аўторак, 07 лютага 2012, Менск 09:27

Палітыка

Выйсьці з крызісу — з новым прэзыдэнтам

Пра такую магчымасьць абвясьцілі сёньня ў сваёй супольнай заяве беларускія палітыкі Лявон Баршчэўскі, Аляксандар Казулін, Андрэй Саньнікаў і Станіслаў Шушкевіч. Да іх далучыўся і Мікалай Статкевіч. З гэтай нагоды яны правялі сёньня ў Менску сваю прэсавую канфэрэнцыю.

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі адзначыў: заяву невыпадкова прымеркавалі да Дня салідарнасьці з палітрэпрэсаванымі:

Лявон Баршчэўскі
“Адсутнасьць канкрэтных і апэратыўных крокаў з боку беларускіх уладаў у зьмене сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі будзе надалей сьведчыць пра недэмакратычны, нелегітымны і рэпрэсіўны характар існуючага ў краіне рэжыму. І мы не пакінем сваіх намаганьняў, каб дамагацца зьмены такой улады канстытуцыйным чынам. Мы перакананы, што рэжым Аляксандра Лукашэнкі ніколі ня зробіцца гарантам незалежнасьці нашай краіны і дэмакратычных ператварэньняў у ёй. Толькі свабодныя, праведзеныя пад паўнавартасным грамадзкім кантролем выбары прэзыдэнта краіны могуць даць пачатак працэсу выхаду нашага грамадзтва з усёабдымнага крызісу”.

Каардынатар кампаніі “Эўрапейская Беларусь” Андрэй Саньнікаў падкрэсьліў: сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі робіцца яшчэ больш актуальнай на тле маскоўска-менскага канфлікту. І патлумачыў, чаму гэта так важна менавіта сёньня:

Андрэй Саньнікаў
“Ёсьць спробы прадставіць гэты канфлікт у такім сьвятле, што адбываецца паварот Лукашэнкі на Захад. І мы ўжо чуем камэнтары з Захаду такога кшталту — маўляў, наша сяброўства, наш дыялёг з Лукашэнкам даюць пэўны плён. Але ж 62-гі дзень галадуе Мікалай Аўтуховіч. Гэта вельмі небясьпечна для ягонага жыцьця. І зараз, калі пад гэты беларуска-расейскі канфлікт пачнуць замоўчваць гэтую ды іншыя справы, пра якія гаворыцца ў нашай заяве, гэта будзе трагедыяй для Беларусі”.

Дарэчы, у заяве, акрамя Мікалая Аўтуховіча, згадваюцца Ўладзімер Асіпенка, Юры Лявонаў, Юры Захаранка, Віктар Ганчар, “працэс 14-ці”, Максім Дашук, Андрэй Кім, Сяргей Парсюкевіч, Аляксандар Казулін.

Былы палітычны вязень, адзін з арганізатараў Кангрэсу эўрапейскага выбару Мікола Статкевіч сказаў:

Мікола Статкевіч
“Мы на гэтым кангрэсе разглядаем і стратэгію дэмакратызацыі Беларусі. Яна палягае на такім пастуляце — самі ўлады ні пад якім уплывам (Расеі, Захаду, эканамічных цяжкасьцяў) не дэмакратызуюцца. І таму функцыя прывядзеньня краіны да дэмакратыі павінна быць узятая на сябе дэмсіламі”.

На тле такіх заяў у журналістаў узьнікла галоўнае пытаньне: ці здольныя нарэшце ўсе дэмакратычныя сілы Беларусі аб’яднацца? Лявон Баршчэўскі адказаў на гэтае пытаньне так:

“Я думаю, што тыя, хто стаіць на маральнай пазыцыі, на пазыцыі эўрарэалізму, ужо аб’ядналіся. У сытуацыі з новымі прэзыдэнцкімі выбарамі ня будзе паўтарэньня 2006 году. Тое, што ўладам, найперш з-за правалу сваёй эканамічнай палітыкі, ня ўдасца забясьпечыць уяўнасьць стабільнасьці ў краіне, уяўнасьць росту даходаў людзей, упэўненасьці ў заўтрашнім дні, гэта відавочна. А гэта сьведчыць, што дэмсілам сапраўды трэба аб’яднацца”.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Прохожий
16.06.2009 13:23
Сколько человек будут президенствовать, в Беларуси, одновременно?

