пятніца, 10 лютага 2012, Менск 01:34

Грамадзтва

Як Рыбак папрасіў палітычны прытулак

Ігар Рыбак, бацька Аляксандра Рыбака
x
Ігар Рыбак, бацька Аляксандра Рыбака
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
“Свабода — гэта самае галоўнае для мяне”. Гэтымі словамі ў інтэрвію папулярнаму нарвэскаму выданьню Dagbladet 55-гадовы Ігар Рыбак тлумачыць прынятае ім 19 гадоў таму рашэньне застацца ў Нарвэгіі. Сёньня гэты прызнаны нарвэскі скрыпач, а таксама дырыжор і кіраўнік прыватнай музычнай школы ў Осла больш вядомы ў сьвеце як бацька Аляксандра Рыбака — ляўрэата “Эўрабачаньня-2009”.

У жніўні 1990 году, калі Сашу было чатыры гады, музыкант Ігар Рыбак у складзе калектыву менскага камэрнага сымфанічнага аркестру пад кіраўніцтвам Юрыя Цырука гастраляваў у Нарвэгіі.

Здарылася так, што пасьля аднаго з канцэртаў яму прапанавалі працу. Рашэньне было прынята цалкам спантанна. На той час гэта азначала — не вяртацца дадому.

Па сутнасьці, вельмі цяжка было назваць домам той пакой у камуналцы, дзе разам туліліся пяць чалавек — вядомы беларускі скрыпач, яго жонка, малы сын, маці і цешча. Але ня гэты момант стаў вызначальным для таго, каб зьвярнуцца да нарвэскіх уладаў з просьбай аб прытулку.

“Вы ведаеце, я быў далёкім ад палітыкі чалавекам, аднак самым галоўным для мяне была і застаецца свабода”, — кажа ў размове з Dagbladet Рыбак-старэйшы. — “Я проста хацеў жыць і працаваць так, як я хачу і там, дзе я хачу, езьдзіць туды, куды я хачу, гаварыць тое, што я хачу. У Савецкім Саюзе гэта ўсё было немагчыма”.

Узгадваючы падзеі амаль 20-гадовай даўніны, Ігар з удзячнасьцю гаворыць пра сваіх нарвэскіх сяброў Дага і Мэтэ, якія цягам некалькіх дзён хавалі яго ў сябе дома ад перасьледу КДБ.

Прадстаўнік камітэту быў і ў менскім камэрным аркестры. Як кажа Ігар, “асноўнай яго працай было сачыць за тым, што і хто з нас кажа і робіць за мяжой, каб ніхто, крый Божа, не перабег “на бок ворага”. На мяне і мае кантакты гэбіст паляваў як вар’ят”.

Ігар быў напалоханы падобнай “увагай” і ўяўляў сабе, якія наступствы могуць чакаць яго дома.

Паводле нарвэскіх сяброў Рыбака, яны бачылі, у якой дэпрэсіі знаходзіцца музыкант і як ён ня хоча вяртацца дадому. Даг і Мэтэ вырашылі дапамагчы Ігару і хавалі яго ў сваім доме, пакуль Рыбак не папрасіў у нарвэскіх уладаў прытулку. Урэшце супрацоўнік дзяржбясьпекі, не дамогшыся выдачы савецкага музыканта, разам зь беларускім аркестрам адляцеў на самалёце дадому.

Але паляваньне на ўцекача на гэтым ня скончылася. Ля дома нарвэскай сям’і ў Нэсодэне, дзе хаваўся Ігар, неаднойчы спыняліся машыны з прадстаўнікамі савецкай дыпмісіі і спэцслужбаў. Яны настойвалі на вяртаньні Ігара назад у СССР.
Пэрспэктывы, якія чакалі мяне ў выпадку вяртаньня, былі жахлівыя ...

“Пэрспэктывы, якія чакалі мяне ў выпадку вяртаньня, былі жахлівыя”, — кажа музыкант. — “Калі казаць пра найлепшы варыянт, то мяне б пазбавілі працы. Горшы варыянт — мяне б проста пасадзілі ў турму”

Пытаньні легалізацыі і працаўладкаваньня вырашаліся цяжка. Амаль не было надзеяў і на тое, каб убачыць сям’ю. На той час яна заставалася ў Беларусі.

