Слухаць

Цяпер у эфіры

Ранішні жывы эфір

Наступная праграма

СТО АДРАСОЎ

ЗНАЙДЗІ НА МАПЕ!

АНКЕТА СВАБОДЫ

Вера Кандраль
  ДЗЕНЬ БЛОГЕРА


Палітыка

Мікола Статкевіч: Я пайду да канца. Не зьвярну

Мікола Статкевіч і Сяргей Скрабец

20.06.2009 18:51

Кангрэс эўрапейскага выбару, які прайшоў у суботу ў Менску, вылучыў лідэра БСДП “Народная грамада” Міколу Статкевіча прэтэндэнтам у кандыдаты ў прэзыдэнты Беларусі.

СЛУХАЦЬ:





У кангрэсе бралі ўдзел асноўныя дэлегацыі – ад Народнай грамады (лідэр Мікола Статкевіч), аргкамітэту руху салідарнасьці «Разам» (лідэр Вячаслаў Сіўчык) і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Свабода» (лідэр Сяргей Скрабец). Таксама да кангрэсу далучыліся ўдзельнікі сходу Партыі БНФ. Нагадаем, што намесьнік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч ўваходзіў у склад аргкамітэту кангрэсу.



Удзельнікі кангрэсу прынялі Стратэгію дзеяньняў эўрапейскіх сіл Беларусі, дэклярацыю эўрапейскага выбару, а таксама рэзалюцыі. Абрана Рада эўрапейскага выбару. Зь ініцыятывы Вячаслава Сіўчыка, удзельнікі кангрэсу выказаліся за вызваленьне палітвязьняў.



Таксама кангрэс вылучыў кандыдатам на кандыдата ў прэзыдэнты Міколу Статкевіча. Сяргей Скрабец зьняў сваю кандыдатуру на карысьць спадара Статкевіча. А Вячаслаў Сіўчык заявіў, што сябры аргкамітэту руху «Разам», вырашылі нікога не вылучаць на кандыдата.

Мікола Статкевіч заявіў, што гатовы да змаганьня:

“Я ўдзячны дэлегацыям, якія вылучылі і падтрымалі мяне. Я не зьбіраюся ўхіляцца ад гэтай адказнасьці. Я гатовы змагацца. Я кажу не толькі за сябе. За мной 17 пакаленьняў маёй сям'і, якая 600 год служыла Беларусі. Я даю слова гонару ад імя сябе і сваіх продкаў. Я пайду да канца. Я не зьвярну. Беларусь будзе вольнай. Жыве Беларусь!”

Таксама спадар Статкевіч патлумачыў стратэгію эўрапейскага выбару.

«Ужо відавочна, што шлях, якім вёў краіну Аляксандар Лукашэнка, завёў нас у нікуды, у тупік. Беларускае грамадзтва бачыць банкруцтва сёньняшняга рэжыму і хоча зьменаў. Перамены не могуць наступіць па ініцыятыве самой улады. Па ініцыятыве ўгаворшчыкаў з Захаду і Ўсходу. Глыбока памыляюцца тыя палітыкі, якія кажуць, што Захад там паўплывае, грошай паабяцаюць, Лукашэнку некуды звозяць і краіна пойдзе да дэмакратыі. Лукашэнка ніколі не пагодзіцца рэфармавацца, гэта значыць аддаваць уладу. Задача пераменаў ляжыць на дэмакратычных сілах».

Мікола Статкевіч і Сяргей Скрабец


Паводле Міколы Статкевіча, найбольш прыдатны сцэнар зьмены сытуацыі ў краіне – гэта прэзыдэнцкія выбары.

“Прэзыдэнцкія выбары робяцца выключна важнымі. Тым больш што грамадзтва ўжо сасьпела. І тут выключна важнымі робяцца патрабаваньні да кандыдатаў. Бо мы неаднаразова сутыкаліся з той сытуацыяй, калі мы рабілі доўгія, зацяглыя працэдуры выбараў кандыдатаў на прэзыдэнцкія выбары, а потым ужо падводзілі пад іх стратэгію. І што атрымоўвалася?2001 год. Людзі выйшлі на плошчу, кандыдат зьнік. 2006 год. 30 тысяч чалавек, нягледзячы на пагрозы расстрэлам, пажыцьцёвым зьняволеньнем, прыйшлі і сталі на Кастрычніцкую плошчу. Потым пар увесь спусьцілі ў сьвісток. Мы прапануем пайсьці іншым шляхам. Наша асноўнае патрабаваньне да кандыдатаў, акрамя эўрапейскай плятформы і абіраемасьці, гэта здольнасьць абараніць сваю перамогу ва ўмовах масавых фальсыфікацыяў, нягледзячы на небясьпеку асабіста для сябе. Лукашэнка ставіць на ўладу сваё жыцьцё. Калі не будзе аналягічнай стаўкі з гэтага боку, мы ў чарговы раз прайграем».



Кангрэс эўрапейскага выбару праходзіў у менскім палацы культуры трактарнага заводу ўсьлед за сходам Партыі БНФ. Нагадаем, што ўлады не далі памяшканьня для правядзеньня кангрэсу. Арганізатары замаўлялі палац культуры аўтазаводу.Таму ў знак салідарнасьці сябры Партыі БНФ правялі свой сход у больш сьціслы тэрмін і прапанавалі залю для ўдзельнікаў кангрэсу.



Дэлегатаў кангрэсу абурыла прысутнасьць на сцэне дзяржаўнага сьцягу Беларусі. Адзін з арганізатараў кангрэсу Віктар Івашкевіч патлумачыў, што адміністрацыя палацу культуры катэгарычна забараніла здымаць гэты сьцяг, пагражаючы пазбавіць залі. Спадар Івашкевіч пракамэнтаваў сытуацыю: “Каб гэты сьцяг не вісеў, трэба мяняць рэжым”.

