Слухаць

Цяпер у эфіры

Экспэртыза Свабоды

Наступная праграма

СТО АДРАСОЎ

ЗНАЙДЗІ НА МАПЕ!

АНКЕТА СВАБОДЫ

Арына Вячорка
  ДЗЕНЬ БЛОГЕРА


Грамадзтва

Нашчадкі Радзівілаў вандруюць па былых уладаньнях

Альжбэта Радзівіл. Фота — labadzenka.by

25.05.2009 20:19

Княгіня Альжбэта Радзівіл, дачка апошняга гаспадара Нясьвіскага замка Альбрэхта Радзівіла, яе сын Аба, двое ўнукаў і яшчэ шасьцёра нашчадкаў знакамітага роду другі дзень вандруюць па Беларусі.

Гэта прыватны іх візыт, зладжаны пры дапамозе амбасады Рэспублікі Польшча ў Беларусі. А ініцыяваў іх вандроўку па былых уладаньнях сваіх продкаў журналіст Глеб Лабадзенка.

Прыляцеўшы ў Беларусь учора, нашчадкі магнацкага роду ўжо наведалі імшу ў Чырвоным касьцёле ў Менску, падзівіліся багацьцю асартымэнту сталічнай харчовай крамы “Радзівілаўская” і сёньня пабывалі ў мястэчках Ішкальдзь, Паланэчка і Мір. Найстаражытнейшы беларускі Ішкальдзкі касьцёл, палац ў Паланэчцы і замак у Міры выклікаў у гасьцей велізарную цікавасьць. Пра свае першыя ўражаньні гаворыць князь Мацей Радзівіл:

“Я моцна ўражаны пабачаным у Міры, бо быў там дваццаць гадоў таму. Тады гэта ўсё выглядала вельмі кепска. Быў зьнішчаны могільнік, мала адбудаваны быў замак, а цяпер бачым, што і касьцёл і царква адбудаваныя. Вельмі цешымся з гэтага. Пазнаёміліся мы тут і зь некалькімі асобамі, якія вельмі заангажаваныя ў культуру, у традыцыі і хочуць яшчэ нешта ведаць пра мінулае. Таму маю вельмі добрае ўражаньне ад усяго гэтага”.

Аба Радзівіл і князь Мацей Радзівіл (справа). Фота — labadzenka.by

На пытаньне, што для яго і ягоных сваякоў беларуская зямля, князь Мацей Радзівіл сказаў:

“Для нас гэта найперш зямля Вялікага княства Літоўскага. Той дзяржавы ўжо няма, але традыцыі засталіся. Тыя традыцыі лучаць усе нашы народы — палякаў, літоўцаў, беларусаў і ўкраінцаў. Гэта была краіна вельмі прыветная. У яе людзі прыяжджалі з усяго сьвету, прыяжджалі таму, што тут добра жылося, таму што была рэлігійная і палітычная талерантнасьць. Той дух Вялікага княства Літоўскага, думаю, і надалей жыве і шмат людзей. якія жывуць у Беларусі, добра разумеюць той дух. Можна спрачацца, ці сталіцай Вялікага княства Літоўскага была Вільня, ці іншы горад і можа ў тым якраз і няма такой праблемы, але мяркую, што сэрца Вялікага княства Літоўскага б’ецца, напэўна, ня толькі ў Вільні, але таксама і тут, у гэтых мясьцінах. Яно б’ецца ў кожнага з нас”.

Сямейнае фота Радзівілаў у Менску. Фота — labadzenka.by

У наступныя дні нашчадкі Радзівілаў пабываюць у Нясьвіжы і наведаюць некаторыя музэі, архівы і іншыя інстытуцыі, дзе захоўваюцца рэчы і дакумэнты зь іх родавых маёнткаў. Бесьперашкоднаму знаёмству са спадчынай ім абяцала спрыяць Міністэрства культуры.
Гэтая дыскусія закрытая.
     
Камэнтары
Імя:: Аналітык ВКЛ Горад:: ЭЗ
25.05.2009 21:33
Князям і не князям трэба аддаваці награбленую маёмасьць таварышы беларускія саўкі - камунізм даўно сканаў, а вы ўсё круціце хвастамі і ні з месца ні кулакам, ні князям, ні калгасьнікам назад іх майно, А ў цывілізаваным сьвеце награбленае трэба вяртаці нават калі ў вас такі правадыр як папаколі, што ўсю Беларусь загроб сабе ў прыватную ўласнасьць.

Імя:: Alies'
25.05.2009 23:22
Vos' im budze shok ad "restawracyi" Niasvizhu!

Імя:: фэрмэр
25.05.2009 23:44
няхай выкупляе па кадастравых коштах папыколі
была "рэлігійная і палітычная талерантнасьць" - такая ж я і цяпер. Не ляпіце гарбатага, княжа.

Імя:: Кірыл Атаманчык Горад:: Вільня
26.05.2009 09:30
Малайчына Глеб!

Імя:: Пятрусь
26.05.2009 09:30
Аналітык ВКЛ

мо спачатку хаця б вярнуць маёмасьць рэпрэсаваным? Бо далей за рэабілітацыю ні на Беларусі ні ў Дзермокарацічэской Расіі не пайшло... напэўна службісты ўжо тымі маёнткамі валодаюць і аддаваць не хочуць

Імя:: Аналітык ВКЛ Горад:: ЭЗ
26.05.2009 09:32
Выкупляці па кадастравых коштах ў папыКолі ніяк не выйдзе, бо ў князёў насільна аграбілі маёнтак , землі і па міжнароднаму праву пытаньне не мае даўніны - трэба ўсё вяртаці і плаціці кампэнсацаі за зробленую шкоду, шкоду ад немагчымасьці карыстацца сваім майном,
маральную шкоду. Князі Радзівілы агледзялі свае маёнткі і выкацяць праваслаўнаму князю з РПЦ, калгасьніку Рыгоравічу патрабаваньні ўсё іх дабро вярнуці або праз міжнародныя суды вернуць.
папаКолі тут толькі захопнік і трымальнік чужога майна, ды і князя яму даў памерлы патрыярх КДБэшнік з РПЦ, а Радзівілы стары князёўскі род ВКЛ.

Імя:: Пятрусь
26.05.2009 09:41
фэрмэр

яна іх прадавала савецка-маскоўскім вырадкам каб цяпер выкупляць ?

Імя:: Radykal
26.05.2009 10:23
"Дворянское іменіе" па-беларуску ўжо добрых пяць стагодзьдзяў завецца маёнтак, ніякай патрэбы ў кальцы з расейскай (уладаньне - іменіе) беларуская мова ня мае. Беларусы, зрэшты, не "ўладаюць", а валодаюць.

Імя:: jaraduga Горад:: Kraków
26.05.2009 10:45
Аналітык ВКЛ

A PapaKoli adkul woz'me hetyia groszy? Dawai budzem dalej abirac' narod. Kali hto i pawinen kampensawac' ich straty dyk geta ne PapaKoli a Dzimka z Vovkam!

Імя:: Тодар
26.05.2009 15:50
Аналітык ВКЛ, Вы памыляецеся. Нават паводле міжнароднага права гэта пытаньне мае юрыдычны "тэрмін даўніны", гл. напрыклад выпадак з паўночным і паўдзённым Кіпрам.
     
Апублікуй у LiveJournal:

Прадукты і паслугі:

ПадкастRSSMobile