чацьвер, 09 лютага 2012, Менск 22:56

Палітыка

Ваўкавыск: затрыманыя пікетоўцы ў падтрымку Аўтуховіча

Актывісты АГП з Горадні і Ваўкавыска затрыманыя за правядзеньне дня салідарнасьці з Міколам Аўтуховічам і зараз знаходзяцца ў мясцовым РАУС.

Юры Істомін
x
Юры Істомін
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Восем сябраў АГП утварылі насупраць цэнтральнага рынку ў Ваўкавыску ланцуг неабыякавых людзей. У руках яны трымалі здымкі Міколы Аўтуховіча. Акцыя трывала 32 хвіліны, пасьля чаго усіх затрымалі міліцыянты і ў мясцовым РАУС на ўсіх склалі пратаколы.

Як зазначыў лідэр гарадзенскай арганізацыі АГП, Юры Істомін, такім чынам яны правялі дзень салідарнасьці з ваўкавыскімі палітвязьнямі Міколам Аўтуховічам, Юры Лявонавым і Уладзімерам Асіпенкам у іх на радзіме.

Паводле слоў Юрыя Істоміна, да іх падыходзілі шмат людзей і пыталіся пра стан Мікалая Аўтуховіча, актывісты АГП у сваю чаргу заклікалі мінакоў кожны месяц 16 дня праводзіць акцыі салідарнасьці зь Мікалаем Аўтуховічам.

Юры Істомін дадаў, што ўчора ў Ваўкавыску былі распаўсюджаны улёткі са зваротам Мікалая Аўтуховіча ад 16 красавіка, калі ён абвесьціў галадоўку.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Зьміцер Горад:: Кіеў - Масты
16.05.2009 16:28
Так трымаць, хлопцы! Малайцы!