пятніца, 10 лютага 2012, Менск 04:19

Палітыка

Партыя свабоды і прагрэсу патрабуе тлумачэньняў

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Магілёўскія сябры незарэгістраванай Партыі свабоды і прагрэсу патрабуюць ад управы юстыцыі аблвыканкаму патлумачыць ім, на якой падставе рэгістрацыйныя дакумэнты іхнай арганізацыі былі перададзеныя ў Камітэт дзяржаўнай бясьпекі. Ліст з патрабаваньнем за подпісам першага намесьніка старшыні аргкамітэту партыі Аляксандра Сілкова адпраўлены сёньня.

Нагодай для звароту ва ўправу юстыцыі, паводле спадара Сілкова, сталіся візыты супрацоўнікаў КДБ да дзесяці магілёўскіх заснавальнікаў партыі.

“Супрацоўнікі КДБ задавалі ўсім аднолькавыя пытаньні: чаму вы сталі заснавальнікамі, ці не баіцеся нэгатыўных наступстваў з-за гэтага на працы, на вучобе, і гэтак далей. Карацей, мякка намякалі, каб яны адклікалі свае подпісы. Сваім патрабаваньнем мы хочам давесьці супрацоўнікам сілавых структураў, што яны займаюцца незаконнай дзейнасьцю. Мы хочам ім паказаць, што як яны правяраюць нашую дзейнасьць, так і мы сочым за іхнай. Яны ўжо даўно распачалі юрыдычную вайну з намі. Наша мэта — яе спыніць”.

Партыя свабоды і прагрэсу чацьвёрты раз спрабуе зарэгістравацца. Апошні ўстаноўчы сход адбыўся ў Магілёве 18 красавіка. 17 траўня ў Міністэрства юстыцыі Беларусі былі пададзеныя партыйныя рэгістрацыйныя дакумэнты. Заснавальнікамі партыі выступілі 1011 чалавек. Для рэгістрацыі партыі патрабуецца адна тысяча.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Алесь Горад:: Менск
12.06.2009 19:35
Да, а што яны яшчэ жадаюць ад уладаў. Лібералы........

Імя:: Гітлер
13.06.2009 12:10
Змясціце спасылку на сайт.