Імя:: Ірынка Горад:: Менск
16.06.2009 14:03
Зробім інстытут супрэзідэнства........

Імя:: Дзядзька
16.06.2009 14:36
Гэта не палітыкі, а сапраўдныя маргіналы. Украіна з Юшчанкам - самы відавочны і яскравы прыклад таго, што можа стацца з дзяржавай у выпадку прыходу да улады грантавых выкармышаў заходніх фондаў. Нашыя псэўдаапазыцыянэры ды маргінальныя "палітыкі" з той жа абоймы, толькі больш прымітыўныя. І беларускі рэжым яшчэ вельмі лагодна да іх ставіцца. У дэмакратычных ЗША партыйцы, якія атрымліваюць грошы з кітайскіх, беларускіх ці любых іншых замежных фондаў сядзелі б у турме не менш за 30 гадоў. А у нас нават падатковая інспекцыя іх не штрафуе. Ну дзе яшчэ больш дэмакратыі і палітцярпімасці чым у Беларусі?

Імя:: Ананім
16.06.2009 14:42
Ага ! А мне только понравилось.Сынов попристраивал.
И,что ,уходить ?

Імя:: Цётка - Дзядзьке Горад:: Менск
16.06.2009 15:03
Что Вы, Дзядзька, всё деньги у оппозиционеров в карманах считаете? А по-вашему им воздухом что ли питаться? Или им на оппозиционную деятельность государство будет деньги выделять? И я думаю к тому же, не такие уж у них большие деньги, чтобы Вы им так "завидовали". И во-вторых, а что такого "плохого" творится в Украине? Нормальная политическая борьба, разные силы и партии. И всё это показывают в СМИ. Так что за Украину не волнуйтесь! Если они не свернут с этого пути, то скоро уйдут далеко вперед от нас - от нашего застойного болота, где вода "стоячаая" и уже "воняет", ибо нет течения, нет развития, нет борьбы, а значит и нет притока новых сил. А есть моральное рабство, холопство и холуйство во главе с одним и тем же "хозяином". Так что нам до Украины -... ой, как далеко...

Імя:: Halina Горад:: vitebsk
16.06.2009 16:39
Ніяк не дам сабе рады - чым гэта еўрапейскія грошы, якімі сілкуецца апазыцыя, горшыя за расейскія, што прывялі да ўлады і падтрымліваюць беларускі рэжым. Бо ні для каго не сакрэт, па-моему, што, як толькі Расея перастане ягонае фінансаванне, ён тут жа ляснецца.

Імя:: Димыч
16.06.2009 16:53
Статкевич: "І таму функцыя прывядзеньня краіны да дэмакратыі павінна быць узятая на сябе дэмсіламі”.

Вы уже 15 лет демократизируете краину. Спасибо,г-н Статкевич, но вы нам не нужны. Извините, надоели. Заберите с собою ваших коллег и топайте в отставку, писать мемуары, внуков нянчить. Борцы из вас никакие.

Імя:: Димыч
16.06.2009 16:55
Імя:: Ананім 16.06.2009 14:42 Ага ! А мне только понравилось.Сынов попристраивал.
И,что ,уходить ?

Ну, если опыт с Чаушеску ничему не научил, то заставайся.:))

Імя:: Кот вучоны
16.06.2009 16:59
Каб гэтых, так званых "палітыкаў", палюбіў народ, трэба каб яны зрабілі хоць што-небудзь для народа. А пакуль, яны сваімі заявамі толькі раздражняюць. Дарослыя людзі, а бавяцца як дзеткі.

