пятніца, 10 лютага 2012, Менск 00:31

Палітыка

Лукашэнка: Кудрын цалкам кансалідаваўся з адмарозкамі

Аляксей Кудрын пасьля паседжаньня саюзнага саўміну ў Менску 28 траўня
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Сёньня Аляксандар Лукашэнка нэрвова адрэагаваў на ўчорашнія выказваньні міністра фінансаў Расеі Аляксея Кудрына, які заявіў, што Беларусь наблізілася да мяжы неплатаздольнасьці, ды зьвязаў выдзяленьне Менску апошняй траншы расейскага крэдыту памерам у 500 мільёнаў даляраў з антыкрызіснымі дзеяньнямі беларускага ўраду. Лукашэнка загадаў беларускаму ўраду “ня кланяцца перад Расеяй і шукаць шчасьця ў іншай частцы плянэты”.

СЛУХАЦЬ:


Сёньня ў Менску прайшла нарада па пытаньнях сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Беларусі — мерапрыемства, якое загадзя не анансавалася і якое, відавочна, стала адказам на вынікі ўчорашняга візыту ў Менск прэм’ер-міністра Расеі Ўладзімера Пуціна. Адкрываючы нараду, Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў ад урадоўцаў перастаць выпрошваць у Расеі падтрымку і пачаць наладжваць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва па іншых кірунках.

“Не атрымліваецца ў Расеі — ня трэба кланяцца, ня трэба ныць і плакаць. Трэба шукаць сваё шчасьце ў іншай частцы плянэты. Я гэта сьвядома публічна кажу. Вы ўчора назіралі цікавую сытуацыю, калі прэзыдэнт сядзіць з Уладзімерам Уладзімеравічам Пуціным і абмяркоўвае на сяброўскай ноце пытаньні, пачынаючы ад асабістых, прыватных і заканчваючы дзяржаўнымі. А ў гэты час Кудрын дае прэсавую канфэрэнцыю, сутнасьць якой — пасеяць паніку ў Беларусі”, — заявіў кіраўнік Беларусі.

Аляксандар Лукашэнка нават заявіў, што Кудрын “цалкам кансалідаваўся з нашымі адмарозкамі, якія тут на заходнія грошы вякаюць і пачынаюць вучыць працаваць”.

Абурылі Аляксандра Лукашэнку ўчорашнія выказваньні міністра фінансаў Расеі Аляксея Кудрына. Апошні заявіў у Менску, што Расея можа “сутыкнуцца зь неплатаздольнасьцю беларускай эканомікі ў канцы году альбо ў наступным годзе”. Магчыма, асабліва разьюшыла Лукашэнку тая гульня ў добрага і кепскага сьледчага, якую прадэманстравалі Ўладзімер Пуцін і Аляксей Кудрын — пакуль Кудрын ставіў пахавальныя дыягназы беларускай эканоміцы, Пуцін хваліў беларускія дасягненьні і абяцаў, што Расея заўсёды падставіць плячо. Паводле Лукашэнкі, “учора Пуцін сказаў, што на падлёце да Менску абмяркоўваў з Кудрыным сытуацыю. І тут Кудрын выбухнуў тырадай. Што — гэта не было ўзгоднена? Усё гэта было ўзгоднена!”

Лукашэнка заклікаў урад “будаваць сваю эканоміку і палітыку як сувэрэнная дзяржава” і выкарыстоўваць альтэрнатыўныя Расеі магчымасьці ўзьдзеяньня на сытуацыю і на тыя выклікі, якія Беларусі ствараюць, у тым ліку і ў Расеі”.

Уладзімер Мацкевіч
Палітоляг Уладзімер Мацкевіч адзначае, што беларускае кіраўніцтва ўсё больш разумее абмежаванасьць расейскага рынку і неабходнасьць арыентавацца на рынкі заходнія:

“Даўно зразумела, што расейскі рынак для Беларусі вычарпаны. Далейшае павялічэньне гандлю з Расеяй ужо немагчымае. Таму трэба пераарыентоўвацца на заходнія рынкі. Нават не на краіны трэцяга сьвету, а менавіта на заходнія — там ёсьць грошы, там ёсьць спажывецкі рынак, туды трэба прасоўваць свае тавары.

Да таго ж Расея патрапіла ў вялізарны крызіс, і іхнія магчымасьці вельмі малыя, каб даваць камусьці крэдыты. А рэзкія выказваньні Лукашэнкі — справа звыклая. Сёньня зрабіў, заўтра забраў назад, і гэтак далей”.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Димыч
29.05.2009 18:32
Палітоляг Уладзімер Мацкевіч:
" трэба пераарыентоўвацца на заходнія рынкі. Нават не на краіны трэцяга сьвету, а менавіта на заходнія — там ёсьць грошы, там ёсьць спажывецкі рынак, туды трэба прасоўваць свае тавары".