Узьяднаньне з блізкімі стала магчымым толькі праз год пасьля развалу СССР — у 1992-м.

Паводле Ігара, страх перад КДБ перасьледаваў яго доўгі час. Ён быў ужо вядомым у Нарвэгіі музыкантам, жыў разам зь сям’ёй ва ўласным доме ў Нэсодэне, аднак нярэдка сьніў, як агенты савецкай бясьпекі дэпартуюць яго дадому — “было такое адчуваньне, што гэбісты паўсюль і што яны працягваюць сваё паляваньне”.

…Адзіная тэма, якую ў часе размовы з Dagbladet ня хоча кранаць Ігар, гэта цяперашняя палітычная сытуацыя на радзіме, у Беларусі. У гэтай краіне засталіся жыць яго маці і сваякі. Ён ня хоча, каб яго выказваньні мелі цяжкія наступствы для блізкіх яму людзей.

Калі гаворка заходзіць пра нядаўнюю паездку ў Менск сына Аляксандра, а дакладней — пра той рэзананс, які мела гэта паездка сярод нарвэскіх праваабаронцаў, Ігар кажа:

“Мне было прыкра, калі я прачытаў, што прадстаўнікі “Амністыі” крытыкавалі Сашу за ўдзел у шоў на беларускім прэзыдэнцкім тэлебачаньні”.

Нагадаем, што пры канцы мінулага тыдня Аляксандар Рыбак разам са сваёй маці Натальляй на суткі прыляцеў у Беларусь. Ён узяў удзел у судзействе конкурсу “Новыя галасы Беларусі” на канале АНТ, а таксама выступіў на канцэрце ў Палацы рэспублікі, дзе прасьпяваў свой зорны хіт “Казка” і беларускую “Купалінку”. Сярод гледачоў гэтага шоў быў і беларускі прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка.

Як палічылі праваабаронцы з “Amnesty Norge” і “Amnesty International”, “запрашэньне Аляксандра ў Менск — добра пралічаная акцыя з боку беларускіх уладаў”, і “ўсё гэта можа быць выкарыстана беларускім рэжымам у мэтах прапаганды”.

“Усё, што адбываецца на афіцыйнай беларускай сцэне, ня можа ня мець прапагандысцкага аспэкту. Мы ведаем, што Лукашэнка вельмі добра выкарыстоўвае ў сваіх мэтах дзеячаў культуры і спорту. А ўдзел у гэтых шоў замежных артыстаў можа быць растлумачаны як легітымізацыя рэжыму”, — заявіла прадстаўніца нарвэскай філіі “Міжнароднай Амністыі” Іна Цін.

“Галоўным для сына было ўбачыць горад, зямлю, пра якую мы шмат гаварылі яму ў нас дома ў Нэсодэне. Аляксандар ехаў у Беларусь дадому, да свайго народу, які да таго ж любіць яго”, — кажа Рыбак-старэйшы.

Нарэшце яго жонка і сын змаглі пабываць на радзіме. Воляй лёсу спатканьне Натальлі і Сашы з роднымі мясьцінамі адбылося раней, чым у Ігара.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары. Старонка з 3
Імя:: Валентина
01.06.2009 13:32
Рыбак не рассказал как все музыканты его искали, он прятался на берегу под какой-то старой лодкой. Вот так "перезимовал" под чужой крышей пока здесь белорусский народ разгребал тяжелейшие последствия горбачевской перестройки и ЧАЭС. А теперь почему бы не съездить в самый чистый город Европы.

Імя:: Ананім
01.06.2009 14:38
Все наши беженцы рассказывают истории одна другой страшнее.
На мой вгляд,непростительно лишь бегство только политика заграницу.Оно бросает тень на всех политиков.

Імя:: сравнительно молодой
01.06.2009 14:53
неужели в 1990 так всё обстояло с советской гэбухой?

Імя:: Димыч
01.06.2009 14:58
Узгадваючы падзеі амаль 20-гадовай даўніны, Ігар з удзячнасьцю гаворыць пра сваіх нарвэскіх сяброў Дага і Мэтэ, якія цягам некалькіх дзён хавалі яго ў сябе дома ад перасьледу КДБ.


Очень сильно сомневаюсь, что в далеком 1989-ом какой-то музыкант нужен был в Норвегии местной резидентуре КГБ:)) Сверхдержава рушилась, социалистический блок в Восточной Европе разваливался, ГДР был накануне краха. Так что сказки старшего Рыбака - это для наивных людей. Просто он хотел получить политубежище, хотя сам лично никакой политикой не занимался.

