Слухаць

Цяпер у эфіры

Начная Свабода

Наступная праграма

СТО АДРАСОЎ

ЗНАЙДЗІ НА МАПЕ!

АНКЕТА СВАБОДЫ

Марыя Мартысевіч
  ДЗЕНЬ БЛОГЕРА


Грамадзтва

У Менску ўшанавалі ахвяр трагедыі на Нямізе

Ўладзіку 13 з паловай гадоў. Ён разам з маці трапіў у цісканіну. Маці зь сястрой загінулі. А яго і ягонага брата пасьпелі выкінуць з натоўпу.

30.05.2009 13:37

У Менску адбылося ўшанаваньне памяці ахвяраў трагедыі на Нямізе. 10 гадоў таму 30 траўня падчас цісканіны ў падземным пераходзе на станцыі мэтро “Няміга” загінулі 53 чалавекі.

Пасьля малебну ў Сьвята-Духавым катэдральным саборы родныя загінулых, а таксама тыя, каму ўдалося выжыць, крыжовым ходам накіраваліся да месца трагедыі. Там яны ўсклалі кветкі да памятнага знаку ахвярам трагедыі.

30 траўня 1999 году падчас навальніцы ў пераходзе станцыі мэтро ўзьнікла стыхійная цісканіна, у якой загінулі 53 чалавекі, больш за 160 атрымалі траўмы.

Была пачата крымінальная справа, па якой у якасьці абвінавачаных праходзілі двое супрацоўнікаў менскай міліцыі. Іх вінавацілі ў няпоўным выкананьні службовых абавязкаў пры ахове парадку.

25 сакавіка 2002 году суд прыняў рашэньне спыніць вытворчасьць па гэтай крымінальнай справе ў сувязі з заканчэньнем тэрміну даўнасьці. Родным нябожчыкаў выплацілі кампэнсацыю.







Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
     
Камэнтары
Імя:: антон
30.05.2009 16:23
гэты рэжым павинен будзе адказаць за зниклых палитыкащ,а таксама за трагедыю на Нямизе и за выбухи год таму на канцэрце 4 липеня

Імя:: минак
30.05.2009 16:24
вяликия спачуваньни ахвярам

Імя:: Nasta
31.05.2009 10:48
а чаму не падпісваеце, чые здымкі??? ці ўласны фотакор не павінен сьвяціцца?

Імя:: ЯДЗЯ Горад:: ЛІДА
31.05.2009 17:58
Мае найвялікшыя спачуваньні родным і блізкім ахвяраў...
Але, мне здаецца, не ў рэжыме справа. Нечаканая граза, дождж, усе беглі і ніхто ня думаў, чым гэта беганіна ў натоўпу можа скончыцца. Трагедыя жудасная.

Імя:: serg
31.05.2009 20:04
родственники погибших принесли очень мало портретов своих детей,тех кто погиб в давке. Почему?Раньше было больше портретов?Это кто-то запретил?

Імя:: Алесь Д.
31.05.2009 20:10
Nasta
31.05.2009 11:48
а чаму не падпісваеце, чые здымкі??? ці ўласны фотакор не павінен сьвяціцца?
---------------
фота А.Дашчынскага

Імя:: Сергей
31.05.2009 21:18
Імя:: Nasta 31.05.2009 11:48 а чаму не падпісваеце, чые здымкі??? ці ўласны фотакор не павінен сьвяціцца?
-------------
а действительно,кто автор фотоснимков? Фото впечатляет

Імя:: Виктор Ив. Горад:: Минск
31.05.2009 21:21
спасибо Свободе

Імя:: Юля
31.05.2009 21:25
:: ЯДЗЯ Горад:: ЛІДА
31.05.2009 18:58
Мае найвялікшыя спачуваньні родным і блізкім ахвяраў...
Але, мне здаецца, не ў рэжыме справа.
---------------
справа якраз у тым, што улады не змагли забяспечыць бяспеку грамадзянау праводзячы пиуное свята.Як не забяспечыли бяспеку грамадзянау на канцэрце 4 липеня.Што, яны зноу не винаватыя, што прапусцили гэтых нелюдзяу?

Імя:: Igor Горад:: Minsk
31.05.2009 21:28
жалко этого Владика, но будем надеяться, что государство не оставит его без помощи, как и другие граждане и организации

Імя:: дзiма
31.05.2009 21:32
а чаму ксяндзы не былi на гэтай акцыi i не узначалили крыжовы ход?Загiнулыя былi не толькa праваслаунымi

Імя:: Николай
31.05.2009 21:36
и как всегда виновных нет

Імя:: Ksenija
01.06.2009 12:19
serg 31.05.2009 21:04 родственники погибших принесли очень мало портретов своих детей,тех кто погиб в давке. Почему?Раньше было больше портретов?Это кто-то запретил?

Шмат якія бацькі загінулых не прымалі ўдзел у шэсьці, таму і не прынесьлі. Большасьці зь іх занадта балюча туды прыходзіць.
     
Апублікуй у LiveJournal:
ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Прадукты і паслугі:

ПадкастRSSMobile