пятніца, 10 лютага 2012, Менск 09:05

Дзень блогера

Менск-паразыт

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
_extraneus_

СТАЛІЦА І ПРАВІНЦЫЯ: ДЭВІЯЦЫЯ СУПРАЦЬ ДЭГРАДАЦЫІ

Сяджу на лаўцы ў чаканьні аўтобуса, удыхаю дымнае сталічнае паветра. Апатычна пазіраю на менскія краявіды, багатыя на абнесеныя высокімі бэтоннымі агароджамі заводзкія тэрыторыі. Цікава, што робіцца за тымі сьценамі, дзе вылятаюць у трубу мільёны чалавека-дзён і тысячы чалавека-жыцьцяў? Чым такім карысным можна займацца на гэтых бясконцых індустрыяльных палетках места, дзе, паводле падаткавікоў, найзначнейшая вытворчасьць — усяго толькі пасрэдная вінакурня? Гэта абсалютна сюррэалістычнае відовішча — суцэльныя прамзоны ў горадзе без прамысловасьці. Марныя заводы марнай сталіцы...

Так, я не люблю Менск. Не люблю ў ім жыць, не люблю па ім гуляць. На ягоных праспэктах літаральна фізычна адчуваю, як зь мяне высмоктваецца энэргія, і зусім не зьдзіўляюся, калі бачу на менскіх вуліцах вар’ятаў. З гэтым горадам НЕШТА НЯ ТАК. Але што менавіта?

Мяне завуць Сяргей, я родам з Полаччыны. Атрымаў інжынэрную адукацыю і працую ў нафтагазавай галіне. Звычайны хлопец. Яшчэ занадта малады, каб стаць мудрым, разважлівым і абыякава-спакойным, але ўжо дастаткова сталы, каб перастаць спадзявацца зьмяніць рэальнасьць — прынамсі, праз ЖЖ.

Таму падыход да блогу як да правадніка нейкіх ідэяў, такога сабе ідэалягічнага рупару мне ў цэлым чужы. У сваім ЖЖ займаю звычайна адстаронена-назіральную пазыцыю. Адсюль і нік extraneus, то бок — “чужаніца”.

Дазваньня разбураны падчас і пасьля Другое Сусьветнай, будаваўся ён як цэльны праект. Менск павінен быў стаць параднай брамай на шляху ў Маскву, манумэнтальным помнікам сталінскай эпосе, ейнай квінтэсэнцыяй, горадам-лубянкай. А менчукі мусілі быць адпаведнай яму дэкарацыяй — самымі савецкімі людзьмі самай савецкай рэспублікі. Заходні фасад Імпэрыі ад самага пачатку ўзводзіўся не для людзей. Магчыма, таму так няўтульна пачуваесься ў ягоным пампэзным цэнтры, дзе ледзь ня кожны дом — жоўты...

Побач сядае сьсівелая бабулька. Жывенькія, цікаўныя вочы выдаюць у ёй чалавека немясцовага, нязвыклага да менскага асяродзьдзя. Вітаемся, абменьваемся парай дзяжурных рэплік. Бабчыну ўвагу прыцягнуў малады чалавек, які таксама чакаў на прыпынку.

“Слухайця, а гэта хлопец ці дзеўка?” — прастадушна пытаецца старая, ужо прамацаўшы позіркам месца, дзе мусілі б быць грудзі.

“Хлопец” — адказваю.

1. Навошта я пішу блог

Для мяне стварэньне допісаў у ЖЖ — адзін з спосабаў разьмяцца і паварушыць крыху глуздамі, пакрэатывіць. Ахвотна карыстаюся блогам і ў якасьці ўласна дзёньніка — ладную частку допісаў запошчваю пад прыватнай бясьпекай. Проста для сябе, каб памятаць. Часам магу выплеснуць у ЖЖ накоплены нэгатыў, чаго імкнуся не дазваляць сабе ў рэальным жыцьці. Фрэнды пакуль збольшага церпяць, за што ім зямны паклон :)

2. Што я больш за ўсё люблю ў блогах

Свабоду слова! Мажлівасьць вольна выказвацца і знаёміцца зь меркаваньнямі, абмежаванымі хіба што ўнутраным цэнзарам блогера.

