пятніца, 10 лютага 2012, Менск 06:22

Грамадзтва

Лявона Баршчэўскага рэкамэндавалі ў кандыдаты на прэзыдэнта

Старшыню Партыі БНФ Лявона Баршчэўскага сёньня рэкамэндавалі ў якасьці партыйнага кандыдата ў кандыдаты на прэзыдэнта Беларусі. Адпаведнае рашэньне прынятае на прайшоўшым у Палацы культуры Менскага трактарнага заводу сходзе-наразде. Гэта рашэньне носіць выключна рэкамэндацыйны характар. А афіцыйнае абраньне плянуецца зрабіць на партыйным з’езде.

Лявон Баршчэўскі і Вінцук Вячорка
x
Лявон Баршчэўскі і Вінцук Вячорка

Мультымэдыя

Аўдыё
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
СЛУХАЦЬ:


Супраць Лявона Баршчэўскага галасаваў толькі адзін удзельнік сходу. Яшчэ сем чалавек устрымаліся. Усе астатнія (а паводле арганізатараў, зарэгістраваліся больш за 220 чалавек) падтрымалі свайго партыйнага лідэра.



Першы намесьнік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка сказаў “Свабодзе”, што нічога дзіўнага ў абраньні менавіта кіраўніка партыі няма. Спадар Баршчэўскі мае досьвед парлямэнцкай працы, правёў некалькі цікавых і карысных акцыяў, адукаваны, інтэлігентны чалавек.

Яшчэ да пачатку галасаваньня Лявон Баршчэўскі публічна пагадзіўся вылучацца на высокую пасаду і паабяцаў весьці сябе годна:

Віктар Івашкевіч і Лявон Баршчэўскі
“На будучых прэзыдэнцкіх выбарах павінны сур’ёзна ўключыцца ў бойку кандыдат, які пойдзе да канца і не прызнае сваёй паразы, калі выбары будуць зноўку праводзіцца па сумна вядомых сцэнарах. Калі я атрымаю неабходную падтрымку (а на гэта трэба вельмі прапрацаваць, ведаючы, як зьбіраўся наш сёньняшні сход), то я ўрачыста гатовы паабяцаць: мяне не пераманяць, не перакупяць і не пераманяць”.

Прэтэндэнтаў на вылучэньне ад партыі было шмат. Кожны ўдзельнік сходу атрымаў ліст зь імёнамі і біяграфіямі дзесяці чалавек, якіх рэкамэндавалі на мясцовых партыйных сходах.
Сяргей Мальчык і Аляксандар Мех ужо на сёньняшнім сходзе адмовіліся ад далейшай барацьбы. Іван Шэга не змог тут прысутнічаць, паколькі знаходзіцца за мяжой. А яшчэ шэсьць патэнцыйных кандыдатаў – Сяргей Салаш, Лера Сом, Рыгор Кастусёў, Зьміцер Салаўёў, Сяргей Антусевіч і Ігар Лялькоў даслалі спэцыяльны ліст. Яны паведамілі, што не прыйдуць на сход, паколькі ён супярэчыць статуту партыі.

Юры Хадыка
Арганізатары сходу так не лічаць – яны гавораць, што кіраўнік партыі можа самастойна прызначыць такую нараду. Сёньня раніцай, перад пачаткам сходу, яны спрабавалі правесьці паседжаньне сойму, каб на ім дадаць сходу дадатковую легітымнасьць. Пра тое, што адбылося, гаворыць прафэсар Юры Хадыка:

“У нас вельмі часта здараецца, што людзі, якія займаюць узважаную пазыцыю адсутнічаюць з тых ці іншых прычынаў. Так было і сёньня. Трыгубовіч – за мяжой, Голубеў – за мяжой, Бяляцкі – няведама дзе. І нам як раз і не хапіла для кворуму трох чалавек.

Пры поўнай адсутнасьці нашых маладых “рэвалюцыянэраў, якім не падабаецца напісанае ж імі палажэньне аб паўнамоцтвах старшыні партыі”.


