Як паведаміў “Свабодзе” старшыня Партыі БНФ
Лявон Баршчэўскі, зарэгістравалася больш за 220 дэлегатаў.
На абмеркаваньне вынесена тры пытаньні – аб сацыяльна-эканамічнай сытуацыі ў Беларусі, аб геапалітычным выбары і аб магчымым удзеле партыі ў прэзыдэнцкай кампаніі.
Віктар Івашкевіч і Лявон Баршчэўскі Па першым пытаньні выступіў намесьнік старшыні Партыі БНФ
Віктар Івашкевіч. Віншаваньні сходу даслалі паэт
Рыгор Барадулін, старшыня Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня
Станіслаў Шушкевіч, выступілі таксама экс-кандыдат на прэзыдэнта
Аляксандар Казулін, адзін з лідэраў беларускай сацыял-дэмакратыі
Мікола Статкевіч,
Леў Марголін ад АГП.
Выступае Мікола Статкевіч Удзельнікі сходу, выступаючы з трыбуны, казалі, што сапраўды стан беларускай эканомікі цяпер значна адрозьніваецца ад таго, што было яшчэ год таму, людзі сталі жыць значна горш і трэба скарыстаць гэтую сытуацыю -- менш займацца агульнымі праблемамі, а ісьці да людзей і размаўляць зь імі не пра высокія матэрыі, а пра канкрэтную сытуацыю.
Прагучала і крытыка на адрас кіраўніцтва партыі. Спадар
Панамароў з Клецку зазначыў, што за 4 апошнія гады ніхто зь кіраўнікоў Партыі БНФ не прыехаў ані ў Клецк, ані ў Нясьвіж.
Даклад пра геапалітычную сытуацыю зрабіў намесьнік старшыні партыі
Вінцук Вячорка. Выступоўцы казалі, што добра, што Беларусь пачала дыялёг з Эўразьвязам, але Партыя БНФ лічыць і патрабуе ад свайго кіраўніцтва, каб яно пры размовах з прадстаўнікамі розных міжнародных структураў абавязкова нагадвалі, што ад Аляксандра Лукашэнкі трэба патрабаваць сапраўдных зьменаў, а не імітацыі.
Госьці сходу -- Станіслаў Шушкевіч і Аляксандар Казулін Удзельнікі сходу прысьвяцілі гэтую падзею першаму зь’зду БНФ, які адбыўся 20 гадоў таму ў Вільні..