І вельмі люблю блогі за магчымасьць чытаць цікавых, таленавітых людзей, у якіх ёсьць чаму павучыцца.

3. Што я больш за ўсё не люблю ў блогах

Напэўна, адваротны бок свабоды слова — пустую траскатню, флуд; хамства, ёрнічаньне. Калі чалавек піша частыя і пры гэтым малазьмястоўныя постынгі, злоўжывае апытанкамі і глупымі “тэстамі” — наўрад ці гэта той блогер, якога стану чытаць.

Цярпець не магу імкненьне некаторых юзэраў раскруціцца таннымі шляхамі.

Непакоіць, калі блогінг пачынае падмяняць чалавеку рэальнае жыцьцё, служыць для выпусканьня пары.

“А як жа вы здагадаліся?”

І праўда, як? Рост, пастава, бледны вытанчаны твар — такія, якія могуць належаць і м, і ж. Першасныя полавыя прыкметы схаваныя пад прыталенай курткай незразумелай гендэрнай прыналежнасьці. У даўгіх і пышных залацістых валасах — грабеньчык. Маладое бясполае антрапаморфнае стварэньне.

“Нууу,” — чухаю патыліцу — “па абутку. Боты яўна мужчынскія”.

...Менск — горад вялікі. Можна сказаць, Сіці. Як і паўсюль, жыцьцё тут падпарадкоўваецца шэрагу фундамэнтальных, унівэрсальных законаў, актуальных практычна для ўсяго. Напрыклад, закону вартасьці: тое, чаго мала, мае высокую вартасьць; тое ж, чаго процьма — цэніцца ня болей за пясок у Сахары.

Чаго процьма ў Сіці? Людзей. Гэта ў вёсцы альбо ў невялікім мястэчку ты цікавы іншым адным толькі фактам свайго існаваньня. У Сіці ты ніхто і нішто, самотнае нават у натоўпе. Тут хоць і шырэйшыя магчымасьці для выпадковых знаёмстваў і павярхоўных стасункаў, але амаль немагчыма прэтэндаваць на ўнікальнасьць. Сіці не заўважыць ні твайго жыцьця, ні сьмерці. Такіх, як ты, у яго мільёны, як пясчынак у бархане. У Сіці лагодна-абыякавае аблічча, але таталітарная сутнасьць.

І жыхар Сіці, ратуючыся ад непазьбежнае дэвальвацыі чалавечай асобы, па-свойму імкнецца прыстасавацца, адчайнадушна спрабуе стаць як мага больш заўважным у натоўпе, стаць калі не ўнікальным, то прынамсі “адным зь нямногіх”. Рэдкім птахам, хоць бы вонкава. Таму — болей новых тату і новых дзірак у твары, болей дэвіянтнасьці (“арыгінальнасьці”) у абліччы і паводзінах, болей размаітых субкультурак рознай ступені экзальтаванасьці.

Але гэта патлумачыць можна. Загадкай застаецца іншае. Прадаўшы кватэру ў Сіці (для лепшае нагляднасьці — у дакрызіснай Маскве), можна дазволіць сабе практычна ўсе: хочаш — сярэднявечны замак ва ўтульнай цэнтральнаэўрапейскай краіне, хочаш — вілу ў Гоа. Прычым рэшты хапіла б на тое, каб жыць бесклапотным жыцьцём ранцье. Але людзі пакідаць мэгаполісы не сьпяшаюцца і аддаюць перавагу сваёй клетцы (не залатой нават — бэтоннай), штодзённым нудным паходам на працу, гадзінам у аўтакорках ці перапоўненым грамадзкім транспарце, што ў суме амаль не пакідае часу на ўласна жыцьцё. Відаць, калі аднойчы патрапіў пад абаяньне Сіці, шанец вырвацца зь ягоных кіпцяў блізкі да нуля. Сіці генэруе ідэальны, дасканалы тып раба — які сам сябе такім не ўважае, нават лічыць сябе пасьпяховым, любіць сваё рабства і ні на што яго не прамяняе.