Дэлегаты ад сацыял-дэмакратычнай партыі "Свабода" Сяргея Скрабца, якім не спадабалася, што іх здымаюць Некаторыя зь іх былі ў нецьвярозым стане
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
    Наступная старонка 
Камэнтары. Старонка з 2
Імя:: крывіч
20.06.2009 18:39
Для пачатку, хай бы пазбавіліся ад чырвона-зялёнага лукашцсцкага сьцяжка над сцэнай. Ганьба!

Імя:: Дамінік
20.06.2009 19:06
И эти люди собираются идти на выборы? Это команда Скрабца? Сколько стоило их присутствие на этом «сходе»? Я думаю- бутылка водки… таких можно по рублю набрать около магазина. А Ивашкевич…и рыбку съесть и ножки не намочить захотел – и там и там побывал. Молодцы, Саша только руки потирает, таких убогих противников - сам бог послал.

Імя:: Бенедзікт
20.06.2009 19:08
Мікола Статкевіч: Я пайду да канца. Не зьвярну
-----------------
Эх, спадар Статкевіч... Бадый няма ніводнага беларускага палітыка (за выключэньнем Вас), хто б столькі зрабіў шкоды апазіцыйнаму руху, праз шматлікія расколы партый, праз іншыя правакацыйныя дзеяньні...
Можа прыйшоў час Вам суняцца, альбо фірма не дазваляе?

Імя:: Выбаршчык Горад:: Менск
20.06.2009 19:12
БХД на устаноўчым з'ездзе сабрала больш за 500 рэальных чалавек, а тут 220 і то гледзячы на фота, гэта колькасць падаецца больш марай Баршчэйскага ці Статкевіча.

Імя:: антон
20.06.2009 19:13
кангрэс незарэгістраваных. Якія пэрспэктвывы?Не запрэгіструюць далей. І ўсё.

Імя:: Мікола
20.06.2009 19:32
Жах, мне сапраўды стала сумна калі я ўбачыў фота... Такім лідэрам, месца на сметніку, а яны яшчэ і на выбары лезуць.

Імя:: Першы нацыянальны Горад:: Менск
20.06.2009 19:36
Ну, что посидели, дальше что? Когда на "конгрессы" людей затягивают при помощи дотаций - это не политика, это клоунада.

Імя:: мінак
20.06.2009 19:37
дзіўна,чаму БНФ далучылася да гэтага кангрэсу. На што вы разлічваеце Спадар Івашкевіч?

Імя:: Юрась
20.06.2009 20:32
2 Бенедзікт
А канкрэтней? Ёсьць што сказаць?

Імя:: дзед
20.06.2009 21:35
што гэта за дзиуныя маладыя асобы на здымках сярод удзельникпу кангрэсу?

Імя:: дзед
20.06.2009 21:36
вельми многа пустых месцау у зали

Імя:: лось
20.06.2009 21:39
Скрабец,дзе вашы байцы?Тыя,што прыкрываюцца газэтами на здымку

Імя:: лось
20.06.2009 21:40
спадар Статкевич - гэта твой апошни шанец

Імя:: лось
20.06.2009 21:42
спадар Статкевич,чаму Вы не зняли лукашэнкау сцяг?

Імя:: лена
20.06.2009 21:43
сапраудны кангрэс будзе праводзиць увосень Милинкевич

Імя:: Алесь
20.06.2009 21:44
Я як убачыў сярод прыхільнікаў Скрабца Цімафея Дранчука, адразу вырашыў, што нешта тут недобрае муцяць, нейкую правакацыю ладзяць. Так і атрымалася. Гэтых п'яных уродаў трэба было выставіць за дзвер і не пазорыцца. Вельмі непрыемны момант. Усе астатняе больш-менш добра атрымалася. Есць альтэрнатыва пацалункам з Лукой, есць барацьбіты за свае, за беларускае.

Імя:: чытач Горад:: Рэчыца
20.06.2009 22:01
Якія знаёмыя твары на фотках ... І Кошчанка і Кацывенка і ўсё на фоне нецвярозых маладых людзей. Цікава што вы калі вернецеся дамоў распавядаць будзеце

Імя:: Ірынка Горад:: Менск
20.06.2009 22:03
Няма прэзідэнта нармальнага - ну і гэта не прэзідэнт!!! Яшчэ адзін камедзі клаб...
Навошта рабіць безсэнсоўныя кангрэсы!!!
Наконт БХД: калі яны на зэезд прывялі рэальных 500 чалавек, то на кангрэс і 1500 прывядуць - тут сумневу няма. Не здзўлюся, калі наступным адзіным будзе спадар Рымашэўскі, напэна адзіны адэкватны і які мае за сабой рэальных людзей!!!

Імя:: Jazep
20.06.2009 22:50
Нестае мральнага лідэра... Глядзіш на такое “собиралово” і адразу ў галаву лезуць канцэлярызмы “контингент” і “ресурсный центр” ....
Прозьвішчаў нават ўспамінаць ўжо ня хочацца..

Імя:: Димыч
21.06.2009 09:17
Імя:: мінак 20.06.2009 20:37 дзіўна,чаму БНФ далучылася да гэтага кангрэсу. На што вы разлічваеце Спадар Івашкевіч?


На грошы он рассчитывает. На подачки. Работать то давно отвык.
    Наступная старонка 
Камэнтары. Старонка з 2
Апублікуй у LiveJournal:
ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Прадукты і паслугі:

ПадкастRSSMobile