Шушкевічам ..... ну і насьмешылі. З усіх, здаецца, толькі адзін сапраўдны чалавек - Вячорка. А ўсе астатнія толькі 'выконваюць абавязкі апазыцыі' гі-гі-гі, ну і дажыліся ;)