пятніца, 10 лютага 2012, Менск 10:53

Палітыка

Моладзі сорамна за сваркі старэйшых палітыкаў

28 маладых палітыкаў падпісалі заяву, у якой заклікалі старэйшых апазыцыянэраў замірыцца дзеля змаганьня за эўрапейскую і дэмакратычную Беларусь.

Артур Фінькевіч, Павал Севярынец, Наста Палажанка, Юрась Губарэвіч
x
Артур Фінькевіч, Павал Севярынец, Наста Палажанка, Юрась Губарэвіч
ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Адзін з падпісантаў маніфэсту Павал Севярынец назваў Аляксандра Мілінкевіча “найбольш пасьпяховым апазыцыйным палітыкам праэўрапейскага выбару апошніх гадоў”. Паводле Паўла Севярынца, нядаўняя “кампанія супроць Аляксандра Мілінкевіча”стала “апошняй кропляй”, якая падштурхнула маладых палітыкаў да аб’яднаньня:

Павал Севярынец
“Пад гэтым маніфэстам падпісаліся шмат якія людзі. Людзі, якія спавядаюць розныя мэтады і тактыку змаганьня за вольную і незалежную Беларусь. Ёсьць тыя, хто гатовы ісьці на канструктыўны дыялёг, гатовы размаўляць зь мясцовымі ўладамі, зь міністэрствамі і ведамствамі, з адміністрацыяй Лукашэнкі. Ёсьць і бескампрамісныя людзі, гатовыя прымаць толькі поўную капітуляцыю рэжыму. Але мы знайшлі паразуменьне. І калі лідэры з больш старэйшага пакаленьня нават па больш дробных рэчах знайсьці паразуменьня ня могуць, мы гатовыя прапанаваць свае пасярэдніцкія паслугі”.

Паводле Юрася Губарэвіча, расколу ў апазыцыі трэба супрацьпаставіць моладзевую ініцыятыву на супрацу дзеля эўрапейскага выбару краіны:

Юрась Губарэвіч
“Не супроць кагосьці мы зьбіраемся ваяваць. Гэта тупіковы шлях. Мы аб’ядноўваемся на плятформе такіх каштоўнасьцяў, як незалежная, дэмакратычная, эўрапейская Беларусь. Лічым, што толькі гэтак можна заваяваць папулярнасьць у насельніцтва. У нашага пакаленьня ёсьць агонь у вачох, шмат хто мае досьвед перамогаў, прычым перамогаў у сёньняшніх складаных сытуацыях. Гэты агонь дазваляе нам спадзявацца на тое, што мы здольныя нешта зрабіць у Беларусі”.

Ці толькі сваркі ў апазыцыі непакояць маладое пакаленьне апазыцыянэраў? Наста Палажанка з “Маладога фронту” лічыць “нежыцьцяздольнымі” палітычныя інстытуты, створаныя ў Беларусі, і гатовая працаваць дзеля зьменаў:

Наста Палажанка
“Беларусі патрэбная новая эпоха, новая палітычная эпоха, і мы верым, што яна настане”, — мяркуе актывістка.

Аўтары маніфэсту кажуць, што яны прынцыпова ўстрымаліся ад таго, каб ужо зараз агучваць прозьвішча кандыдата на прэзыдэнта, які ім падаецца найбольш пэрспэктыўным. Заяўнікі выказаліся за правядзеньне адзінага кангрэсу дэмакратычных сілаў замест некалькіх праэўрапейскіх кангрэсаў з удзелам розных лідэраў. Нагадаю, прапанову аб эўрапейскім кангрэсе раней ужо агучваў адзін зь лідэраў сацыял-дэмакратаў Мікалай Статкевіч.

Прэсавая канфэрэнцыя маладых лідэраў апазыцыі прайшла ў штаб-кватэры БНФ. Прашу старшыню БНФ Лявона Баршчэўскага пракамэнтаваць заявы аўтараў маніфэсту адносна няздольнасьці апазыцыянэраў старэйшага веку дамовіцца паміж сабой:

Лявон Баршчэўскі
“Дамовіцца заўсёды бывае цяжка. І Васіль Быкаў пра гэта пісаў, што людзям інтэлігентным цяжка дамовіцца, таму што кожны ставіць вельмі вялікія мэты. Але я лічу, што плятформай для аб’яднаньня будзе ня тое, што хто хоча змагацца з рэжымам, хто ня хоча, але мы ў адной камандзе. Павінна быць адна плятформа. Альбо мы змагаемся з рэжымам, альбо мы імітуем змаганьне з рэжымам. Трэцяга ня дадзена. Вось хто далучыцца да гэтай плятформы, мы будзем гуртавацца з тым. Прынамсі пакуль я адыгрываю нейкую ролю на гэтай палітычнай сцэне”.

Маніфэст маладых апазыцыйных лідэраў падпісалі таксама Артур Фінькевіч, Алесь Лагвінец, Алесь Міхалевіч, Аляксей Шэін, Уладзімер Навасяд, Дзяніс Садоўскі ды яшчэ 20 актывістаў.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары. Старонка з 3
Імя:: Сяргей Горад:: Менск
26.05.2009 13:46
Здаецца, апазыцыйнае балотца пачынае разварушвацца. Хоць нейкая надзея.

Імя:: каст
26.05.2009 13:54
Нічога новага. Усё яны - прамілінкевіцкія людзі.

Імя:: Снежны Чалавек Горад:: Магілёў
26.05.2009 14:11
моладзевыя "лідэры"?
...
ці будучыя знішчальнікі беларускай дзяржаўнасці?

Імя:: Сяржук
26.05.2009 14:23
Гэтыя ўсе апазiцыянеры i труцца каля Мiлi.

