пятніца, 10 лютага 2012, Менск 04:41

Палітыка

Беларуская апазыцыя скрытыкавала плян Квасьнеўскага

Прадстаўнікі беларускай апазыцыі і незалежныя экспэрты зь Беларусі скрытыкавалі “Эўрапейскую альтэрнатыву для Беларусі”. Справаздачу з такой назвай падрыхтавала рабочая група па Беларусі Міжнароднага цэнтра за дэмакратычныя пераўтварэньні.

Аляксандар Квасьнеўскі
x
Аляксандар Квасьнеўскі
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Тацяна Поклад

Паводле прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных сілаў, справаздача не ўлічвае беларускія рэаліі і неадэкватна ацэньвае апазыцыю. Дыскусія адбылася ў часе сустрэчы ў Вільні 30 траўня з прадстаўнікамі групы і яе кіраўніком, экс-прэзыдэнтам Польшчы Аляксандрам Квасьнеўскім.

“Група Квасьнеўскага”, у якую уваходзяць пераважна былыя кіраўнікі дзяржаваў і зьнешнепалітычных ведамстваў, прааналізавала сытуацыю ў Беларусі і выступіла з прапановамі кантактаў з афіцыйным Менскам. Прадстаўнікі “групы Квасьнеўскага” мелі намер абмеркаваць падрыхтаваны дакумэнт зь беларускімі ўладамі. Аднак афіцыйны Менск адмовіўся ад сустрэчы.

Прадстаўнікі дэмакратычных сілаў Беларусі скрытыкавалі “Эўрапейскую альтэрнатыву для Беларусі”.

Анатоль Лябедзька, лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі, якая гатовая распрацаваць сваю альтэрнатыўную справаздачу, адзначыў, што цяпер, напярэдадні сустрэчы “групы Квасьнеўскага” зь кіраўніком зьнешняй палітыкі Эўразьвязу Хавіерам Салянам, да беларускіх незалежных палітыкаў і экспэртаў прыслухаліся.

Анатоль Лябедзька
“Нам трэба змагацца за тое, каб у сваіх рэкамэндацыях гэтая група ўлічвала пазыцыі прыхільнікаў перамен у Беларусі”, -- сказаў А.Лябедзька пасьля дыскусіі ў Вільні, у выніку якой “група Квасьнеўскага” падрыхтуе справаздачу для кіраўніцтва зьнешняй палітыкі Эўразьвязу.

У дыскусіі ў Вільні бралі ўдзел незалежныя экспэрты і апазыцыйныя палітыкі зь Беларусі, у іх ліку А.Лябедзька, А.Казулін, А.Саньнікаў, Ю.Губарэвіч, В.Сіліцкі, а таксама рэктар ЭГУ А.Міхайлаў, які ўваходзіць у рабочую "групу Квасьнеўскага".

А.Лябедзька прыехаў з канкрэтнымі прапановамі, у тым ліку і адносна тых мэханізмаў, якімі Эўразьвяз можа ўплываць на сытуацыю з дэмакратыяй у Беларусі, дзе па-ранейшаму парушаюцца правы чалавека і зьяўляюцца новыя палітвязьні.

“Было шмат крытыкі, яны яе прынялі. Мы дамовіліся пра тое, што трэба такія камунікацыі зрабіць пастаяннымі. Сталыя сустрэчы раз у 4-6 месяцаў і пастаянныя камунікацыі праз электронную пошту і скайп. Я сказаў пра нашае жаданьне падрыхтаваць даклад, які можа ў значнай ступені дапоўніць тое, што зроблена “групай Квасьнеўскага”, -- група гатовая інтэграваць гэта і зрабіць часткай сваёй наступнай працы. З усіх бакоў ёсьць станоўчы вынік, мы дамовіліся пра мэханізм супрацы”.

Экс-прэзыдэнт Польшчы Аляксандар Квасьнеўскі сказаў, што менавіта, каб выслухаць меркаваньні беларускіх апазыцыйных палітыкаў і незалежных экспэртаў, ён і яго калегі па рабочай групе па Беларусі Міжнароднага цэнтра за дэмакратычныя пераўтварэньні і сустрэліся у Вільні.

Адносна магчымасьці дыялёга Эўропы зь беларускімі ўладамі з удзелам беларускай апазыцыі А. Квасьнеўскі адзначыў:

“Лічу, што ў Беларусі у выніку дыялёгу павінна быць больш дэмакратыі, а ня менш, -- а раз больш дэмакратыі, то і будзе дыялёг, у тым ліку і з удзелам апазыцыйных асяродкаў”.

Юрась Губарэвіч, намесьнік старшыні руху “За свабоду” адзначыў пасьля сустрэчы, што было выказана шмат крытыкі ў адрас справаздачы “групы Квасьнеўскага” з боку беларускіх удзельнікаў сустрэчы, але “па асноўных пытаньнях была дасягнутая згода – у прыватнасьці, адносна таго, што дыялёг паміж Эўропай і рэжымам А.Лукашэнкі мусіць быць жорстка абумоўлены”:

Юрась Губарэвіч
“Удзельнікі зь Беларусі па-рознаму ацэньвалі чаканьні у сувязі з супрацоўніцтвам з Эўразьвязам. Пераважная бальшыня тых, хто прыхільна ставяцца да больш шчыльнага супрацоўніцтва з Эўропай, хацелі б павялічэньня наўпроставых кантактаў, спрашчэньня атрыманьня і зьніжэньня коштаў візаў, магчымасьцяў для больш вольнага выезду для рэалізацыі бізнэсу, міжасобовых кантактаў, культурніцкіх абменаў. Гэта тое, што хацелі б у першую чаргу беларусы атрымаць ад такога супрацоўніцтва”.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: гаспадар з-пад Вільні
01.06.2009 11:37
Нармальная ў нас апазыцыя.