Можна толькі здагадвацца, якія яшчэ эфэкты могуць суправаджаць людзей ва ўмовах скучанасьці і браку асабістай прасторы. Прыгадваецца фэномэн вострава Джэймс ля ўзьбярэжжа Мэрылэнду і тамтэйшай папуляцыі аленяў. Жывёлкі, якіх напладзілася там забагата, раптам пачалі масава выміраць. Пры тым, што корму ім хапала, а эпідэміі і ворагі-драпежнікі адсутнічалі. Дасьледчыкі паводзінаў млекакормячых ва ўмовах перанаселенасьці канстатуюць шматлікія адхіленьні: пансэксуалізм, падвышаную раздражняльнасьць і агрэсыўнасьць, гвалтоўнасьць і непрадказальнасьць сацыяльных паводзінаў, садызм. У пляне фізычнага здароўя фіксуюцца рост анкалягічных захворваньняў, паражэньне імуннай сыстэмы, парушэньні абмену рэчываў і рэпрадуктыўнай функцыі, нежыцьцяздольнасьць патомства… Так ці інакш, мэгаполісы заўжды былі дэмаграфічнымі “чорнымі дзіркамі”. І калі востраў Джэймс — замкнёная экасыстэма, здольная да самарэгуляцыі, то Менск заваблівае і ўтылізуе ўсё новыя і новыя статкі “аленяў”.

4. Пяць блогаў, якія я раю наведаць

uladzimer - шырока вядомы ў вузкіх колах полацкі навукоўца. Займаецца дзіўнай і патрэбнай справай — зьбірае апошнія аскепкі традыцыйнай культуры Паазер'я, якая ўжо практычна сышла ў нябыт. Бадай, адзін з найталенавіцейшых аўтараў тутэйшае блогасфэры.

aliaks - бізнэсовец, які зьехаў жыць у невялікае заходнебеларускае мястэчка. Чалавек цікавы і па-сапраўднаму дарослы: нават радыкальныя, ядроныя рэчы выходзяць з-пад ягонага пяра ўзважанымі, грунтоўнымі і пераканаўчымі.

f-f - праскі беларус, гісторык, журналіст і аналітык. З задавальненьнем чытаю ягоныя матэрыялы па цэнтральна-ўсходняй Эўропе, гістарычныя загадкі і дасьціпныя карацелькі-“размышлизмы”.

lionellia - самародак з суворага спальнага раёну. Лірычны герой дзёньніка — “дзяўчонка з Ангарскай” — не бяз гумару піша на цікавыя кожнаму, агульначалавечыя тэмы. Карысна бывае зірнуць на пэўныя аспэкты жыцьця жаночымі вачыма. Увогуле, дзеўчына валодае рэдкім талентам напісаць займальна пра што заўгодна, таму тым, хто ня мае мажлівасьці дакрануцца да прыўкраснага (блог вядзецца ў фармаце “фрэндз онлі”), магу толькі паспачуваць :)

Бо, як скептычна да яго ні стаўся, Менск — сталіца. Пытаньне ўлады вырашаецца перадусім тут. І той, хто знаходзіцца ля стырна, дзеля захаваньня ўлады вымушаны ўсяляк дагаджаць сталічнаму электарату ў ягоных запытах, купляючы яго ляяльнасьць. Сацыяльныя праблемы менчукоў вырашаюцца ў прыярытэтным парадку, таму жыхары сталіцы заўжды больш прыкормленыя ў параўнаньні з астатняй краінай і стандарты ў іх вышэйшыя. Паколькі па законе захаваньня рэчыва дзеля таго, каб нешта камусьці даць, трэба столькі ж у кагосьці ўзяць, то задача падтрыманьня сталічных стандартаў кладзецца на плечы жыхароў рэгіёнаў — салігорцаў, новапалачанаў, мазыранаў, жлобінцаў. За тую самую працу менчуку заўжды заплоцяць болей, чым віцьбічу ці случаку. Гэта выклікае справядлівае абурэньне рэгіёнаў і, часта, імкненьне самых актыўных і здольных правінцыялаў пераехаць у і без таго перарослую сталіцу (пакінуўшы на радзіме ў цэлым менш якасны “чалавечы матэрыял”) і такім чынам ускосна яшчэ больш ускладніць праблему.

