пятніца, 10 лютага 2012, Менск 09:08

Эканоміка

Жыхары Смаленшчыны: беларускае малако шкоднае

Гэта вынікае з апытаньня, праведзенага смаленскай абласной вэрсіяй “Комсомольской правды”.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
На пытаньне смаленскай рэгіянальнай рэдакцыі маскоўскай “Комсомольской правды” “Як вы ставіцеся да забароны на ўвоз беларускіх малочных вырабаў?” жыхары вобласьці адказалі гэтак.

Ніна Барысаўна, выкладчыца:

“Смаленскае малако ненашмат даражэйшае за беларускае, а таму дзеля нейкіх пяці рублёў я не зьбіраюся рызыкаваць здароўем сям’і”.

Сяргей, вайсковец:

“Мне шкада, што нас пазбаўляюць беларускага сыру і малака, аднак гэта стане добрай падставай для нашых вытворцаў вырабляць якасныя і смачныя прадукты”.

Андрэй
, мэнэджэр:

“Лічу гэта чыстай палітыкай, аднак хто ведае… Можа, там сапраўды ёсьць штосьці шкоднае. Купляць беларускае малако пакуль ня буду”.

Нягледзячы на сьцьвярджэньні расейскіх экспэртаў, што малочнае эмбарга разьвяжа рукі айчынным вытворцам, практыка паказвае, што Смаленская вобласьць да гэтага не гатовая
Паводле намесьніка кіраўніка абласнога ўпраўленьня “Роспотребнадзора” Сяргея Ракуцкага, у адпаведнасьці з пастановай Генадзя Анішчанкі пазапланавыя праверкі мясцовых гандлёвых пунктаў пачаліся ўжо сёньня. Тая беларуская прадукцыя, на якую няма акту санітарна-эпідэміялягічнай экспэртызы ці ліцэнзіі “Роспотребнадзора”, будзе забракаваная. Прадпрымальнікі, якія гандлююць такой прадукцыяй, мусяць зьнішчыць яе як найхутчэй, інакш іх аштрафуюць.

Як падае расейскае выданьне, “малочная вайна” істотна адаб’ецца на спажыўцах Смаленскай вобласьці. Нягледзячы на сьцьвярджэньні расейскіх экспэртаў, што малочнае эмбарга разьвяжа рукі айчынным вытворцам, практыка паказвае, што Смаленская вобласьць да гэтага не гатовая. Як заявіў намесьнік старшыні камітэту Смаленскай абласной думы ў пытаньнях аграрнага комплексу Ігар Ляхаў, вытворчасьць малака ў рэгіёне практычна спыненая. Летась абласныя ўлады імкнуліся падтрымаць сельскую гаспадарку за кошт бюджэтных сродкаў у памеры 1 мільярд рублёў, аднак сёлета высьветлілася, што гэта немагчыма з-за фінансавага крызісу.

”Сытуацыю можна вырашаць выключна кардынальнымі захадамі, інакш малочная галіна ў вобласьці зьнікне да канца году”, — лічыць Ігар Ляхаў.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: смаленскім спажыўцам
10.06.2009 17:50
Чыя б карова мычала, а ваша маўчала. Чаму вы толькі цяпер забаяліся беларускіх малочных прадуктаў? Чаму не спытаецеся таго ж Анішчанку, а якую прадукцыю вам імпартавалі раней? Вельмі сумняюся,што вашы расейскія айчынныя прадукты лепшыяю Знясіце іх на свой санкантроль.

Імя:: вэб-рэдактарам
10.06.2009 18:04
вы ўпэўнены, што смаленск знаходзіцца менавіта на тым месцы?

Імя:: москаленко
10.06.2009 18:47
так вот и начинаются корнфликты на национальной почве

Імя:: Сяржук
10.06.2009 19:01
Хай расея кормiцца i робiць сама, а не п`е с самога спазаранку. Калi валяюцца ў завулках ужо.

Імя:: ybr
10.06.2009 19:43
пачытайце, чым расея кормиць свайго айчыннага спажыуца. тут анишчанка чамусци маучыць. http://medportal.ru/mednovosti/news/2009/06/10/salda/

Імя:: слуцкія ткачыхі
10.06.2009 19:51
абаронім родных кароў ад расейскіх плётак!

Імя:: Ананім
10.06.2009 20:21
Водкой споили,белоруским молоком добить хотели.

Імя:: Ананімка
10.06.2009 21:47
2Ананім
уявіла сабе, як беларусы ледзь не атруцілі сваім малаком усю расейскую нацыю...

Імя:: Аналітык ВКЛ Горад:: ЭЗ
11.06.2009 08:46
У Сьвятую Ррасею трэба гнаці чарнобыльскае малако і сыр, з такімі вітамінамі больш смачнае ўсё, а пакуль пьяныя разбяруцца пераканае паў Расеі, не спатрэбіцца нават Палёній 210. А на сайце http://medportal.ru/mednovosti/
news/2009/06/10 круглы жах якія яны вырабляюць кансэрвы і што ядзяць.

Імя:: сталінец
12.06.2009 15:26
Варта нагадаць, што "Смаленская вобласьць - гэта Беларусь" (с). Вельмі паказальна, што ў якасьці "гласу народу" выкарыстоўваецца апытаньне, зладжанае акурат у гэтым "постбеларускім" рэгіёне.