Слухаць

Цяпер у эфіры

Інфармацыйны блёк: навіны Беларусі і сьвету

Наступная праграма

СТО АДРАСОЎ

ЗНАЙДЗІ НА МАПЕ!

АНКЕТА СВАБОДЫ

Арына Вячорка
  ДЗЕНЬ БЛОГЕРА


Палітыка

З. Пазьняк: “Рэдкая магчымасьць уплыву на рэжым”

17.06.2009 19:10

На думку старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Зянона Пазьняка, Эўразьвяз павінен выставіць афіцыйнаму Менску тры умовы.

Пазьняк: “Палітычная сытуацыя, якая зараз утварылася ў Беларусі ў сувязі з канфліктам паміж расейскім і антыбеларускім рэжымамі, для шмат якіх беларусаў робіцца момантам ісьціны. Тое, што дзесяцігодзьдзямі не даходзіла да іхняга разуменьня аб захопніцкай разбуральнай ролі Расеі ў гістарычным лёсе Беларусі, тое цяпер усьвядомілася за некалькі дзён. Просты беларус прывык думаць не абстрактнымі катэгорыямі, а жыцьцёвымі прыкладамі, якія закранаюць яго існаваньне. Тут якраз такі прыклад.

Другое, што хачу адзначыць. Брусэльская Эўропа якраз цяпер атрымала рэдкую магчымасьць уплыву на антыбеларускі рэжым і на вэктар яго накірунку. Калі Эўропа такую магчымасьць не скарыстае, дык грош цана і ўсёй яе усходняй партнэрскай палітыцы. З боку Эўразьвязу павінны б былі быць эквівалентныя прапановы па выхаду з крызысу. І абавязкова пры гэтым -- пастаноўка цьвёрдых умоваў дзеля рэалізацыі прапановаў. Такімі ўмовамі павінны быць - першае, і самае галоўнае: спыненьне перасьледу і вынішчэньня беларускай культуры і яе носьбітаў, ліквідацыя перашкодаў на шляху яе разьвіцьця. Другое. Вызваленьне палітвязьняў, і ў першую чаргу - Аўтуховіча, які галадае ўжо два месяцы. Павінны быць забясьпечаныя правы асобы. І трэцяе. Мусіць быць зьмененае выбарчае заканадаўства, адмененая антыдэмакратычная норма папярэдняга галасаваньня. Гарантаваны кантроль над галасаваньнем і прысутнасьць прадстаўнікоў альтэрнатывы ў выбарчых камісіях. Уся вольная Беларусь даўно чакае такіх рашэньняў."
Гэтая дыскусія закрытая.
    Наступная старонка 
Камэнтары. Старонка з 3
Імя:: Фрабел.
17.06.2009 18:19
ТОЛКІ ЗЯНОН !!!

Імя:: беларус
17.06.2009 18:40
Ўсё правільна. Толькі нашыя аб'яднаныя дэмакраты, якіх запросяць на сустрэчу з Вальднэр, ні слова пра мову не скажуць. Бо прывыклі казаць тое, што эўрапейцам ласкае слых.

Імя:: Снежны Чалавек Горад:: Магілёў
17.06.2009 19:50
умова спынення пераследу Беларускай нацыі існуе толькі адна - гэта знішчэнне маскоўскай імперыі зла.
усё астатняе - проста часовая палёгка.

Імя:: 2 Снежны Чалавек
17.06.2009 20:54
Пазьняк прапанаваў МЭХАНІЗМ таго, пра што Вы кажаце. Своечасова і слушна.

Імя:: Павал2
17.06.2009 23:31
Вялікі Божа, што гэты Спадар пляце?? Пра нейкія тры ўмовы - жах, вось што робіць эміграцыя з чалавекам. Чалавек пачынае блытацца.

Не, Беларускаму Народу гэткія "філосафы" не патрэбныя. За год прададуць Захаду нашую Матку, бо гэдак, як яны сааражаюць - далёка не заедзеш.

Імя:: Тампліер Горад:: Менск
17.06.2009 23:51
Дай Бог Зянону здароўя і магчымасці вярнуцца на Радзіму. Толькі Зянон!!!

Імя:: Siarhiej Горад:: Mensk
18.06.2009 00:33
"Гарантаваны кантроль над галасаваньнем і прысутнасьць прадстаўнікоў альтэрнатывы ў выбарчых камісіях." - гэта будзе канец рэжыму.

Імя:: Mikola Горад:: Slucak
18.06.2009 07:40
1. Вспомните – «Референдум -1» (май 1995г.). Начало ползучего геноцида по уничтожению главных атрибутов государственности: белорусского языка и символики.
2. Вспомните – «Референдум -2»(ноябрь 1996г.). Продолжение ползучего геноцида: уничтожение ростков молодой демократии (изменена конституция).
3. Надвигается – «Референдум -3» (завтра). Это экономическое поглащение нашей страны и возможно один из последних этапов ползучего геноцида: лишение Господом Богам данной белорусской ИДЕНТИЧНОСТИ, ГОСУДАРСТВЕННОСИ и СОБСТВЕННОСТИ.
Как можно соглашаться на продажу собственности, чести и достоинства, идя на сговор с режимом и заранее ложные выборы?
Здравомыслящие белорусы объединяйтесь вокруг Позняка! Он готов объединится (объединить) не продажных политик и не продаст НАШУ БЕЛАРУСЬ ни востоку, ни западу.
С НАМИ ГОСПОДЬ БОГ! ЖИВЕ и БЕДЕТ ЖИТЬ БЕЛАРУСЬ и БЕЛАРУСЫ!

