пятніца, 10 лютага 2012, Менск 00:24

Грамадзтва

Эйсмант: Адзін дзень палітвязьня — падручнік па гісторыі

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
20 траўня спаўняецца 55 гадоў беларускай службе Радыё Свабода. Да гэтай гадавіны выйшла кніга “Адзін дзень палітвязьня”, 15-я кніга з сэрыі “Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе”. У кнізе — гісторыі 41 беларускага палітвязьня ад 1996 да 2008 году. Пра новую кнігу “Свабоды” — намесьніца галоўнага рэдактара “Народнай волі” Марыя Эйсмант.

Марыя Эйсмант: “Думаю, што ўкладальнікі кнігі зрабілі вялікую ў розных сэнсах гэтага слова і патрэбную справу. Бо, на жаль, палітвязьні — гэта адметная рыса сучаснай Беларусі, Беларусі гадоў Лукашэнкі. Асаблівасьці чалавека такія, што зь цягам часу мы забываем пра тыя ці іншыя падзеі і зьявы. Яны ў пэўны момант нас узрушаць, а пасьля можам пра іх і забыць. Я не выключаю, што ўжо сёньня ня ўсе памятаюць, што ў 1996 годзе, 13 гадоў таму ўжо зьявіліся беларусы, якія публічна крытыкавалі палітыку Лукашэнкі і за гэта іх кідалі за краты, і ў 1996 годзе ўжо запрацавала такая бязьлітасная машына рэпрэсій.

На мой погляд, атрымалася добрая, своеасаблівая кніга, падручнік па гісторыі. І я ўпэўненая, што сапраўдную гісторыю мы яшчэ будзем вывучаць, і гэтая кніга стане добрым дапаможнікам настаўнікам і дзецям. Так што вялікі дзякуй Радыё Свабода”.

Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Лявон
20.05.2009 18:31
Эйсмант кажа: "я ўпэўненая, што сапраўдную гісторыю мы яшчэ будзем вывучаць." А цяпер мы вывучаум, канешне, лукашэнкавскую ерунду. Магу сабе уявіць, якую гісторыю напішаце Вы, калі прыйдзеце да ўлады. Цяперашнія падручнікі па гісторыі поўныя нацыяналістычных вызыскаў. Там ВКЛ - беларуская дзяржава на чале з беларускім Вітаутам. Ну што Вам яшчэ трэба? Гэта ж ідэальная казка. Калі ж Вы хочаце напісаць сапраудную гісторыю, то для Вас адкрыецца столькі непрыемнсцяу, як напрыклад тое, што Вітаўт быў тыранам для беларусаў, а ВКЛ была такой жа сваей дзяржавай, як і СССР. Што беларусы, жывучы у ВКЛ, вельмі часта шукалі падрытмкі у Маскве, што Масква культурова была нашмат бліжэйшая да беларусі, чым Ваша хваленая эўрапэйская Польшча і заходні свет.

Імя:: VadziA Горад:: Miensk
21.05.2009 15:47
2Лявон
Ніхто не зьбіраецца бяздумна мазаць белай фарбай тое, што раней пэцкалі чорнай... А вось супаукойна разабрацца - дзе праўда, а дзе мана варта. Быццам б расейскія стараверы не ўцякалі з Маскоўскага княства ў ВКЛ. А ўцёкі асобных знатных радоў кшталту Глінскіх абумоўліваліся звычайнымі разборкамі сярод знаці ВКЛ. Кшталту як тыя татарскія ваяры, што прайгралі бойку за ханскі трон, уцяклі да нас і дапамаглі перамагчы пры Зялёным Доле (Ґрунвальдзе)...