Кола замыкаецца. Менск расьце, паглынае ўсё болей рэсурсаў, рэгіёны бяднеюць, ціха сьпіваюцца, дэградуюць і выміраюць (значна хутчэй, чым расьце сталіца). І застаецца толькі назіраць, як цяпер на тым месцы, дзе легендарны волат колісь малоў камяні, жорны мэгаполіснай урбанізацыі перамолваюць наш народ.

А можна было б разьвівацца гарманічна, пазьбягаючы і сталічнай дэвіяцыі, і правінцыйнай дэградацыі. Але дзеля гэтага пераростку Менску варта спыніць экспансію і ўмерыць свае апэтыты. Калі ўжо паразытуеш у чыімсьці целе, то мусіш прынамсі клапаціцца, каб яно ад тваёй жыцьцядзейнасьці не спусьціла дух. Бо інакш загінеш разам зь ім — прапісная ісьціна, зразумелая кожнаму салітэру. Пакуль жа, выглядае, у параўнаньні зь Мінск-сіці нават бычы цэпень — выкшталцоны інтэлектуал.

...“Авой” — уздыхае старая, адводзячы позірк ад антрапаморфнага стварэньня ў мужчынскіх ботах — “што ж гэта робіцца? Чаму гэтыя людзі як с ума пасхадзілі?”

Усьміхаюся. Калі вясковая бабця задае такія пытаньні мне, значыць, я пакуль у парадку.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Алесь Горад:: Менск
15.05.2009 16:55
Якая краіна -- такая і сталіца. Якая нацыя -- такая і сталіца. Усё тут робяць былыя выхадцы з правінцыі. Апошнім часам найбольш з Магілёўшчыны...

Імя:: Свой
15.05.2009 17:00
рэальнае жыцьцё ўсе гэтыя дні было ў галадоўнікаў. чаму іх не запарсілі пісаць блог?

Імя:: Алесь Аркуш Горад:: Полацак
15.05.2009 17:07
Вельмі добра. Дык ты яшчэ і пісьменьнік! :)

Імя:: _extraneus_ Горад:: Полацак
15.05.2009 17:47
"Якая краіна -- такая і сталіца" © Алесь

Так, калі гэта Манака ці Сінгапур:)

Сталіца, і пагатоў мэгаполіс, жыве па сваіх уласных, спэцыфічных законах, паўплываць на якія, мяркую, цяжкавата нават выхадцам з Магілёўшчыны.

Што гэта за законы і як яны стасуюцца з інтарэсамі краіны.. Сур'ёзная тэма, на якую мне хацелася зьвярнуць увагу.

Імя:: Artes
15.05.2009 21:38
Таксама не люблю гэты горад, нават ненавіджу...
Сталіцай можна назваць толькі цэнтар горада: плошча Незалежнасьці - Няміга - плошча Коласа... Калі адехацца пару прыпынкаў метро - правінцыйная недалёкасьць памножаная на нахабнасьць .
Гоняць жа людзей у Менск мізэрныя заробакі. Жыцьцё ў Менску для для іх – мара, мары жабракоў.
Не разумею тых, хто мараць купіць тут кватэрку (сапраўдную кватэру набыць не магчыма), а пасьля плаціць за яе ўсё жыцьцё, асудзіўшы сябе тут застацца назаўсёды. Жыць, каб існаваць?
Я мару пабудаваць хату з чырвонай цэглы. Не каробку, як гэта робяць многія, а сапраўдную хату на вялікім пляцы зямлі, ля возера, ў маляўнічых мясьцінах... Аднак, магчыма гэта ў Беларусі, толькі пасьля адраджэньня.

