чацьвер, 09 лютага 2012, Менск 22:06

Культура

Прэзэнтацыю Някляева генэрал Чаргінец праігнараваў

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
“Гэтая кніга — усім кнігам году кніга”, такую ацэнку даў старшыня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Алесь Пашкевіч кнізе Ўладзімера Някляева “Цэнтр Эўропы”. Зборнік прозы знанага паэта прэзэнтаваўся сёньня ўвечары ў сталічным Палацы мастацтва пры поўным аншлягу.

Такой колькасьці чытачоў на прэзэнтацыях сваіх кніг сабраць можа далёка ня кожны беларускі літаратар. Стаяла доўгая чарга людзей, якія хацелі набыць новую кнігу. З адной чаргі людзі плаўна перацякалі ў іншую — па аўтограф. Сярод публікі былі заўважаныя былы кандыдат на прэзыдэнта краіны Аляксандар Казулін, праваабаронца Тацяна Процька, міжнародны каардынатар “Хартыі-97” Андрэй Саньнікаў, акадэмік Радзім Гарэцкі, паслы Швэцыі і Ўкраіны Стэфан Эрыксан і Ігар Ліхавы, галоўная рэдактарка часопісу “Маладосьць” Раіса Баравікова.

Сам герой вечарыны — Ўладзімер Някляеў — прызнаўся, што вельмі хацеў запрасіць на вечарыну старшыню праўладнага пісьменьніцкага саюзу генэрала Мікалая Чаргінца.

“Думаю, дай ка я пазваню, усё-ткі старшыня Саюзу пісьменьнікаў Беларусі, калега мой, прозу піша. Скажу: Коля, прыйдзі павіншуй мяне…”

Генэрал Мікалай Чаргінец не прыйшоў на вечарыну да апазыцыйнага ўладзе пісьменьніка.

Наогул спадар Някляеў шмат шчыраваў пра сябе, чым выклікаў бурную рэакцыю залі. Напрыклад, пра каналізацыйны люк на вокладцы кнігі. Асаблівыя воплескі ён атрымаў, калі распавёў пра сваю абыякавасьць да расейскае крыві ў жылах (бацька — расеец) і шчымлівую ўвагу да ўсяго ў сабе беларускага, што далося ад маці.

Урыўкі з прозы чытаць аўтар кнігі не хацеў. Хоць “Цэнтр Эўропы” — гэта ўжо другая яго празаічная кніга, але ён увесь час зьбіваўся на вершы. І ўрэшце прачытаў вялікі ўрывак з паэмы “Палянэз”.



Сёньняшняй імпрэзай прэзэнтавалася ня толькі новая кніга Ўладзімера Някляева, але і новая кніжная сэрыя, што падкрэсьліў у сваім выступе старшыня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Алесь Пашкевіч.

“Запачаткаваная выдавецкая сэрыя Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Яна называецца „Кнігарня пісьменьніка“. І гэтай кнігай у ёй аўтар усьлед за Багушэвічам, Гарэцкім, Караткевічам, Быкавым яшчэ і яшчэ раз нагадвае, дзе зьяўляецца цэнтр, дзе зьяўляецца сэрца сусьвету, сэрца Эўропы. Нагадвае ня так Эўропе, як нам, беларусам”.

Вершамі Ўладзімера Някляева, пакладзенымі на ўласную музыку, вечарыну аздабляў Зьміцер Вайцюшкевіч.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: дзед
26.05.2009 22:36
Пры чым тут генэрал Чаргинец?Супакойцеся,навошта ён вам.Пра Яго ужо усе забылися

Імя:: Лясны Брат Горад:: Менск
27.05.2009 10:15
Чаргінец ужо даўно ў чорным сьпісе. Абавязкова будзе адказваць за ўсё, што зрабіў супраць Беларусі і беларусаў.

Імя:: Саўка Горад:: Мінск
27.05.2009 21:23
Канешне, Някляеў - глыба. Савецкага часу. Але таленавіты,зараза. Ен не Хадановіч, які смакуе хто і як кончыў (брыдота чытаць).
Пра Чаргінца, Аўруціна, Замяталіна,Карлюкевіча, Якубовіча, Янчэўскага і інш. і беларусаў тыпу Радзькова нацыя безумоўна ж не забудзе. Але паколькі Някляеў апошнім часам заклікае да цярпімасці ў адносінах да габрэяў, то, пэўна, нічога з імі не станецца. Адвакат заступіцца. Ды і пацалункі з Баравіковай таму сведчанне.
А ўвогулле было дзіўна, што адбылося свята Някляева, а не свята паэзіі. Лёня прамаўляў доўга і не па тэме. Відаць было, што ён не падзяляе "трыумфа". Міхась Скобла стаяў на бачыне, здаецца Акулін мільгаў, Гучок сядзеў (дарэчы, не ацэнены паэт). Нечага на сцэну выпаўз Пашкевіч. Нават сказаў, што мае дачыненне да выхаду гэтай кнігі. Пергартаў. Выдала кнігу выдавецтва "Мэдысонт". Прычым тут Саюз беларускіх пісьменнікаў? Калі кніга выдадзена за грошы Саюза, то радавыя пісьменнікі павінны ведаць пра гэта. Што гэта за патаемны фонд, які выдае толькі Някляева, а што іншыя - горшыя? Як разбіралі грошы ў паміжсабойчыку, так і зараз разбіраюць...