пятніца, 10 лютага 2012, Менск 04:10

Палітыка

І выбары, і кангрэс

Сёньня прэзыдыюм палітрады Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі прыняў рашэньні аб пачатку працэдуры абраньня адзінага кандыдата ад дэмсілаў на прэзыдэнцкія выбары і аб намеры правесьці ўвосень Кангрэс дэмакратычных сілаў.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Працэдура абраньня адзінага кандыдата ў прэзыдэнты павінна быць зацьверджаная да 1 верасьня. З такой ініцыятывай прэзыдыюм палітрады зьвярнуўся да ўсіх суб'ектаў апазыцыі.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Вырабы
27.05.2009 17:21
Не першы раз кіруемая "оппозиция" пракручвае выпрабаваны фінт. Фінт з "выборамі". Сэнс гэтага фінта адзін - "вот на следующих выборах мы покажем"...

І не істотна, што гэныя "змагары" дзнйнічаюць практычна толькі з дзвюмя мэтамі:

1. атрымаць пад сваё "змаганьне" гранты;
2. легемітызаваць выбары (уладу).

Частка людзей, у спадзяваньні на лепшае, гатовыя да таго каб іх падманулі ў чарговы раз. І вось разгортваецца звыклае відовішча - удзел у "выбарах" па правілах шулера-улады. І хоць вынік прадказальны, але ўсе грантасмокі мітусяцца і спрачаюцца - хто лепшы каб ісьці "от народа"...
Выбары праходзяць, усё застаецца па старому, а простыя, шэраговыя апазіцыянэры, якія дабраахвотна падмануліся чуюць звыклае - "вот на следующих выборах мы покажем"...

Неабходна не толькі заблякаваць антыбеларускую дзейнасьць "оппозиции", трэба спыніць сьвядомую легемітызацыю нелегетымнага...

Палітычная дзейнасьць ня можа існаваць толькі ў час выбараў. Тым больш, што гэта не выбары, а "выбары". У час апошніх "выбараў" большасьць народа адэкватна зрэагавала - праігнаравала "выбары". Але зараз неабходна рабіць наступны лягічны крок.

У такім выпадку, каб зьмяніць сітуацыю важна весьці гаворку пра НЕАБХОДНЫЯ УМОВЫ ДЛЯ ВЫБАРАЎ, а гэтыя ўмовы пакуль адсутнічаюць, бо няма адпаведных палітычных дзеяньняў...

Імя:: Саўка Горад:: Мінск
27.05.2009 21:42
Пад слоганам "Выбары", здаецца, пазнаю Пазняка.
Сапраўды, Зянон Станіслававіч мае рацыю. Пакуль няма палітычных дзеянняў з боку так званай апазіцыі, то няварта гаварыць пра нейкага адзінага кандыдата. Цалкам згодзен і з наступнымі вывадамі. Але ж каб былі тыя дзеянні павінен з'явіцца лідэр, Зянон Станіслававіч! Хопіць бадзяцца па сытым замежжы. Народ зачакаўся.