пятніца, 10 лютага 2012, Менск 09:48

Грамадзтва

Нарвэскія СМІ: “Для каго сьпяваў Аляксандар Рыбак?”

Аляксандар Рыбак па прыдёце ў менскім аэрапорце
x
Аляксандар Рыбак па прыдёце ў менскім аэрапорце
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Гэтымі днямі ў Менску, упершыню праз 18 гадоў пасьля ад’езду на пастаяннае жыхарства ў Нарвэгію, пабываў пераможца Эўрабачаньня — 2009 Аляксандар Рыбак. Учора 23-гадовы сьпявак беларускага паходжаньня ўзяў удзел у судзействе конкурсу “Новыя галасы Беларусі” на канале АНТ, а таксама прыняў удзел у канцэрце ў Палацы рэспублікі, дзе прасьпяваў свой зорны хіт “Казка”, а таксама беларускую “Купалінку”. Разам з сынам радзіму наведала і маці Аляксандра — Натальля. Сёньня днём абое вылецелі назад у Нарвэгію.

Паездка “нацыянальнага героя Нарвэгіі” на радзіму ў Беларусь не засталася па-за ўвагай нарвэскіх праваабаронцаў і палітолягаў.

Як заявіў у размове з тэлеканалам NRK, генэральны сакратар праваабарончай арганізацыі Amnesty Norge Джон Пэтэр Эгэнс, гэтая паездка, сапраўды, можа быць выкарыстана беларускім рэжымам у мэтах прапаганды.

З гэтым пагаджаецца і кіраўніца нарвэскай філіі “Міжнароднай Амністыі” Іна Цін. Яна мяркуе, што запрашэньне Аляксандра ў Менск ёсьць добра пралічанай акцыяй з боку беларускіх уладаў.

“Усё, што адбываецца на афіцыйнай беларускай сцэне, ня можа ня мець прапагандысцкага адбітку, лічаць прадстаўнікі „МА“. — Мы ведаем, што Лукашэнка вельмі добра выкарыстоўвае ў сваіх мэтах дзеячаў культуры і спорту. А удзел у гэтых шоў замежных артыстаў можа быць растлумачаны як легітымізацыя рэжыму”.

Паводле сыгналаў, якія паступілі ў Осла зь Беларусі, у многіх беларусаў, дзякуючы інфармацыі з афіцыйных СМІ, ствараецца ўражаньне, што Рыбака запрасіў у Менск сам прэзыдэнт Лукашэнка.

Як гаворыць Іна Цім, яе суайчыньнік Аляксандар Рыбак павінен быць надалей вельмі ўважлівым пры выбары музычнай арэны.

Тым часам вядомы нарвэскі экспэрт, прафэсар-палітоляг Б’ёрн Ністад рашуча супраць падобнай інтэрпрэтацыі удзелу Рыбака ў праекце дзяржаўнага тэлеканалу АНТ.

Палітоляг таксама нязгодны і з тым, што Беларусь называюць “апошняй дыктатурай Эўропы”. Ён лічыць, што сытуацыя ў гэтай краіне ніколькі ня горш, чым у іншых постсавецкіх рэспубліках.

“Так, сапраўды, у гэтай краіне існуе жорсткі кантроль над СМІ ды перасьлед апазыцыі, аднак нельга адмаўляць тое, што Лукашэнка па-ранейшаму карыстаецца масавай падтрымкай сярод насельніцтва. Гэта вельмі адрозьніваецца ад Украіны, дзе прэзыдэнт Юшчанка мае падтрымку самае болей сярод 4% насельніцтва”, — сказаў Ністад.


Сёньня ж папулярнае нарвэскае выданьне Dagbladet пачала друкаваць інтэрвію бацькі Аляксандра — вядомага нарвэскага скрыпача Ігара Рыбака. У сёньняшнім і заўтрашнім нумарах газэта раскажа пра сапраўдную прычыну, у выніку якой Ігар Рыбак вырашыў застацца ў Нарвэгіі, пра тое, як прымалася гэта рашэньне і як сябры нарвэжцы хавалі яго ад агента КГБ у сябе дома.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Артур
30.05.2009 17:10
Чаго чакаць ад спявака, якi для свайго хiта на Еурабачыньнi скрау песню з расейскай кiнастужкi с Дзержавiным i Гурчанкай з такiмi радкамi: "И когда на море качка, и бушует ураган, Приходи ко мне морячка, Я любовь свою отдам".

Імя:: park
30.05.2009 17:33
інтэрвію ўжо стаіць на сайце газэты

Імя:: Radykal
30.05.2009 21:56
От ужо край, бяз політыкі нават "Купалінкі" не дадуць засьпяваць :) Relax, guys.

Імя:: Ліс
31.05.2009 11:02
Палітолагу трэба лепш вывучаць сітуацыю на Беларусі, каб рабіць высновы аб масавай падтрымцы Лу. У свой час Гітлер таксама меў "ашаламляльную" падтрымку дзякуючы татальнай дзяржпрапагандзе. Што з гэтага атрымалася спадар Ністад мусіць ведаць. І не даваць некампетэнтныя каментары.

Імя:: Andrei Горад:: Mensk
01.06.2009 08:45
http://belmusic.org/news/mm-222-bjarozauka-radzima-znakamitascjau.html

Імя:: Валентина
01.06.2009 13:15
Да глупости. Человек приехал к себе на родину. Зачем искать в этом некую политику?

Імя:: ,Jatvjah,,,Lвк,Паслаць Горад:: ,Jatvjah,,,Lвк,Паслаць
01.06.2009 16:26
,Jatvjah,,,Lвк,Паслаць