Слухаць

Цяпер у эфіры

Экспэртыза Свабоды

Наступная праграма

СТО АДРАСОЎ

ЗНАЙДЗІ НА МАПЕ!

АНКЕТА СВАБОДЫ

Арына Вячорка
  ДЗЕНЬ БЛОГЕРА


Культура

Беларускія пісьменьнікі распрануліся

На вокладцы календара «Канец словаў» — Валянцін Акудовіч.

16.06.2009 21:56
Паэтка і перакладчыца Марыя Мартысевіч, культуроляг Максім Жбанкоў і журналістка Дар’я Сітнікава прыдумалі, як паспрыяць папулярнасьці беларускай літаратуры. Дзеля гэтага яны прапанавалі пяцідзесяці пісьменьнікам паўстаць перад чытачамі, у чым маці тых нарадзілі. Некаторыя пагадзіліся. Іх натуральную прыгажосьць прыхарошылі фатографы Андрэй Шчукін і Дзяніс Нядзельскі. Што з гэтага атрымалася, сёньня пабачылі журналісты.

Журналістам прэзэнтавалі голы, так бы мовіць, каляндар. Дакладней, каляндар, у якім чытачы пабачаць жывых беларускіх творцаў у райскіх апратках біблійнага Адама. Глямурная цялесная галізна аўтараў у суседзтве з захутананымі ў шэрыя сувоі таямнічасьці іхнымі тэкстамі названая фатальным для літаратуры выракам — “Канец словаў”. Хоць аўтары ідэі, паводле словаў Максіма Жбанкова, лічаць яе ўсяго толькі гіпэртэкставай забавай для чытачоў.

Максім Жбанкоў
“Мы ў прынцыпе разглядаем гэты каляндар як спробу нейкага актуальнага гіпэртэксту, дзе фота дадае пэўныя сэнсы да тэксту, а тэксты ў сваю чаргу прыцягваюць увагу да фота. Карацей — гэта адначасова, так бы мовіць, разгляданка-чытанка, альба наадварот — чытанка-разгляданка. І тое, і тое аднолькава для нас істотна”.

Распаўсюджаны ў заходнім сьвеце прыём папулярызацыі творцаў, лічыць спадар Жбанкоў, павінен спрацаваць і ў Беларусі.

“Мы маем магчымасьць выкарыстаць, умоўна кажучы, варожы глямурны рэсурс ва ўласных нацыянальна сьвядомых мэтах, то чаму б гэта не зрабіць? Праблема ў тым, што да нас гэтага ніхто не рабіў”.

Андрэй Такіндаг — на чэрвеньскім арукшы
Зь пяцідзесяці беларускіх літаратараў, якім было прапанавана паўдзельнічаць у гэтым праекце, распрануліся перад аб’ектывамі фотакамэр дванаццаць. Гэта Віктар Шалкевіч, Юрась Барысевіч, Севярын Квяткоўскі, Анатоль Івашчанка, Андрэй Такінданг, Андрэй Хадановіч, Сяргей Прылуцкі, Андрэй Адамовіч, Усевалад Сьцебурака, Ільля Сін, Лявон Вольскі і самы малады з усіх — дваццацітрохгадовы паэт Віталь Рыжкоў. Ён лічыць сябе і астатніх літаратараў, зьмешчаных у календары, у дадзеным выпадку ня творцамі, а ўсяго толькі мадэлямі, зь якімі працавалі фатографы.

“Літаратары сталіся шараговымі ўдзельнікамі, такімі манэкенамі, якіх апранулі, распранулі, размалявалі, як у маім выпадку, прапанавалі напісаць тэксты і пагаварылі з намі. Галоўныя героі ўсё-ткі — гэта аўтары фотаздымкаў і ідэяў, якія яны ўвасаблялі ў візуальным мастацтве”.

На вокладцы календара зьмешчанае фота трынаццатага ўдзельніка — філёзафа і эсэіста Валянціна Акудовіча, схаванага за назваю ягонай знакамітай кніжкі “Мяне няма”. На пытаньне, чаму менавіта ім прыкрываюцца, так бы мовіць астатнія аголеныя, Марыя Мартысевіч адказала:

“Таму што Акудовіч — гэта наша ўсё”.

Прэзэнтацыя календара “Канец словаў” адбудзецца ў Менску 19 чэрвеня а 18-й гадзіне ў бар-клюбе “6А”, што на Партызанскім праспэкце. У праграме, апроч іншага, арганізатары абяцаюць эратычны аўкцыён.
Гэтая дыскусія закрытая.
     
Камэнтары
Імя:: Славар
16.06.2009 21:17
Спадарыня Аксак, ці адчуваеце Вы розьніцу паміж распрануцца і разьдзецца? Ці для Вас і распрануцца - ужо дастаткова?

Імя:: зьдзіўлены
17.06.2009 07:11
Нейкая глупота, дурная PR-акцыя. Ніводнага вартага для літаратуры імя. Немагчыма ўявіць, каб на такое пайшлі Быкаў ці Барадулін.

Імя:: кінік
17.06.2009 10:00
Зьдзіўленаму: вось і добра, што вы са сваім зьдзіўленьнем засталіся ў 20 стагоддзі.

Імя:: пра глупоту.
17.06.2009 11:02
Сапраўды глупота, і нават маразм. І навошта пра гэта паведамляць Свабодзе? Не пра кожную вартую кніжку робіце рэпартаж, а тут пра сапраўды дурны піяр - столькі букв.

Не знайшлі нічога лепшага, як зрабіць эратычны аўкцыён у дзень юбілею Быкава. Брыдота.

Імя:: Halina Горад:: vitebsk
19.06.2009 14:23
Гэта ўсяго толькі цела, а мы ж забыліся на тое, што і яно ў іх ёсь.Мне, напрыклад, вельмі цікава.Вось калі толькі цела - нецікава.З задавальненнем бы набыла каляндар і упрыгожыла б ім сцяну.

Імя:: Аліна
26.06.2009 16:37
Я вітаю акую акцыю. Вось толькі наконт даты трэба было лепш падумаць. Я олькі за агаленне, асбліва ў прыватнвм жыцці. Нашая сям'я дома/на лецішчы (у хаце) увесь час з голымі дупамі, грудзямі, чэлесамі. Целы загартоўваюцца, дзеці не хварэюць, не трэба праць хатнюю вопратку. таму, калі голымі быць выгодна, прынамсі, у побыту, то толькі за. Чакаю, калі распрануць літаратарак. Вось олькі трэба было адразу рабіць агульны каляндар. Каб не было розных думак і плетак.
     
Апублікуй у LiveJournal:

Прадукты і паслугі:

ПадкастRSSMobile