Імя:: Кастусь Горад:: Ушачы
17.06.2009 18:29
Прахожым дзядзькам, цёткам ды вучоным катам: спадарства, ці Вы саромеецеся сваіх сапраўдных імёнаў, дадзеных Вам бацькамі, і мясцін, дзе Вы жывяцё, дадзеных Вам Богам? Пытаньне ня дзеля папроку, а дзеля цікаўнасці, калі каго пакрыўдзіў – прабачце.
Усім, хто думае, што вось выганім Лукашэнку, паставім на ягонае месца дэмакрата, і ўсё пойдзе, як па маслу. Шаноўнае спадарства! Трэба ўсім нагадаць (а можа, папярэдзіць): хто б не заняў пасаду Прэзыдэнта пасля А.Г., беларускія алкашы ня стануць меней піць, злодзеі і чыноўнікі ня будуць меней красьці, міліцыянты і начальнікі – карыстацца службовым становішчам. Нас чакае доўгі і цяжкі шлях выцісканьня з сябе рабоў, павінна зыйсці ў нябыт маё пакаленьне (мне – 59), а таксама, прынамсі, тыя, каму сёньня за 40, бо ўсе мы ў той ці іншай ступені заражаныя бацылай камунізму. Будзе цяжка доўгія гады. Хутчэй за ўсё, нават цяжэй, чым сёньня. Большасць гэтага не зразумее і будзе настальгіраваць па Лукашэнку, як сёньня многія ўспамінаюць брэжнеўскія часы і Савецкі Саюз.

Імя:: Мікола Горад:: Масква
17.06.2009 20:46
Згодны з Кастусём, а "Дзімыч", - гэта прарасейскі выкармыш і ён нянавідзіць усё беларускае. На такіх, як ён будзе ставіць Масква...

Імя:: Дрэва Горад:: Мінск
18.06.2009 00:21
Мяркуючы па каментарах дык разумныя людзі ёсць, адкуль тады палітыкі нашыя некаторыя? Вельмі я сумняюся, што яны змогуць граматна падруліць да выбараў. Дапушчаныя гэтым разам памылкі могуць стацца фатальнымі. Думайце ж, спадары, раз узяліся за гэтую справу. Адно трэба памятаць: нахрапам Лукашэнку ня зрушыш -- моцны. Хіба што "умом об'ять".

Імя:: Димыч
18.06.2009 10:08
Імя:: Мікола Горад:: Масква 17.06.2009

Згодны з Кастусём, а "Дзімыч", - гэта прарасейскі выкармыш і ён нянавідзіць усё беларускае. На такіх, як ён будзе ставіць Масква...


Насчет выкормышей. Господа националисты, а без оскоблений нельзя? А если уж оскорбляете, то приводите факты где, от кого и как кормимся?:))
Заодно пусть порасскажут о себе наши прозападные оппозиционеры от кого и как ОНИ кормятся.:)) Кстати, я их никогда выкормашами не называю. Кормятся себе, ну и пусть кормятся.:))

Імя:: eisernWolf Горад:: Miensk
19.06.2009 13:57
Большасць нібыта свядомых камэнтатараў наогул не ўдупляюць бягучы стан рэчаў. Гэта бачна па палеміках і тут, і на Нашай Ніве. Димыч дае абсалютна цвярозую ацэнку абставінаў. Гэтых спадароў трэба гнаць у тры шыі. Мне нават на пысы гэных Статкевічаў-Саннікавых-Лябедзькаў глядзець агідна. Але-ж яны відаць усё ад карыта (с) сысці ня могуць.

Імя:: Дмитрий
22.06.2009 09:19
Выйсьці з крызісу — з новым прэзыдэнтам
Ну что вы, господа? Ни в одной стране кризис так долго не длится. Вы хотитен чтобы кризис продлился ещё лет 25? Новый Президент будет. Имя его уже известно. Ему только надо подрасти. А вы лучше займитесь полезным делом.