Імя:: imzza
16.05.2009 10:59
Выдатны артыкул.

Імя:: _extraneus_ Горад:: Полацак
16.05.2009 11:56
Я мару пабудаваць хату з чырвонай цэглы. Не каробку, як гэта робяць многія, а сапраўдную хату на вялікім пляцы зямлі, ля возера, ў маляўнічых мясьцінах... ©Artes

..І каб дзеці бегалі па зялёнай траве, а не па запляваным асфальце..

Імя:: budimir Горад:: Фанiпаль
16.05.2009 13:49
>>> ...дзе, паводле падаткавікоў, найзначнейшая вытворчасьць — усяго толькі пасрэдная вінакурня?

Няўжо "Крышталь" прыносiць болей прыбытку, чым МАЗ або МЗХ?

Імя:: Менчук
16.05.2009 18:28
Гэты тэкст ёсць звычайным наборам штампаў, якія можна пачуць з вуснаў жыхара Брна адносна Прагі, і кракавяніна адносна Варшавы і жыхара Ражнявы пра Браціславу. Усё зводзіцца да 2 пунктаў
1) "Яны" Менчукі/Пражакі/Варшавяне/Браціслаўцы нас аб'ядаюць, на нас паразытуючы
2 "Яны" там губляюць чалавечы воблік становяцца ненармальнымі і рабамі грошаў

Імя:: _extraneus_ Горад:: Полацак
18.05.2009 08:38
"Няўжо "Крышталь" прыносiць болей прыбытку, чым МАЗ або МЗХ?"©budimir

Нават болей, чым МАЗ, МТЗ, МЗХ і "Гарызонт", разам узятыя. Вось спасылка на ТОР-30 найбуйнейшых падаткаплацельшчыкаў:
http://news.tut.by/economics/95392.html

Гэта, заўважце, дакрызісныя зьвесткі - тады хвалёныя флагманы менскае індустрыі працавалі напоўніцу, а не стаялі, як зараз.

Імя:: g-luck
18.05.2009 08:47
Менчук, вы лічыце, што простая зайздрасьць ёсьць матывам напісаньня артыкулу? Тут іншае. Хутчэй горад як сістэма паразітуе на менчуках, чым менчукі паразітуюць на краіне.

Імя:: _extraneus_ Горад:: Полацак
18.05.2009 09:16
"Гэты тэкст ёсць звычайным наборам штампаў"©Менчук

Добра, а як ёсьць, па-вашаму, усё НА САМОЙ СПРАВЕ?

P.S. Хочацца спадзявацца, што ўважлівы чытач знойдзе ў тэксьце, як мінімум, і трэці "штамп": адносна высокія менскія заробкі спрыяюць вымываньню лепшых людзей з правінцыі, што цягам некалькіх пакаленьняў стварае там сытуацыю, практычна невыносную для нармальнай, недэградаванай публікі. І атрымліваецца зачараванае кола, якое не прыкоціць краіну ні да чаго добрага.

Імя:: eisernWolf Горад:: Miensk
18.05.2009 18:50
Не магу сказаць, што я ненавіджу Менск. Мяне вабіць і самы цэнтар, і Серабранка, дзе асабліва прыгожа зранку і ўзімку. Але заставацца тут назаўсёды я не зьбіраюся. Гэта ня мой родны горад, а родны Віцебск дык ужо й не пазнаць, калі параўнаць з тым, што было гадоў 15-20 таму. У мяне ўжо даўно ёсьць думка ўзяць камэру й нарабіць здымкаў на памяць, каб усё засталося такім, як калісьці ў дзяцінстве. А потым зьехаць у Н. Зеляндыю ці куды, дзе сьвежае паветра і няма засільля "маўзалеяў", нахабства, злосьці, угарных газаў... Буду баранаў пасьвіць. :) Няма сілаў глядзець як руйнуецца ўсё. Няхай хаця б у здымках жыве добрая памяць пра родны кут. Галоўнае потым ніколі не вяртацца, каб не было невыносна балюча...