Імя:: слуцкія ткачыхі
01.06.2009 15:42
Лічым папярэджэньне праваабаронцаў вельмі слушным! Рыбакі, будзьце пільнымі!

Імя:: Димыч
01.06.2009 17:27
Імя:: сравнительно молодой 01.06.2009 14:53 неужели в 1990 так всё обстояло с советской гэбухой?

В 1990-м году КГБ СССР переживал начало массового бегства своих резидентов на Запад. Массово бежали офицеры СА из Восточной Германии на Запад. Родной брат нынешнего оппозиционера А.Ковальца, нарушив офицерскую присягу, сбежал в ФРГ, попросил политическое убежище там.
Так что Рыбаку старшему ничто и никто не угрожал. Захотелось сытной жизни на фоне нищающего СССР. Вот и придумал сказку для норвежских властей о преследованиях КГБ в Норвегии. Читая все это, я просто ржал.:))
А в целом печально, что Рыбак-старший держит спустя 20 лет своих соотечественников в Беларуси за идиотов, рассказывая все эти страшилки.

Імя:: 2Валентина
01.06.2009 18:26
Ну, а как оставались на Западе Нуриев, Барышников, многие другие? Они тоже прятались, тоже придумывавли политику. А на самом деле, какая свобода, в т.ч. и самовыражения могла быть у этих людей в советах или в постсоветской Беларуси. Кто-н. знает, как живут выпускники консерватории здесь, на родине? Сколько по сравнению с попсой зарабатывают эти талантливые люди? Рыьак-отец принял правильное решение. И за это ему должен быть благодарен сын.

Імя:: Не совсем по теме
01.06.2009 18:52
Младший Рыбак в Минске держался достойно: лишнего не говорил, никому ничего не лизал, хотя, видно было, что ему тяжело было разобраться в нашей лицемерной действительности... Противно было смотреть как велт себя урпаинцы Гурченко и Гнатюк: пели только по-русски, ни слова не сказали по украински, и с надрывом признавались в любви к А.Г...., :-(

Імя:: 2Не совсем по теме
01.06.2009 20:04
рада прочитать на сайте мнение, которое разделяю

Імя:: Димыч
01.06.2009 20:48
Імя:: 2Валентина 01.06.2009 18:26

Ну, а как оставались на Западе Нуриев, Барышников, многие другие? Они тоже прятались, тоже придумывавли политику.

Вы путаете немного разные эпохи. Одно дело бежать из СССР в период расцвета махрового брежневизма и всемогущества КГБ,зная, что Вы в таком случае покидаете Родину навсегда, а вашим близким гарантированы в СССР проблемы, (Нуриев, насколько я помню, был приговорен заочно в СССР и назван предателем) и совсем другое дело бежать, потому что на Родине, простите, банально пропала колбаса под конец перестройки. Я ни в коем случае не осуждаю Рыбака-старшего, но в 1989-1990гг. бегство из СССР скорее напоминало исход крыс с тонущего корабля-СССР. Но каждый делает свой выбор. Насколько я помню, многие деятели культуры еще при Сталине наоборот вернулись в СССР, потому что не могли жить и творить вне своего Отечества. И я их понимаю. Вертинский, например. Другие же, как Шаляпин, предпочли скорее драпануть из СССР при первой возможности. Я никого не осуждаю. Это их выбор и за это всем пришлось по своему заплатить. Семья Рыбаков заплатила тоже. Юный Рыбак смог реализовать свой талант, потенциал в Норвегии. Но и заплатил за это: не знает ни мовы, ни много что еще. Беларусь для него скорее диковинная и странная страна. Беларусь его потеряла. Норвегия приобрела.
"Селяви":))

Імя:: Димыч
01.06.2009 20:56
Імя:: Ананім 01.06.2009 14:38 Все наши беженцы рассказывают истории одна другой страшнее.
На мой вгляд,непростительно лишь бегство только политика заграницу.Оно бросает тень на всех политиков.

Вот как раз таки политическое беженство политика за границу, если ему угрожает реальная опасность, и является оправданным.
А вообще согласно ООН убежище дают по политическим основаниям, по гуманитарным (войны, катастрофы), по религиозно-этническим, если вас прессовали в своей стране на почве религии.

