Слухаць

Цяпер у эфіры

Наступная праграма

СТО АДРАСОЎ

ЗНАЙДЗІ НА МАПЕ!

АНКЕТА СВАБОДЫ

Генадзь Бураўкін
  ДЗЕНЬ БЛОГЕРА


Палітыка

Камуністы мяняюць назву, але не сьцяг

Фота camarade.biz

23.05.2009 17:58

На нечарговым зьездзе апазыцыйнай Партыі камуністаў Беларускай Дэлегаты прынялі рашэньне пра перайменаваньне партыі. Зьезд праходзіў у закрытым рэжыме.

Бальшыня дэлегатаў зьезду – 108 супраць 51-го (пяцёра ўстрымаліся) – выказаліся за перайменаваньне партыі. Усяго было абмеркавана шэсьць варыянтаў: Беларуская партыя левых, партыя дэмакратыі і справядлівасьці, партыя "Новы курс", партыя "Радзіма", партыя "Справядлівасьць і народаўладзьдзе”, партыя "Справядлівы сьвет". Падчас галасаваньня бальшыню галасоў набралі тры варыянты – Беларуская партыя левых, партыя дэмакратыі і справядлівасьці і партыя "Радзіма". Паводле старшыні падліковай камісіі Зьміцера Яненкі, найбольшую колькасьць галасоў з гэтых трох набрала назва – Беларуская партыя левых. Аднак, які з гэтых трох варыянтаў стане назвай партыі, будзе вядома на другой частцы зьезду ўвосень гэтага года.

“Я лічу, усё нармальна. Партыя зрабіла вялікі крок наперад, вялікі крок у будучыню. Тыя, хто сёньня казаў, што гэтага не трэба рабіць,
Мы не адмовімся ад чырвонага сьцягу, ён застанецца
самі хочуць застацца ў мінулым. Мы, бальшыня зьезду, вырашылі, што трэба ісьці наперад, у будучыню. І я лічу, што наша партыю цяпер можна называць партыяй будучыні”.

Асноўнай мэтай зьезду ёсьць мадэрнізацыі партыі. І ў гэтым працэсе яе лідэр Сяргей Калякін атрымаў падтрымку. Бальшыня (130 супраць 58-мі) дэлегатаў выказала давер старшыні ПКБ Сяргею Калякіну.

Сяргей Калякін
“Падчас абмеркаваньня мы прыйшлі да высновы, каб добра адказваць на выклікі, якія існуюць, партыі трэба правесьці глыбокую рэформу формаў і мэтадаў дзейнасьці. А таксама зьмяніць назву партыі”.

Карэспандэнт: “Дык якой жа стане партыя ў выніку мадэрнізацыі?”

Калякін: ”Гэта будзе сучасная марксысткая партыя. Мы не праводзім зьменаў каштоўнасьцяў і зьмену мэтаў, якія ставіць партыя. Праграма партыі застаецца якой і была. Я мяркую так, мы не адмовімся ад чырвонага сьцягу, ён застанецца”.

Паводле спадара Калякіна, невялікая частка зьезду выступіла за тое, каб спыніць супрацоўніцтва з правымі партыямі, якія ўваходзяць у аб’яднаныя дэмсілы. Аднак бальшыня выказалася за працяг сумеснай працы ў рамках АДС на карысьць дэмакратыі ў краіне. Ці прывядзе рэформа да расколу ў партыі?На гэта спадар Калякін сказаў:

“Прыкладна 25% “супраць” у партыі. Усе хто супраць пакінуць партыю пасьля зьмены назвы. Таму некаторыя страты будуць. Але мы іх мінімізуем. Таму мы лічым, што з тых 25%, якія “супраць”, як мінімум палову, мы зможам захаваць. Страты не будуць крытычнымі і будуць адноўлены новым прыёмам сяброў”.

Таксама на зьезьде зацьверджана пазыцыя ПКБ па пераадоленьні эканамічнага крызісу і зьмякчэньні яго наступстваў для Беларусі.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
     
Камэнтары
Імя:: Улад Горад:: Наваполацак
23.05.2009 17:37
Гэтую партыю ўжо нішто не ўратуе. Ні камуністы за дыктауру, ні камуністы за дэмакратыю.