С какими товарами пойдем на западные рынки, спадар методолог-политолог? С нашими молотильниками, тракторами, МАЗами, сеялками, холодильниками и прочей дребеденью? Так там этого и без нас завались, но намного высшего качества и даже дешевле чем в Беларуси. Я бы настоятельно рекомендовал методологу изучить структуру экспорта Беларуси на Запад сейчас, на структуру нашего производства, а уж затем предлагать втюхивать все это барахло на Западе. Там это даром никому не нужно в большинстве случаев.

Імя:: Пятрусь
29.05.2009 19:24
Бандыты б'юцца, толькі цешацца.

Імя:: sigumo Горад:: Гродно
29.05.2009 19:38
Панику посеять Кудрину удалось . Мне уже утром звонили родственники и советовали спасать деньги , а им кто-то звонил из Минска ... и т. д.

Імя:: Сяргей Горад:: Менск
29.05.2009 19:57
Димыч
Главное чтоб во главе государства был умный человек и грамотный политик. И тогда можно решить (решать) любые проблемы и сложности ! Ну а с Лукашенкой
конечно у нас отсталое производство и все что вы перечислили ) Говорим по русски, выпрашиваем у кремля кредиты, вымираем потихоньку.....

Імя:: кінік
29.05.2009 20:56
Димыч,
Спазьняецеся. Камэнтуеце па распрацаванаму шаблону. Між тым сытуацыя хутка мяняецца, а будзе мяняцца яшчэ хутчэй. Поспехаў вам у вашай працы.

Імя:: Димыч
29.05.2009 21:31
Сяргею, Менск

Можно подумать заговорим по-белорусски с Позняком во главе государства, отвалит Запад кредиты и тут появится постиндустриальная экономика? Ошибаетесь! Скорее стрельба начнется как при Гамсахурдиа в Грузии:))
Я во всяком случае "национализироваться-белорусизироваться" по-позняковски не желаю. А начнете заставлять, вытащу берданку.:)) Вспомню дедово засадо-партизано:))

Імя:: Макес
30.05.2009 12:47
Нам экономить не помешало бы. На одни учения нашей армии уходит денег, что можно выдать зарплату рабочим нескольких городов. Я пытаюсь понять, но немогу. Воевать не собираемся, а ВС как будто к войне готовятся. Скорее всего это новое развлечение "избранного" А. Г. Извиняюсь сто не совсем в тему. Но экономить нужно.

Імя:: Валеры Горад:: Менск
30.05.2009 18:59
РАСЕЙЦЫ ГЭТА АКУПАНТЫ..былi i iмi будуць.нам патрэбна Эуропа

Імя:: Ананім
31.05.2009 08:36
Если у нас такая хорошая экономика,то и просить нет необходимости.Ни у России,ни у Запада.
А просят тогда,когда сильно надо.И выполняют условия тех,кто даёт.
Интересно,что будет,если я решу,что мне нужен кредит на жильё,но в банк приду со своими условиями его получения.Вопрос : куда пошлет меня банк ?

Імя:: ЯДЗЯ Горад:: зь ЛІДЫ
31.05.2009 18:52
ДІМЫЧУ: дык і на тваю берданку знойдзецца што - небудзь. Саромнікі- беларусы, якія на чужынскай мове размаўляюць, а сваю ня ведаюць.

Імя:: Димыч
01.06.2009 11:01
Ядзя з Лиды


У меня нет комплекса от того, что я и большинство моих соотечественников говорим на русском языке в Беларуси. Мову мы ведаем, но не говорим на ней. Это наш осознанный выбор. Для меня лично русский язык родной с детства. Сорри, но I was born in the USSR:)) А если Вам это не нравится, то это Ваши проблемы.:))

Імя:: Димыч
01.06.2009 16:14
Імя:: Валеры Горад:: Менск

"нам патрэбна Эуропа"

Успокойтесь. Вы тоже нужны Европе.:)) Она стареет. Скоро там старикам некому будем унитазы чистить. К тому же Европа исламизируется, а белорусы белые и христиане. Так что Вам в ЕС будет зеленый свет...дешевыми гастарбайтерами.:)) Прибалты, поляки не справляются обслуживать Западную Европу. Посему им нужны в качестве помощников- "сантехников" белорусы.