пятніца, 10 лютага 2012, Менск 09:28

Палітыка

Раніца салідарнасьці ў Віцебску

Яшчэ а 6-й раніцы віцебскія мінакі зьвярнулі ўвагу на расьцяжку “Свабоду палітвязьням!”, вывешаную на гаўбцы “шаснаццаціпавярхоўкі” па Маскоўскім праспэкце.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Такім чынам актывісты кампаніі “Эўрапейская Беларусь”, “Джынс за свабоду”, прадстаўнікі “Моладзі БНФ” і сябры БСДП “Народная Грамада” вырашылі адзначыць Дзень салідарнасьці з зь сем’ямі выкрадзеных і рэпрэсаваных актывістаў беларускай апазыцыі.

Таксама зранку партрэты зьніклых Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Зьмітра Завадзкага, а таксама Генадзя Карпенкі, прычыны сьмерці якога сябры і калегі лічаць нявысьветленымі, зьявіліся на прыпынках грамадзкага транспарту ў розных раёнах Віцебску. Людзі зьвяртаюць на іх увагу, а міліцыя пакуль не чапае.

Расьцяжка на гмаху на праспэкце ў цэнтры Віцебску.


Увечары віцебскія апазыцыянэры мяркуюць распаўсюдзіць па горадзе некалькі тысяч паасобнікаў бюлетэню “Мы і рынок”, у якім расказваецца пра лёс зьняволеных ваўкавыскіх актывістаў Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава, Уладзімера Асіпенкі.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: eisernWolf Горад:: Miensk
18.05.2009 07:38
>>Расьцяжка на гмаху на праспэкце ў цэнтры Віцебску.

Гэта няпраўда. Гэта Маскоўскі пр-т. Ніякі гэта ня цэнтар. Наадворат, на выезьдзе з гораду. Ня трэба перабольшваць. Пераблытаць тут цяжка. Такіх дамоў усяго толькі два. На Маскоўскім і Будаўнікоў. Нішто з гэтага не зьяўляецца цэнтрам Віцебску.