пятніца, 10 лютага 2012, Менск 00:25

Палітыка

На кандыдата ў прэзыдэнты вылучылі Міколу Статкевіча

Сёньня ў Менску на Кангрэсе эўрапейскага выбару кандыдатам на кандыдата ў прэзыдэнты падтрыманы лідэр БСДП Народная грамада Мікола Статкевіч.

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +

У менскім Палацы культуры МТЗ прайшоў Кангрэс эўрапейскага выбару, які ініцыяваў адзін з лідэраў беларускай сацыял-дэмакратыі Мікола Статкевіч. Мерапрыемства падтрымалі асобныя сябры «Эўрапейскай кааліцыі», а таксама кіраўніцтва Партыі БНФ.

У ходзе галасаваньня на кангрэсе адзін з магчымых супернікаў Статкевіча, кіраўнік аргкамітэту Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Свабода” Сяргей Скрабец зьняў сваю кандыдатуру. За Статкевіча, паводле арганізатараў, выказалася абсалютная большасьць з 600 дэлегатаў (8 супраць, 22 устрымаліся), што ўзялі ўдзел у галасаваньні.

Падрабязнасьці пазьней на нашым сайце.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Сямён Горад:: Пухавічы
20.06.2009 17:12
Смешна з гэтага. Столькі напругі быццам ад гэтага сходу залежыць лёс радзімы. Мінскія хлопцы вырашылі заявіць пра сябе. Добра, што далі ім дазвол. Але яны далёкія ад народа, ад сапраўднай дэмакратыі і сапраўднага выбару. Беларусь выбера не іх...

Імя:: Лявон Горад:: Менск
20.06.2009 18:11
Статкевіча на прэзыдэнцтва? Не сьмяшыце мае боты!

Імя:: Прохожий
20.06.2009 21:18
Лишний раз подтверждает то, что Юрий Владимирович дураков в подчиненные не брал. Они превзошли своего шефа.

Імя:: Валерий
21.06.2009 15:23
Не хватало нам солдафонов.