Лябедзька, былы памочнік прэзыдэнта Лукашэнкі. Саньнікаў, былы намеснік міністра замежных спраў пры Лукашэнку. Казулін, былы рэктар, член ураду пры Лукашэнку.

А дзе Пазьняк? Ім невыгодны Пазьняк.

Імя:: Мінак
01.06.2009 11:59
Імя:: гаспадар з-пад Вільні
---------------
лічыце, што варта іх расстраляць за гэта?

Імя:: таксама гаспадар, але з Сухарава)
01.06.2009 12:23
Гаспадару з-пад Вільні.
-----------------------------
Вы толькі цяпер прачнуліся? Былыя паслугачы рэжыму даўно ўзначальваюць апазыцыю, і вяртаньне Пазьняка ім куды больш невыгодна, чым Лукашэнку. Чытайце "Зянон-хоп")))

Але тое, што чарговы раз на такую сустрэчу не запрошаны Пазьняк, а затое там прысутнічае нейкі нікому невядомы Губарэвіч з фантомнага руху, выяўляе "вартасьць" Эўрапейскай палітыкі ў беларускім пытаньні. Хаця чаго чакаць ад былога камсамольскага функцыянэра Квасьнеўскага.

Імя:: Ананім
01.06.2009 13:06
Пусть возвращается,а так он сам себя вычеркнул из истории соременной Беларуси.В политике прошлых заслуг не бывает.

Імя:: Лявон
01.06.2009 14:00
...Пазняк, былы калега Лукашэнкі па ВС 12-га склікання.

Імя:: Димыч
01.06.2009 15:50
2 Імя:: гаспадар з-пад Вільні

Вы забыли добавить, что шушукались они с бывшим лидером польских комсомольцев, который после распада ПНР стал быстренько левым прозападником:))
И этот ренегат будет учить наших ренегатов как им обыграть ренегата Лукашенко? Да он им фору даст! Гы.:))

Імя:: byllion
01.06.2009 15:53
нешта незразумела, што канкрэтна не спадабалася апазыцыі. У матэрыяле таксама няма адказу.

Імя:: Бурдас
01.06.2009 16:05
Лявон, Пазьняк ніколі ня быў палітычна побач з Лукашэнкам у ВС 12-скліканьня. А Лябедзька быў.

Імя:: Дмитрий (не Димыч)
01.06.2009 18:57
Ананим, в политике как раз важны прежние заслуги, а для Истории они важнее стократ. То, что сделал Позняк для Беларуси, в истории останется.

гаспадар з-пад Вільні, люди меняются, почему Вы не верите, что поменялись и Бывшие соратники Лукашенко?

И к Санникову моя претензия не в том, что был с Лукашенко, а в том, что, разглагольствуя о демократии, установил жёсткую цензуру на форумах сайта Хартии. Всё, что не в строку Санникову и его команде, вырезается.

Імя:: Денис
02.06.2009 13:31
это точно, на сайте Хартии цензура, душение свободы слова..даже страшно становится что такие люди могут быть у власти, позорят все эти оппы только наш герб и флаг.Колации эти, движения, тьфу, единый, пять съездов и т.д. как это все надоело то..

Імя:: Мікола Горад:: Масква
02.06.2009 20:28
Імя:: Димыч. "И этот ренегат будет учить наших ренегатов как им обыграть ренегата Лукашенко? Да он им фору даст! Гы.:))
У цябе, Дзімыч, усе беларускія палітыкі - рэнегаты, а ты хіба не рускамоуны рэнегат?

Імя:: Бенедзікт
02.06.2009 20:32

Імя:: таксама гаспадар, але з Сухарава)
01.06.2009 12:23
... Былыя паслугачы рэжыму даўно ўзначальваюць апазыцыю, і вяртаньне Пазьняка ім куды больш невыгодна, чым Лукашэнку. ...
-----------------
Дакладная выснова.
Адсутнасьць З.С.Пазьняка, высьветліць адразу тое, што яны старанна хаваюць - бездапаможнасьць іх палітычнага мысьляньня і безадказнасьць учынкаў...

Імя:: я за цэнзуру
02.06.2009 21:39
Дзіма і Дзяніс! Пакідайце свой славесны панос тут ці на сайце НН. На Хартыіі "апускаць" апазіцыю забаронена! ;)

Імя:: Валерий
02.06.2009 23:04
Как бы то ни было, не пойду голосовать ни за кого. Оппозиции нет и в помине.

Імя:: Валерий
03.06.2009 09:15
Поскольку оппозиция вяжется с руганью и ссорами, лучше пусть останется Лукашенко.

Імя:: Димыч
04.06.2009 20:41
Імя:: Мікола Горад:: Масква 02.06.2009 20:28 Імя:: Димыч. "И этот ренегат будет учить наших ренегатов как им обыграть ренегата Лукашенко? Да он им фору даст! Гы.:))
У цябе, Дзімыч, усе беларускія палітыкі - рэнегаты, а ты хіба не рускамоуны рэнегат?


Нет конечно. :)) Потому что я как с детства говорил на русском, так и продолжаю говорить по сей день. Так кому я изменил? Белорусским националистам? А я им разве присягал на верность?:))