Імя:: Mikola Горад:: Slucak
18.06.2009 07:47
1. Вспомните – «Референдум -1» (май 1995г.). Начало ползучего геноцида по уничтожению главных атрибутов государственности: белорусского языка и символики.
2. Вспомните – «Референдум -2»(ноябрь 1996г.). Продолжение ползучего геноцида: уничтожение ростков молодой демократии (изменена конституция).
3. Надвигается – «Референдум -3» (завтра). Это экономическое поглащение нашей собственности. Возможно это один из последних этапов ползучего геноцида: лишение Господом Богам данной белорусской ИДЕНТИЧНОСТИ, ГОСУДАРСТВЕННОСИ и СОБСТВЕННОСТИ.
Как можно соглашаться на продажу чести и достоинства, идя на сотрудничество с продажными политиками и режимом.
Здравомыслящие белорусы объединяйтесь вокруг Позняка! Он не продажный политик и не продаст НАШУ МАТУШКУ БЕЛАРУСЬ ни востоку, ни западу.
С НАМИ ГОСПОДЬ БОГ! ЖИВЕ и БЕДЕТ ЖИТЬ БЕЛАРУСЬ и БЕЛАРУСЫ!

Імя:: Барыс
18.06.2009 08:06
Згодны на ўсе 100.

Імя:: Z!
18.06.2009 10:43
Тут цяжка нешта дадаць, акрамя таго, што мяч у апазыцыйнай гульні цяпер у каманды Мілінкевіча (дакладней - групоўкі, бо каманды ў яго няма). Сваімі дзіўнымі паводзінамі ў Празе, калі адмовіўся падпісаць заяву, і негатыўнай ацэнкай ўвядзеньня мытнага кантролю на расейскай мяжы Мілінкевіч паказаў, што разуменьня палітыкі і нацыянальных інтарэсаў у яго -- нуль. Згодны, што ён будзе казаць Брусэлю тое, што той захоча пачуць. Трэба рыхтаваць вяртаньне Пазьняка.

Толькі Z!

Імя:: y.b.
18.06.2009 13:23
Пазняк, як заўсёды, мае рацыю.Толькі з Пазняком Беларусь можа быць, насамрэч,незалежнай.

Імя:: savos' Горад:: Mensk
18.06.2009 14:38
Baracba za niezaleznasc Ameriki pachalasia z-za garbaty (Bastonskaie chaiapicie) nasha-z-za malaka

Імя:: Прохожий
18.06.2009 15:52
Новый Ленин в изгнании, и как всегда далек от местных реалий и проблем. Без польских спецслужб до Минска не доберется. Только на фига полякам Беларусь?

Імя:: ЭТНАКРАТ Горад:: Менск-Літоўскі
18.06.2009 16:52
Збудаваў Ён Вільню,
Вынайшаў мяккі знак!
Здагадайцеся, хто гэта?!
Ну вядома ж -- ПАЗЬНЯК!!!

Імя:: Тампліер Горад:: Менск
18.06.2009 16:56
"Прохожаму":
Вядома, што Зянон, хутчэй за ўсё, ніколі рэальнай улады ў Беларусі не атрымае: ну так склаўся Лёс, але, прынамсі, для часткі палітычна актыўных і нацыянальна свядомых беларусаў ён назаўсёды застанецца нацыянальным Героем, колькі б бруду і хлусні на яго не вылілі КГБісты, ФСБшнікі і іхнія паслугачы, прыхільнікі ды правакатары. І, дарэчы, калі ўжо і параўноўваць Зянона з кім-небудзь, то толькі не з леніным, але, хутчэй, са Стэпанам Бандэрай, які таксама кіраваў змаганнем з-за мяжы і на Украіну вярнуцца не змог, але справа гэтага светлага Патрыёта, усё ж, перамагла.

Імя:: Прохожий
18.06.2009 17:40
Вядома, што Зянон, хутчэй за ўсё, ніколі рэальнай улады ў Беларусі не атрымае: ну так склаўся Лёс, але, прынамсі, для часткі палітычна актыўных і нацыянальна свядомых беларусаў ён назаўсёды застанецца нацыянальным Героем
---------------
На аятоллу Хомейни он не тянет, духовный лидер с него.... На Кастуся Калиновского тоже, национальным Героем ему не быть. Остается знакомец Лукашенко, оставшийся не удел, укативший в Польшу. Но это, скорее, недоразумение... Стоит ли предавать ему столько внимания?

Імя:: Таксама з-паза-мяжы
18.06.2009 18:53
Эх, Зянон, Зянон!
Калі ты Беларус, то прыяжджай на Беларусь- ніхто там цябе 'на паражэньне' біць ня будзе.
Але вось каторы раз глядзу на твой фотаздымак і думаю: Не Беларус ты, хлопча, не Беларус!

Імя:: Зьміцер Горад:: Менск
18.06.2009 19:06
Толькі Зянон
Толькі Тарпеда!

Імя:: ЭТНАКРАТ Горад:: Менск-Літоўскі
18.06.2009 19:17
Спадару Зяноне, брусэльскай бывае адно капустка, а Эўропа ёсьцейка Заходняю, Усходняю, а часьцей -- фарысейскаю! Перад лукавым прагнуліся маскалі (не сумнявайцеся, пазыку за газ таксама спусьцяць на тармазы), прагнецца і Эўропа, выдаўшы лукаваму крэдыт, а разам зь ім і ліцэнзію на зьнішчэньне дэмакратыі, не кажучы ўжо пра культуру. Бо між Захадам і Ўсходам вядзецца вайна капіталаў, а не каштоўнасных сыстэмаў, на якія і там, і там пляваць хацелі, спадару Зяноне!
    Наступная старонка 
Камэнтары. Старонка з 3
Апублікуй у LiveJournal:

Прадукты і паслугі:

ПадкастRSSMobile