Імя:: Дзед
01.06.2009 21:05
Добра зрабіў старэйшы Рыбак 20 гадоў таму, бо зараз мае вядомага сына.

Імя:: Владимир
01.06.2009 23:41
Какими бы мотивами ни руководствовался Рыбак старший в своем желании остаться в чужой стране, время показало что его решение было правильное. А быть патриотом своей батькаущыны и приносить ей пользу, к сожалению, за границей и сейчас легче и безопаснее, чем у себя на Родине

Імя:: Пяюн
02.06.2009 00:11
Дімыч
" я просто ржал"
------------
Гэта зараз Рыбак- старэйшы смяецца,жывучы ў велізарнай сядзібе і атрымліваючы заробак, больш чым у ўсяго менскага камернага сімфанічнага аркестра :))

Імя:: Читатель Горад:: Логово
02.06.2009 00:30
Пожалуй единственный раз соглашусь с Димычем... Страшная , страшная сказка рассказанная норвежцам... Можно было бы проще сказать отцу-Рыбаку, что мол дела в стране пошли хреново , талоны , очереди, в магазинах шаром покати, народ загибается от Чернобыля и денежной реформы Павлова ... перспектив никаких... все бы поняли, но врать то зачем? Ладно норвежцы они в беларуской действительности не особо рубят , но своим-то зачем. КГБ приплели... тогда им не до одиноких музыкантов перебежчиков было... пахнет это как-то не хорошо... Я его не осуждаю в плане того , что он уехать решил, это его полное право, но только страну не надо так вот , в грязи купать. Ведь не по убеждениям , а по воле желудка всё произошло.....

Імя:: Зьміцер
02.06.2009 01:41
90 адсоткаў ўцекачоў,.. хлусы!!!

Імя:: 007
02.06.2009 09:46
знаю многих людей, которые в 1990-е подобно рыбаку разными путями вырывались на запад, чтобы там остаться.у всех у них, теперь в целом нормально устроенных - один общий комплекс. они считают, что если они приедут погостить в беларусь, их назад не выпустят. они уверены, что за ними будут охотиться спецслужбы. чем дольше человек не бывает в родных местах, тем сильней этот синдром. наверно, я чего-то не понимаю.

Імя:: Димыч
02.06.2009 11:08
Может и мне сбежать к хозяевам в Кремль, к моим дарагым маскалям и кацапам?

Імя:: Андрэй Горад:: Гомель
02.06.2009 11:09
Старэйшы Рыбак паведаў пра страхі, характэрныя для вялікай частцы яго пакалення. ГБ у тыя гады часцяком і помсціць і моцна ўплываць не магло, але пужаць (весці прафілактыку: тэлефанаванні з маўчаннем ці абразамі і пагрозамі, нейкія воклічы на вуліцах, нейкія дзіўныя размовы з дзіўнымі сустрэчнымі і г.д.) не ленавалася. Людзі трэсліся, узгадваючы жахлівыя расповяды дзяцінства і страх старэйшых. А часам бывалі і крывавыя бязглуздыя разборкі якія рабілі і былыя ГБісты і былыя стукачы і паміж сабой і па п'яні і па нейкіх камуністычных бзіках. Дзядзька, безумоўна, драматызуе, але страх перад "органамі" у СССР выхоўвалі.

Імя:: галіна
02.06.2009 11:41
Андрэй Горад:: Гомель
Старэйшы Рыбак паведаў пра страхі, характэрныя для вялікай частцы яго пакалення...
Згодная з вамі. І напачатку 90-х гб-сты, ужо ня маючы такой вялікай улады, маглі шмат напакасціць. проста, на ўзрошні містэчковых інтарэсаў. узгадываю гісторыю маіх знаёмых, якія не маглі атрымаць замежны пашпарт ( праз якія структуры ён тады рабіўся?), каб трапіць у госьці да дзяцей у ФРГ. Проста хтосці з "недоброжелателей" стукнул сябру ў кгб - выдачу пашпарта на доўгі час замарозілі. А сябры -эмігранты ў Бельгіі расказвалі пра паскудныя дзеянні гб-стаў рэзыдэнтаў нават пасьля развалу СССР.Мы шмат чаго не ведаем.
Камэнтары. Старонка з 3