Імя:: дзед
23.05.2009 23:03
партыя адуванчыкау.Не умеюць нават на кампутары працаваць. Калгас "Радзима"

Імя:: Беларускі українець Горад:: Менск
24.05.2009 00:21
Не трэба мысліць штампамі "камуніст- некамуніст", "свядомы-несвядомы", "чорнае-белае". Свет больш шматбаковы. Гэтая партыя па перспектыўнасці не надта адрозніваецца ад большасці іншых беларускіх партыяў. Яна паказала, што хоча мяняцца, а, значыць, атрымала шанец на добрую будучыню. Ці скарыстаецца яна ім - пакажа час.

Імя:: Антикоммунист Горад:: ПИНСК
24.05.2009 07:59
Закройте эту партию нафиг. Она вообще не нужна. И некоторых из этой партии, следовало бы судить за свои действия еще во время совка.

Імя:: Саня
24.05.2009 12:17
Гэта пра вас, камуністаў, напісаў рускі Іван Андрэевіч Крылоў: "А вы, друзья, как ні садітесь, всё в музыканты ні гадітісь"

Імя:: Гарманіст
24.05.2009 15:17
Лепш бы яны назваліся Партыяй учорашнега дня, было б бліжэй да праўды.

Імя:: Былы кулак Горад:: ЭЗ
24.05.2009 17:25
Мы іх ўсёроўна знойдзем і да адказу прыцягнем за грабяжы нашых бацькоў і дзядоў,за разбураную Беларусь,

Імя:: антон
24.05.2009 19:38
гэтыя камуністы чужая прычэпка да нашай роднай Беларусі.Адчапіся барадаты прывід са сваім чырвоным сьцягам ды сярпом з молатам і ленінам у грабу!!!!!

Імя:: Danik
24.05.2009 21:32
Відаць, партыя не для гопнікаў.

Імя:: Былы кулак Антону Горад:: ЭЗ
25.05.2009 06:24
Дзякуй, вам за правільныя думкі - месца беларускім камуністам не ў Беларусі, а ў Сібіру дзе яны прымушалі нашых бацькоў будаваці гультаям і пьяніцам расейцам будаваці камунізм пад аўтаматамі за дротам.
Адразу, як Лукашэнку сапхнеце ад ўлады мы ім усім зробім міжнародны суд за генацыд і зьдзекі над лепшымі сялянамі Беларусі, за растрэлы па Курапатам, выкраданьні і растрэлы апанэнтаў,

Імя:: Сяргей Горад:: Барысаў
25.05.2009 09:05
Сапраўды,наша грамадзства ня выправіцца, калі не перастане дзяліць людзей на "чэсных" і "нячэсных".
Вельмі добра, што ПКБ мяняе назву, яна можа преаўтварыцца ў цывілізаваную левую партыю, а не партыяў старых сталіністаў.
Цікава, а як нашы "сьвядомыя", якія ненавідзяць няведама за што ПКБ, адкажуць на такое пытаньне:
Кім Быў Браніслаў Тарашкевіч - ставаральнік беларускай граматыкі?
Кім быў Усевалад Ігнатоўскі?
Зьміцер Жылуновіч?
Алесь Чарвякоў?
Кім? Усе яны былі камнуістамі! Што значыць яны здраднікі?
Людзі ня думайце штампамі, а то жах! Жывеш нібы ты персанаж раману Оруэла 1984, дзе галоўнае мець ненавісьць, а каго ненавідзець ня мае сэнсу.
Хутка будзем пісаць:
Мір - гэта ВАЙНА!
Свабода - гэта рабства!
Нязнаньне - моц!

Імя:: Былы кулак Горад:: ЭЗ
26.05.2009 09:42
Няхай Бог пакарае ўсіх камуністаў, а іх памагатыя, блізкія, спадкаберцы да 4 пакаленьня будуць праклятыя на вякі за злачынствы супроць беларускага народу - за дэпартацыі лепшых людзей з Беларусі, за растрэлы невінаватых па Курапатам, за дэпартацыі, за сёньняшні этнацыд.
     
Апублікуй у LiveJournal:

Прадукты і паслугі:

ПадкастRSSMobile