чацьвер, 09 лютага 2012, Менск 21:54

Грамадзтва

За Рыбака заступіліся знаныя нарвэжцы

Аляксандар Рыбак па прыбыцьці ў Менск
x
Аляксандар Рыбак па прыбыцьці ў Менск
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Шэраг нарвэскіх журналістаў і навукоўцаў, якія займаюцца пытаньнямі постсавецкіх краінаў, выступілі з крытыкай на адрас дзьвюх праваабарончых арганізацый — “Amnesty Norge” і “Amnesty International”. Яны лічаць, што праваабаронцы “надзвычай палітызуюць паездку ляўрэата “Эўрабачаньня-2009” Аляксандра Рыбака ў Менск, называючы выступ сьпевака перад Аляксандрам Лукашэнкам “добра пралічанай акцыяй беларускіх уладаў”.

Сваімі меркаваньнямі са “Свабодай” падзяліліся прафэсар-культуроляг з унівэрсытэту ў Осла Б’ёрн Ністад і палітычны аглядальнік нарвэскай тэлерадыёкампаніі NRK Мэртан Ентафт.

Прафэсар Б’ёрн Ністад — спэцыяліст у галіне славістыкі і культуралёгіі. Сярод яго студэнтаў — будучыя навукоўцы зь Беларусі. Спадар Ністад вельмі цікавіцца Беларусьсю. Ён рэгулярна чытае ў інтэрнэце беларускія выданьні, у тым ліку і беларускамоўныя, часам глядзіць праз спадарожнік праграмы Беларускага тэлебачаньня. Бачыў ён і конкурс ОНТ у Менску з удзелам Аляксандра Рыбака, на якім прысутнічаў беларускі прэзыдэнт Лукашэнка.

Ністад: “Калі наша “Амністыя” стала крытыкаваць Аляксандра Рыбака за тое, што ён вырашыў наведаць сваю радзіму, выступіць там на канцэрце, я крыху раззлаваўся. Я зьвярнуўся ў нарвэскія СМІ і сказаў, што я нязгодны. Я хачу сказаць, што зусім ня супраць “Амністыі”, бо лічу, што гэта вельмі добрая і сур’ёзная арганізацыя. Яна крытыкуе розныя палітычныя рэпрэсіі, і я з павагай стаўлюся да гэтага. Аднак я ўсё ж лічу, што праваабарончая ініцыятыва несправядліва крытыкавала дзеяньні Рыбака. Ён не палітык, ён артыст, ён ня можа адказваць за тое, што адбываецца ў Беларусі.

Я не лічу, што калі канцэрт наведае прэзыдэнт, сьпявак павінен канечне адмовіцца ад выступу“.

Паводле Б’ёрна Ністада, у заходніх СМІ вобраз Беларусі нярэдка дэманізуюць.
Паводле Б’ёрна Ністада, у заходніх СМІ вобраз Беларусі нярэдка дэманізуюць.
Пра гэта яму неаднойчы казалі і беларускія студэнты. Сапраўды, у гэтай усходнеэўрапейскай краіне шмат праблемаў з дэмакратыяй, аднак гэта ўсё ж ніяк не “апошняя дыктатура Эўропы”.

Ністад: “Паводле палітычных перакананьняў я заходні лібэрал-кансэрватар. Безумоўна, я за іншы шлях разьвіцьця. Аднак усё ж я лічу, што беларускі народ выбраў сам свой шлях разьвіцьця і большасьць насельніцтва падтрымлівае гэты выбар. І ёсьць апытаньні беларускага насельніцтва, якія сьведчаць пра гэта”.

Папулярны нарвэскі тэлеаглядальнік Мортэн Ентафт, які доўгі час працаваў карэспандэнтам кампаніі NRK у Маскве і неаднойчы бываў у Беларусі, лічыць, што ў некаторых сьцьверджаньнях прадстаўнікоў нарвэскай “Амністыі” ёсьць здаровы сэнс.

Ентафт : “Амністыя” заяўляла, што Рыбаку нельга ехаць у Беларусь у сувязі з палітычнай сытуацыяй, бо тут існуюць праблемы са свабодай слова, дэмакратычнымі выбарамі. Я з гэтым згодны на 100%. Як журналіст я рабіў рэпартажы на гэтую тэму, шмат што бачыў. Зразумела, удзел у падобных шоў працуе на палітыку Лукашэнкі. Аднак нельга ўсё палітызаваць так глябальна. Лічу няправільным вучыць сям’ю
Зразумела, удзел у падобных шоў працуе на палітыку Лукашэнкі.
Рыбака, што ім ня варта ехаць у Беларусь. Яны самі ўсё добра ведаюць, бо прыбылі ў Нарвэгію з палітычных матываў. А Аляксандар і сам неаднойчы публічна заяўляў, што яму не падабаецца палітыка ў Беларусі”.

