пятніца, 10 лютага 2012, Менск 09:32

Культура

Рыбак ізноў засьпявае ў Беларусі. Магчыма, і пра малако

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцьця сёлетняга “Славянскага базару” ў Віцебску 10 ліпеня возьмуць удзел Аляксандар Рыбак і яго танцавальная група Frikar Dance Company.

Пра гэта, падае БелТА, заяўлена ў афішы канцэрту. Нарвэскі сьпявак беларускага паходжаньня таксама мае даць прэсавую канфэрэнцыю.

Гэта будзе ўжо другая паездка Аляксандра за апошнія 17 гадоў да сябе на радзіму. Некалькі тыдняў таму 23-гадовы музыкант з нарвэскага гарадку Нэсодэн, што непадалёк ад Осла, ненадоўга наведаў родны горад Менск.

Пасьля вяртаньня дадому ў інтэрвію нарвэскім СМІ Аляксандар сказаў, што часу было вельмі мала, каб атрымаць поўнае ўражаньне пра сытуацыю ў краіне. Дзеля дакладнага малюнку яму трэба “зноў наведаць Беларусь, прычым іншыя мясьціны, ня толькі Менск”. Аляксандар таксама сказаў, што яму б хацелася таксама ўбачыць і другі родны для яго беларускі горад — Віцебск. Там жывуць яго бабуля, сястра ды іншыя сваякі.

У размове са “Свабодай” папулярны нарвэскі тэлежурналіст і сябра сям’і Рыбака Мортэн Ентафт сказаў, што вітае падобныя сувязі Аляксандра з радзімай. Паводле ягоных слоў, дзякуючы гэтаму юнаму сьпеваку нарвэжцы і беларусы сталі больш цікавіцца адны аднымі. Мортэн Ентафт ня выключыў, што чарговая паездка Аляксандра ў Беларусь, яго выступ перад публікай, сярод якой будзе і прэзыдэнт краіны, можа выклікаць вялікія спрэчкі сярод мясцовых праваабаронцаў. Аднак, кажа ён, сям’я Рыбакоў мае ўласны досьвед і стаўленьне да такога пытаньня, як правы чалавека, і таму ведае, што ёй рабіць. Журналіст мяркуе, што неўзабаве ў Беларусь змогуць прыехаць ня толькі Аляксандар і яго маці Натальля, але і бацька сьпевака Ігар.

Гэтымі днямі Аляксандар удзельнічае ў шматлікіх канцэртах у Нарвэгіі ды іншых эўрапейскі краінах. Днямі ён выступаў у мястэчку на ўзьбярэжжы Паўночнага мора, дзе нарадзілася яго песьня “Казка”

Паводле нарвэскіх выданьняў, сёньня ў Нарвэгіі ня менш папулярныя і іншыя песьні ў яго выкананьні. Сярод іх і песьня Грэма Гулдмана “No Milk Today”. Як лічаць журналісты, дзякуючы Рыбаку, запісаная ўпершыню ў 1966 годзе кампазыцыя манчэстэрскай групы Herman’s Hermits стала сёньня хітом у Нарвэгіі. Пра тое, што “сёньня няма малака”, цяпер у гэтай краіне сьпяваюць вельмі многія.

“Кожны народ мае свае прычыны на тое, каб “запасьці” на няхітрыя словы Грэма Гулдмана “сёньня няма малака”, піша выданьне Аftenposten.

Пасьля таго як Аляксандар Рыбак запісаў кавэр-вэрсію гэтай кампазыцыі, нарвэжцы гучней загаварылі пра якасьць сучасных натуральных прадуктаў у Эўропе. Гучаць нараканьні, што вытворцы абястлушчваюць малочныя вырабы, што замест натуральных прадуктаў у крамах можна сустрэць іх соевыя заменьнікі. “Соевае малако! Які селянін раней мог бы дадумацца да такога і да розных іншых хімічных альтэрнатываў любімым натуральным напоям?” — абураюцца наведнікі інтэрнэт-форумаў нарвэскіх выданьняў.

Кампанія-вытворца малочных прадуктаў Tine стварыла спэцыяльны сайт зь відэаролікамі аднайменнай песьні ў выкананьні Аляксандра Рыбака ды іншых папулярных актораў, спартоўцаў, мадэляў, карацей, усіх, хто можа і любіць сьпяваць.

Апошнім часам зьявіліся і нарвэскія пераклады песьні. Пра беларускія, нягледзячы на актуальнасьць малочнай тэмы апошнім часам, пакуль не чуваць.

+

1)

No milk today, my love has gone away.
The bottle stands forlorn, a symbol of the dawn.
No milk today, it seems a common sight,
But people passing by don’t know the reason why.
How could they know just what this message means.
The end of all my hopes, the end of all my dreams.
How could they know a palace there had been,
behind the door where my love reigned as queen.

2)

No milk today, my love has gone away.
The bottle stands forlorn, a symbol of the dawn.
No milk today, it wasn’t always so
The company was gay, we turned night into day.
But all that’s left is a place dark and lonely
A terraced house in a mean street back of town
becomes a shrine when I think of you only
just two up two down.



No Milk Today у выкананьні манчэстэрскай групы Herman’s Hermits


Кавэр-вэрсія No Milk Today у выкананьні Аляксандра Рыбака.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: феня
18.06.2009 21:19
парада экпарторам: трэба как рыбака змясцілі на пакетах беларскага малака.

Імя:: Мікола Горад:: Масква
18.06.2009 22:34
Аляксандр! Мы, беларусы, ганарымся і кахаем цябе! Жыве Беларусь!

