пятніца, 10 лютага 2012, Менск 01:14

Грамадзтва

У беларускі ў Маскве пацьверджаны сьвіны грып

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
У інфэкцыйны клінічны шпіталь Масквы № 1 паступіла грамадзянка Беларусі, якая стала жыве ў Італіі.

Яна зрабіла турыстычную паездку па ЗША, Чэхіі й Расеі. Жанчына была шпіталізаваная з высокай тэмпэратурай і дыягназам “вострае рэсьпіраторнае захворваньне”, паведамляе тэлеканал АНТ. У хворай былі ўзятыя аналізы, якая далі станоўчы вынік на сьвіны грып.

Цяпер стан пацыенткі ацэньваеца як здавальняючы. Мэдыкам удалося зьбіць тэмпэратуру, але жанчына скардзіцца на слабасьць.
Гэтая дыскусія закрытая.
Камэнтары
     
Камэнтароў няма. Дадайце свой і будзьце першыя.