пятніца, 10 лютага 2012, Менск 01:45

Палітыка

Выбух і пратэсты ў Тэгеране

Іранскае дзяржаўнае тэлебачэньне паведамляе, што найменей 10 чалавек загінула і каля сотні было паранена ў выніку ўчорашняй сутычкі паліцэйскіх з дэманстрантамі.Паведамляецца, што ў Тэгеране адбыўся выбух каля маўзалею аяталы Хамэйні. Паліцыя ўжыла сілу супраць шматтысячнага мітынгу пратэсту.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Напаўафіцыйнае агенцтва Мэр працытавала намесьніка начальніка апэратыўнага аддзелу іранскай паліцыі Хасэйна Саджэдыня, што гэты выбух быў справай рук тэрарыста-самагубцы. Незалежных пацьверджаньняў гэтаму паведамленьню няма.


Тым часам паліцыя ўжыла вадамёты і сьлезацечны газ для разгону шматтысячнага мітынгу пратэсту супраць афіцыйных вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў, на якіх пераможцам быў аб’яўлены Махмуд Ахмадзінэжад. Пратэсты працягваюцца, нягледзячы на папярэджаньне з боку вярхоўнага лідэра краіны аяталы Алі Хамэнэі аб недапушчальнасьці далейшых дэманстрацыяў.

Пратэсты на вуліцах Тэгерану

Як паведамляе AP, больш за 50 удзельнікаў акцыяў пратэсту былі моцна зьбітыя і накіраваныя ў шпіталь.


Іранскае дзяржаўнае тэлебачаньне паведамляе што Рада вартаўнікоў, найвышэйшы назіральны орган краіны, выказала гатовасьць пералічыць 10 адсоткаў бюлетэняў з адабраных наўгад выбарчых урнаў. На паседжаньне рады насуперак працэдуры не зьявіліся два былыя кандыдаты ў прэзыдэнты ад лягеру рэфармістаў Мір Хусэйн Мусаві і Мэхдзі Карубі.

Іранская апазыцыя лічыць фальсыфікаванымі афіцыйныя вынікі выбараў, згодна зь якімі дзейны прэзыдэнт Махмуд Ахмадзінэжад набраў 63% галасоў, а больш памяркоўны кандыдат Мір Хусейн Мусаві – 34%.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Варя
21.06.2009 13:12
Оранжисты замутили. Типа сфальсифицированы выборы. Очень знакомые песни.

Імя:: Генка Супраць
21.06.2009 14:09
Дай Бог,каб у смелых,мужных,адкрытых для свабоды,сапраўдных Іранскіх змагароў усё атрымалася,і тады,магчыма,гэту вольную хвалю падтрымаюць і больш стрыманыя ды звыклыя да здзекаў народы.Можна ўявіць,з якім інтарэсам назірае за усходнімі падзеямі больш адукаваны у дыктатарскай навуцы эўрапейскі сябра іранскага кіраўніка.

Імя:: мясцовы
22.06.2009 13:16
варя ...оранжісты это в Северной Ірландіі пратэстанты....