У размове са “Свабодай” Мортэн Ентафт распавядае, што добра ведае ўсю сям’ю Аляксандра Рыбака — яго бабуляў, старэйшую сястру ад бацькавага шлюбу, маці і, зразумела, Рыбака-старэйшага Ігара.

Ентафт: “Ігар Рыбак шмат гадоў быў выкладчыкам музыкі ў маіх дзяцей. Мой сын шмат гадоў граў на скрыпцы, мая дачка таксама. Ігар вельмі добры і таленавіты чалавек”.

Паводле Мортэна Ентафта, Ігар, як яму падаецца, доўгі час баяўся ехаць на радзіму. Гісторыя Рыбака, тое, як ён вырашыў застацца ў Нарвэгіі, вельмі няпростая. Ігар ня верыў, што ён, трапіўшы ў Беларусь, вернецца дадому. Аднак журналіст увесь час заахвочваў яго да гэтага кроку. Як лічыць Мортэн Ентафт, Ігар, хутчэй за ўсё, неўзабаве апынецца на радзіме.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Jazep
03.06.2009 00:43
Псіхоз нейкі... Звычайная справа. Прыехаў пераможца выступіць на свёй “першае Радзіме” – дзе тут палітыка? “Адбельваньне Рэжыма”? А што ж тады зь “Усходнім партнэрствам”? Хаця не зьлзіўляе. Цікава толькі адно, а ці змогуць тыя “шчыруны”, знайсьці Беларусь на мапе сьвету?

Імя:: Валерий
03.06.2009 01:47
Теперь Рыбак будет здесь частым гостем.

Імя:: Янка
03.06.2009 05:47
Лука засьпяваў ад радасьці, пачуўшы песьню
па беларуску. Аляксяндар Рыбак паказаў
якая прыгожая, меладычная беларуская мова.
Беларусь заўсёды мела і мае багаты гэнэтычны скарб.Лёс разкідаў беларусаў па розных краінах,але талент прарастае.
Гэты прыклад паказаў як багата згубыла
Беларусь.Лука і яго кіраўніцтва прадаў-
жаюць зьнішчаць беларускую мову,гісторыю,
культуру і таленавытую моладзь. Каб адк-
рыць талент патрэбна мець свабоду слкова,
думкі,умовы вучыцца у вольных і таленавы-
тых настаўнікаў.Толькі адукованая і сьме-
лая моладзь зробыць Беларусь вольнай і не
залежнай.
ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!

Імя:: Gleb Горад:: Orsha
03.06.2009 07:15
Норвежский специалист в области славистики
знает о Беларуси больше чем те кто живет в этой стране.
А почему?
А потому что он познал Беларусь( как и всех славян) через студентов из Беларуси, приехавших к нему изучать эту Беларусь.
Но не только.
Он также регулярно смотрит Беларусское телевидение.
Глубочайшие источники знаний.
Одно только непонятно. Зачем студентам славянам ехать в Норвегию изучать славистику?
Студенты из Норвегии презжают в Беларусь изучать новежскую культуру?
Дешевле и продуктивнее это было бы делать дома.
Возможно это те студенты, родители которых не знаю куда девать деньги и собственных детей.
"Поезжай - говорят своим отпрыскам,- в Норвегию изучать славян. А ещё лучше поезжай в Зимбабве, к местному профессору изучать китайскую культуру. Тот,говорят, часто смотрит китайское телевидение."
Хотя можно понять уважаемого норвежского профессора. Студенты ему нужны.
Что за профессор без студентов. Свои , норвежцы, едут изучать славистику в славянские страны.
К тем профессорам которые не проводят время за просмотром беларусского телевидения. Его и в Беларуси то никто не смотрит. Даже Лукашенко.
Приходится приглашать беларусов. Изучать Беларусскую культуру.
Всегда найдутся те кто полагает что если съездишь в Норвегию , то победишь на конкурсе Евровидения.

Імя:: галіна
03.06.2009 13:15
цалкам згодная з меркаваньнямі нарвэжцаў: рыбакі самі вольныя прымаць рашэнне -ехаць ці не ехаць у беларусь? ня бачу нічога амаральнага ў тыкім жаданні

Імя:: слуцкія ткачыхі
04.06.2009 13:08
Мы, слуцкія ткачыхі, таксама заступаемся за рыбака, рыбакоў і яшчэ за швэдзкіх культуролагаў! Хто б тут што ні гаварыў, але БРАВА Сашу за тое, што ён прыехаў, прасьпяваў менавіта беларускую песьню ды яшчэ сказаў пару сказаў па-беларуску ў залі, дзе прысутнічаў небеларускамоўны прэзыдэнт. Менавіта так і трэба вяртацца дадому.