пятніца, 10 лютага 2012, Менск 00:14

Грамадзтва

Пажар у былой менскай калёніі № 1

24 траўня ў 21.20 паступіла паведамленьне аб узгараньні прызначанага пад знос будынка на былой тэрыторыі калёніі № 1 па вул. Кальварыйскай. У аднапавярховым збудаваньні памерам 100 на 30 мэтраў захоўваліся адходы скуразамяняльнікаў.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +


Плошча ўзгараньня склала каля 300 квадратных мэтраў. Тэрыторыя вакол будынка амаль не ахоўвалася. Згодна з папярэдняй інфармацыяй, будынак знаходзіўся на балянсе кампаніі "Юнівест-М". Прычына пажару высьвятляецца.



На месца здарэньня выехала дзесяць адзінак пажарнай тэхнікі. У 21.57 пажар быў лякалізаваны, а ў 22.40 ліквідаваны.


Як паведамляе карэспандэнт БелаПАН зь месца здарэньня, з-за пажару быў перакрыты рух па мосьце на вул. Кальварыйскай: там былі пракладзеныя пажарныя гідранты. Пажар прыцягнуў увагу вялікай колькасьці разявак.


Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: karnarvon Горад:: Miensk
25.05.2009 11:20
Якое там "у 22.40 ліквідаваны", калі яшчэ а 1 гадзіне ночы дымела, і пажарныя мітусіліся, і чатыры гідранты цераз Кальварыйскую ляжалі?