А вось Ігар Лялькоў тлумачыць заклік ігнараваць сход так:

Ігар Лялькоў
“Я стаю на пазыцыі легітымнасьці. Ёсьць пастанова рэвізійнай камісіі Партыі БНФ, дзе адзначаецца, што загад Баршчэўскага пра скліканьне гэтага сходу не адпавядае Статуту партыі БНФ і не мае ніякай юрыдычнай сілы. А рэвізійная камісія менавіта як раз той орган, які ўпаўнаважаны вызначаць, наколькі тое ці іншае рашэньне ёсьць легітымным.

А па-другое, калі ўжо падыходзіць не з юрыдычнага, а з маральнага пункту гледжаньня, то мне проста прыкра глядзець на тое, як сябры Партыі БНФ выкарыстоўваюцца ў якасьці масоўкі ці гарматнага мяса для абсалютна правальнага мерапрыемства, так званага Кангрэсу эўрапейскіх сілаў, які склікае Мікола Статкевіч”.



Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары. Старонка з 2
Імя:: Сямён Горад:: Мінск
20.06.2009 17:47
Лялькоў - разумніца. Гэта зграя (а інакш не назавеш)усю сваю дзейнасць грунтуе на тумане. Становіцца зразумелым, што дзейнасць такой "апазіцыі" скіравана якраз на блакіраванне здаровых нацыянальных сілаў, а не на яднанне нацыі. Прыкра бачыць сярод гасцей Шушу, чалавека, які ўжо аднойчы здаў Фронт. Але для тых, хто пачынаў у 90-я гэта "тусоўка" - не загадка. Усе яны жывуць у цені Пазняка. Зянон за сваю дзейнасць і погляды вымушаны быў эмігрыраваць і існуе героем у памяці народа. Ні Баршчэўскі, ні Вячорка, ні іншыя не выказвалі такіх поглядаў і пражылі няблага.
Правядзенне кангрэса паказала, што Лукашэнка зноў будзе абраны на пасаду. Мілінкевіча гэта зграя з'есць...

Імя:: Булыкін Горад:: Жодзіна
20.06.2009 18:07
Лялькоў - малайца. Сказаў шчыра тое, што ёсьць на самой справе. "Гарматнае мяса".

Імя:: мясцовы
20.06.2009 18:08
С двух бакоу прыстойныя людзі,але розныя тактычныя падыходы...памылка наша што парадзілі тых кто спрабуе нас жа і знішчыць...пра памерлых для палітыкі згодзен альбо добра альбо нічога

Імя:: Алесь
20.06.2009 18:37
Супраць Лявона Баршчэўскага галасаваў толькі адзін удзельнік сходу. Яшчэ сем чалавек устрымаліся. Усе астатнія (а паводле арганізатараў, зарэгістраваліся больш за 220 чалавек) падтрымалі свайго партыйнага лідэра.\\\\\\
Вы хочаце сказаць, што там і сапраўды было 220 чалавек, а не 130 як насамрэч?. Вы хочаце сказаць, што тыя хто сабраўся там - гэта ўсе партыйцы? вы лепей скажыце, колькі не паехала на гэта зборышча, з тых, каго Баршчэўскі з Вячоркам чакалі? Хто там быў ад Гародні, ад Гомеля? Ды іншыя...

Імя:: Аляксей Горад:: Менск.
20.06.2009 18:45
А давайце спакойна паразважаем. Што ў актыве Баршчэўскага? Інтэлектуалізм (веданьне мо сямі ці васьмі моваў), палітычны вопыт (быў дэпутатам ВС - гэтым ніхто зь іншых вылучэнцаў і па-за межамі БНФ пахваліцца ня можа, акрамя Лябедзькі, але той запляміўся падтрымкай Лукашэнкі), непахіснасьць і мужнасьць (удзельнічаў у галадоўцы дэпутатаў і быў зьбіты). Варты кандыдат. Уласна, акрамя яго, бачу толькі аднаго нацыянальна адданага - Зянона Пазьняка.