Імя:: Пятрусь
26.05.2009 14:25
яны разам зь Мілінкевічам зьбіраюцца "сотрудничаць" з Лукашэнко?

а беларускую Беларусь "моладзевыя лідары" будаваць не зьбіраюцца?

Імя:: Аналітык ВКЛ Горад:: ЭЗ
26.05.2009 14:28
Здрайцы другага эшэлону.

Імя:: 777
26.05.2009 14:44
А мараль сей басні такова: "Макака к старості слаба глазамі стала..."..не бачыць дзядзька Саша-перазагрузка 2, якія "акуляры" яму прапануюць "маладыя"...вясельнага генерала...

Імя:: Сяржук
26.05.2009 15:07
Асобна Севярынцу, якi чамусьцi ня ведае як зьнiшчалi Пазьняка.. Пазьняка вiнавацiлi ў тым, што палiцыям быў яго бацька, дзед, уся ягоная сям`я ды ён сам. Мiлiнкевiчу ж далi за тое, што займаецца iмiтацыяй, дапамагаючы Лукашэнке легiтымiзавацца i кiраваць бясконца, атрымаўшы яшчэ i згоду Эўропы, выдумаўшы для наiўнячкоў блiскучую камбiнацыю.
Шмат хто ўжо разiнуў рты ў чаканьнi сродкаў пад iхняга "адзiнага", якi з трэскам правалiцца i зноў заклiкае ўскладаць кветачкi. Усе гота добра ведаюць.

Імя:: Дзевачка-панк
26.05.2009 15:09
А гэта "моладзевыя?" а гэта "лідэры"?

Імя:: Лёкса Горад:: Салігорск
26.05.2009 15:10
Ох.. нарэшце. Гуд :)
спадзяюся, што справы ў аб'яднаньні пойдуць далей за размовы.

Імя:: alex
26.05.2009 15:13
:: Пятрусь
26.05.2009 14:25
яны разам зь Мілінкевічам зьбіраюцца "сотрудничаць" з Лукашэнко?

а беларускую Беларусь "моладзевыя лідары" будаваць не зьбіраюцца?
_____________________

У адрознаньні ад інтэрнэт-змагароў яны такі будуюць а не жывуць у прыдуманым сьвеце

Імя:: Сяржук
26.05.2009 15:18
У маніфесце адзначаецца, што моладзь падтрымлівае дзеянні лідэра Руху за Свабоду Аляксандра Мілінкевіча па наладжванні адносінаў Беларусі і Еўрасаюзу
====
Выдатна. Толькi не Беларусi, а рэжыму.. вось гэта вы i вiталi.

Імя:: моладзь
26.05.2009 15:50
а чаму яны не зрабiлi заявы у падтрымку звароту Сурвiлы, Пазьняка, Казулiна, Шушкевiча да Эўразьвязу? Цi тое, што Лукашэнка ўзаконiцца iх не хвалюе як i Мiлiнкевiча, галоўнае Йэўропа, а як жа Беларусь? Яшчэ 15 гадоў???

Імя:: alex
26.05.2009 15:52
сп. Баршчэўскі вы ўжо са свамі змагарамі 13 гадоў імітуеце барацьбу. Такія як вы давялі вашую частку апазыцыі да заняпаду, і вы нават баіцеся гэта прызнаць. Вас час кончыўся, сатупайце месца іншым.....

Імя:: 1991
26.05.2009 16:01
Калi ўжо эўразамагары пачнуць замагацца за Беларусь?

Імя:: Димыч
26.05.2009 16:12
"Павінна быць адна плятформа. Альбо мы змагаемся з рэжымам, альбо мы імітуем змаганьне з рэжымам. Трэцяга ня дадзена",-сказал Борщевский сам прекрасно имитирующий с Вячоркай ту самую борьбу с режимом на протяжении многих лет:))

"И эти люди будут мне мешать ковыряться в носу?"- подумал Вовочка:))

Імя:: Франц
26.05.2009 16:15
Спадарства, ну колькі можна людзям забіваць голаву рознымі "ЛІДЭРАМІ" ды "ПАЛІТЫКАМІ". Я згодзен назваць маладымі палітыкамі: Ю. Губарэвіча, А. Шэйна, А. Міхалевіча, П. Севярынца, У. Навасяд, Д. Садоўскі...

А вось наступных "палітыкаў" я магу назваць толькі актывістамі: Н. Палажанка, З. Дашкевіч, А. Фінкевіч і інш. з гэтай гвардыі.
Мяне абражае, што як і СВАБОДА, так і НАША НІВА дае ўсім тытул: ЛІДЭР, ДЫ ПАЛІТЫК. Ды яны для людзей, проста Настя, Діма, Артур. Таму усё ж, спадарства, не рабіце гэтага, прыйдзе час і людзі іх самі назавуць як трэба.
Цяпер што па гэтаму ўсяму, шкада, шкада, што як "старыя", так і "маладыя" усе служаць грошам, гэта так... Вось і ўсё. Кожны спрабуе сабе апраўдаць.

Імя:: Алесь
26.05.2009 16:40
Мілінкевіч апошнім часам нарабіў шмат памылак. І сам ен нічога не зрабіў, каб людзі ядналіся вакол яго Руха "За свабоду". Моладзевыя актывісты сваімі подпісамі пад маніфестам падтрымліваюць Мілінкевіча і ен павінен адчуваць вялікую адказнасць за кожны свой наступны крок. Раю Мілінкевічу павучыцца ў тых жа маладзен, як змагацца РАЗАМ.

Імя:: Прохожий
26.05.2009 16:42
Хозяйство вести - не флагом трясти.

Імя:: маладыя нацыяналiсты
26.05.2009 16:56
Сорамна за гэтую моладзь.
Камэнтары. Старонка з 3