Імя:: крыху састарэлая Горад:: клясычная вэрсія
18.06.2009 22:48
Скіслі вяршкі й каханьне на вякі,
Сьмятану і тварог ня пусьцяць за парог.
Скіслі вяршкі – астатнім дык нішцяк,
Ня ведае мінак, чаму мне сумна так.

Скуль ведаць ім, што значыць гэты факт
Канец маіх надзей, пачатак велькіх страт.
Скуль ведаць ім, які б мог быць палац,
Каб малако маглі мы пастаўляць.

Скіслі вяршкі – час лепшы быў-такі:
Вясёлы быў саюз, вы ў мінусе – нам плюс.

Што засталося – пустыя дамовы,
Агульны дом – як змрочны саркафаг,
Хіба ж каму малако прадамо мы
Іншаму? Ня факт.

Скіслі вяршкі – час лепшы быў-такі:
Вясёлы быў саюз, вы ў мінусе – нам плюс.
Граў гучны марш, саюз быў пэўны наш,
Сумневаў не было, саюз наш не фуфло.

Скуль ведаць ім, што значыць гэты факт
Канец маіх надзей, пачатак велькіх страт.
Скуль ведаць ім, які б мог быць палац,
Каб малако маглі мы пастаўляць.

Скіслі вяршкі й каханьне на вякі,
Сьмятану і тварог ня пусьцяць за парог.

Што засталося – пустыя дамовы,
Агульны дом – як змрочны саркафаг,
Хіба ж каму малако прадамо мы
Іншаму? Ня факт.

Імя:: інга
19.06.2009 09:07
з задавальненнем паслухала абодва варыянты, а потым на лінку малочнай кампаніі знайшла і нарвэскамоўнае выкананьне. дзякуй, за прыемныя хвіліны.сапраўды, а чаму б не змясціць рыбака на беларускім малацэ? які б быў попыт!

Імя:: слуцкія ткачыхі
19.06.2009 09:12
даеш малако РЫБАЦКАЕ

Імя:: слуцкія ткачыхі
19.06.2009 09:15
Даеш беларускую вэрсію No milk today!

Імя:: аматар малака
19.06.2009 10:26
да крыху састарэлая Горад:: клясычная вэрсія 18.06.2009 22:48
Уявіў сабе як Рыбак у Віцебску праспяваў No Milk Today у вашым перакладзе!

Імя:: говорят
19.06.2009 11:44
говорят, что рыбак также выступит на открытии минск-арены. режим будет использовать парня по полной программе

Імя:: наведнік
19.06.2009 15:20
чаму б свабодзе не правесці он-лайн з рыбаком?

Імя:: wc Горад:: ushacy-rym
19.06.2009 20:50
rybaka kupili

Імя:: какая разница, кто я
20.06.2009 09:44
Да перестаньте политизировать. Купили Рыбака – не купили. От всего этого просто тошнит. Творчество артиста, музыканта, художника цепляет тогда, когда оно ориентировано на общечеловеческие ценности. Как только творец присоединяется к какой – нибудь партии, у него появляется ориентация на ценности конкретной группы. Тут уже эти гуманистические приоритеты уходят. Пока Быков при советском тоталитаризме был по-настоящему беспартийным литератором и писал о о нравственном выборе человека, в т.ч. о предательстве, он цеплял. Как только его стали использовать «оппы», это ушло. Неужели кто-то будет доказывать, что у этих людей, как у любых партийцев, мораль на первом месте. Сколько предательства в их рядах и сколько неуважения к человеку вообще. Когда какую-то персону нельзя использовать (он не сидит, не избит, не убит), ее просто можно топтать из-за ее нелояльности к той или иной партии. Все интервью политиков у вас на сайте, как и комментарии ваших аналитиков – тому свидетельство.

Імя:: а-фішка
20.06.2009 14:57
Рыбак прасьпявае «Fairytale» і “Купалінку”, а не пра малако).
http://news.vitebsk.cc/2009/06/20/slavyanskiy-bazar-2009-gotovit-syurprizyi/#more-8913

Імя:: батрак
21.06.2009 13:27
какая разница, кто я...
Понятное дело, что Рыбак не Марлен Дитрих и спит он спокойно.... Это только из Германии Гитлера музыканты и художники предпочитали уехать , что б не замараться сотрудничеством с режимом... Хотя тоже могли б сказать я мол не для Гитлера пою , я мол для фолька в Фатерлянде... а то что где-то кого-то когда-то придушили, отравили и до петли довели , так это не моё дело... Я типа творец, я типа ВЫШЕ политики...вот такой трындец с Рыбаком... и если ему етого никто не обьяснил... если ему это папа с мамой не поведали, а своя собственная совесть благополучно спит... то о чём тут говорить... Он скоро придворным музыкантом будет, а как же , Он же не для луки лично, он же для страны типа старается...а то что платят ему денежками украденными у народа , так это дело не моё , я творец , я выше этого... Кстати , я обращаюсь к папе Рыбака, который частенько почитывает форум "Свабоды" , и иногда даже комментарии пописывает... , Вы б обьяснили своему сыну , что нехорошо с диктаторами водиться, сами то вы , небось дёрнули из СССР , и что к чему понимаете прекрасно... Обьясните ему. что есть сначала позиция гражданина , а уже потом музыканта..., а то так ведь и до проституции не далеко, практически рядом уже... а то получится как с многими "соловьями" из того далёкого прошлого от которого вы так успешно бежали....