Імя:: 777
20.06.2009 19:35
Самае галоўнае у гэтым сходзе: прыстойнасьць сабраўшыхся асобаў. БНФ -партыя маралі і прынцыпаў, закладзеных у 1989 годзе.А хто не прыйшоў,відавочна іх не падзяляюць?

Імя:: чытач
20.06.2009 19:37
Да Аляксея
Цікава, а тыя з моладзі, каго таксама збівалі і на суткі садзілі непахіснасць і мужнасць не маюць? У нас цяпер мужнасць і непахіснасць па колькасці збіенняў налічваюцца, так?. А мне здаецца, што кандыдат, які яшчэ нават і не вылучыўся як трэба, а за ім ўжо ідзе слава што ён дзейнічае на карысць іншага чалавека, нават яго марыянетка - ня можа быць ні кандыдатам, ні кіраўніком

Імя:: Выбаршчык Горад:: Менск
20.06.2009 20:01
БХД на устаноўчым з'ездзе сабрала больш за 500 рэальных чалавек, а мега БНФ 220 і то гледзячы на фота, гэта колькасць падаецца больш марай Баршчэйскага! Шкада, добрая партыя калісці была...

Імя:: Бенедзікт
20.06.2009 20:02
Хм. Гэта ж якія галовы павінны быць, каб заявіць пра такое... Бяз зьмены выбарчага заканадаўства і з удзелам "вечнага" казаць пра выбары...
Асабліва насьмяшылі тыя, хто гатовы (амаль па Маякоўскаму) "задрав штаны бежать" на выбары.

Імя:: Прохожий
20.06.2009 21:16
Лишний раз подтверждает то, что Юрий Владимирович дураков в подчиненные не брал. Они превзошли своего шефа.

Імя:: Андрусь
20.06.2009 21:36
как Лука опирается на пенсионеров - так и Борщ - делайте выводы.

Імя:: Димыч
20.06.2009 21:57
И в этом фарсе под названием собрание БНФ участвовал Ходыко. Совсем совесть потерял на старости лет.Где ж его возрожденный БНФ, о котором он всех уверял в 1999-ом?
Жалкие ошметки.

Імя:: навіцкі
20.06.2009 23:11
Зарана радуецеся, гэны сход - ня МЕГА-БНФ. Звычайная нарада, ня сойм, ня з'езд. А кандыдат - на ўсе 100: і чалавек шаноўны, ды й паразумецца з любым замежнікам без перакладчыка здолее. І завошта вы так БНФ ня любіце, за актыўнасьць, шматлікасьць, вялікі стаж, ці за несхіленьне галавы?

Імя:: 2 чытач
21.06.2009 00:05
"за ім ўжо ідзе слава што ён дзейнічае на карысць іншага чалавека, нават яго марыянетка "
---------

Расшыфруйце, каго маеце на ўвазе? Чыя марыянетка?

Імя:: Ёпрст Горад:: Беларусь
21.06.2009 01:36
Нажаль, Баршчэйскі не харызматык і рэйтынг у яго будзе невялікі. Толькі галасы адцягне. Таму не палітык, як і Зянон!

Імя:: Gleb Горад:: Orsha
21.06.2009 07:00
Любой будет достойнее лукашенковского холуя Милинкевича.
Холуй есть холуй и не может быть лидером.

Імя:: Димыч
21.06.2009 10:22
І завошта вы так БНФ ня любіце, за актыўнасьць, шматлікасьць, вялікі стаж, ці за несхіленьне галавы?

За продажность. За непорядочность.За ложь на протяжении многих лет. За недемократизм.

Імя:: Яўген
21.06.2009 11:52
Не смяшыце людзей. Ніколі аніводнага з БНФ ня выбяруць.

Імя:: Валерий
21.06.2009 11:55
Димыч 20.06.2009 21:57 И в этом фарсе под названием собрание БНФ... Совершенно точное определение.

Імя:: чытач
21.06.2009 17:47
Адказваю. на карысць Вячоркі. за дзеяннямі Баршчэўскага стаіць Вячорка.
Камэнтары. Старонка з 2