пятніца, 10 лютага 2012, Менск 00:21

Дзень блогера

Элемэнты новага нацыяналізму

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
kryviec

Нацыяналізм у розных формах можна выявіць з найдаўнейшых часоў. Гэтаксама як імкненьне да Імпэрыі. Гэтыя дзьве магутныя сілы, здатныя мабілізоўваць волю і высілкі людзей, узаемадзейнічалі, спаборнічалі, варагавалі адна з адной цягам стагодзьдзяў. Вядома, мадэрны нацыяналізм вылучаўся шэрагам рэвалюцыйных рысаў, якія розьняць яго ад таго, што існавала раней.


Клясычны нацыяналізм як у этнічнай, гэтак і ў палітычнай адмене відавочна ўжо вычэрпвае сябе. Ён патрабуе абнаўленьня. Як Сусьвет. Абнаўленьне — гэта ня штучнае вынаходніцтва чагосьці зусім невядомага. Гэта зварот, адкрыцьцё наноў тых першасных прынцыпаў, якія існуюць незалежна ад часу і варункаў.

Аляксей Дзермант (kryviec) — філёзаф, этнакультуроляг. Сфэра навуковых зацікаўленьняў — беларуская і балцкая міталёгія, праблемы этнагенэзу беларусаў, сакральная геаграфія і геапалітыка, звычаёвае права, рытуалы і міталёгія ўлады, палітычная і этнічная гісторыя Беларусі, філязофія традыцыяналізму. Сябар Цэнтру этнакасмалёгіі “KRYŬJA”, укладальнік альманаху “DRUVIS”, рэдактар сайту kryuja.org.


Гэтыя прынцыпы, элемэнты — тое, з чаго ўзрастае жыватворная моц любога народу, што гарантуе яму неўміручасць. Бязь іх ён занепадае і гіне. І беларусы тут не выключэньне. Мы можам назваць гэтыя элемэнты.

1. Традыцыя. Гэта ня толькі скарбонка сакральнага, якое праявілася ў нашым Краі ў спрадвечным язычніцтве або ў форме традыцыйных хрысьціянскіх канфэсій, але і гісторыя, мова, усё тое, што зьвязвае духоўнымі повязямі беларусаў з Айчынай і мае сымбалічнае, мэтафізычнае, рэлігійнае вымярэньне.

Апошнім часам у беларускім сеціве адбываюцца гарачыя дыскусіі нацыяналістаў і тых, хто ўважае сябе за літвінаў. Дыскусія гэтая збольшага недарэчная і бясплённая. Замест бясконцых падзелаў і крыўдаў трэба ясна ўсьвядоміць адно: Крывія, Літва, Беларусь — гэта Сьвятая Тройца тутэйшай Традыцыі. У гэткім трывалым ды моцным зьвязе яна ёсьць Дабравешчаньнем для нашай зямлі.

1. Навошта я пішу блог

Гэта выдатная магчымасьць выказваць уласныя думкі, абмяркоўваць іх і дыскутаваць. Таксама гэта вельмі зручны сродак пошуку аднадумцаў, проста цікавых людзей і камунікаваньня зь імі.

2. Што я больш за ўсё люблю ў блогах

Магчымасьць апэратыўна атрымліваць цікавую інфармацыю, адсутнасьць цэнзуры і штампаў хваравітай паліткарэктнасьці.

3. Што я больш за ўсё не люблю ў блогах

Адсутнасьць культуры дыскусіі і ананімнае хамства.

2. Кроў. Гэта не памеры чэрапа, колер валасоў, набор генаў ды іншае. Гэта не біялягічная, але сымбалічная субстанцыя. Міт пра супольнае паходжаньне: ці то ад легендарнага першапродка беларусаў князя Бая, ці то ад крывічоў, ятвягаў, дрыгавічоў, літвы, радзімічаў, прусаў. Гэта карэньне, зь якога ўзрастае наш радавод, які ёсьць адметным, апрычоным, тое, чаго няма, скажам, у французаў, немцаў, кітайцаў, бразыльцаў… Гэты міт у спалучэньні з тутэйшасьцю, усьведамленьнем належнасьці да нашай зямлі, як своеасаблівая ініцыяцыя, дазваляе далучыцца да яе шанаваньня ня толькі этнічным беларусам, ён выклікае да жыцьця пэўны тып душэўнай чуласьці да яе і яе каштоўнасьцяў. Дарэчы, менавіта праз гэта Пушкін — расейскі геній, а Міцкевіч — геній тутэйшы.

3. Айчына. Гэта і месца нараджэньня, і месца, дзе чалавек гадаваўся ды сталеў. Але ня толькі, бо гэта і нешта большае. Бо Айчына прыцягвае і тых беларусаў, якія нарадзіліся ў іншых краях. Айчына большая за Дзяржаву і не зьмяшчаецца толькі ў межах Рэспублікі Беларусь або нават уяўных рубяжах БНР. Асабіста для мяне вялікая Айчына — гэта даўняя Літва, зь якой і нарадзілася сучасная Беларусь, “рэгіён ВКЛ”. Таму пачуваюся як дома ня толькі на Меншчыне, Гарадзеншчыне, Віленшчыне і Полаччыне, але і ў Жамойці ды Валыні. Мая Айчына там, дзе ёсьць знакі вялікалітоўскай культуры і цывілізацыі.

Вялікая Літва

4. Пяць блогаў, якія я раю наведаць

  • datcanin — цікавосткі пра манархічную ідэю і сьвет арыстакратычных каштоўнасьцяў
  • klan_land — мастацтва, музыка, магія…
  • skepsys — Традыцыя можа прамаўляць і праз кампутарныя тэхналёгіі
  • uladzimer — сьведчаньні пра жывую Традыцыю на Падзьвіньні і проста маляўнічыя замалёўкі з жыцьця простага люду
  • zmicierbielapol — разумная і таленавітая моладзь абірае Традыцыю!
4. Салідарнасьць. У беларусаў з гэтым вялікая праблема. Часам складаецца ўражаньне, што для шмат каго няма большага шчасьця альбо забавы, як пасварыцца з сукрэвічамі, зганіць іх альбо ўшчэнт спляжыць плён іхнай працы. Назіраю гэта, бадай, паўсюль — у рэлігіі, палітыцы, культуры, навуцы… Пры тым, што ня так ужо багата ў нас сапраўдных творцаў. Але веру і ведаю, што нашыя людзі, незалежна ад веравызнаньня, могуць быць салідарнымі, адстойваць сваю годнасьць і спрадвечныя каштоўнасьці. Рэлігіі і партыі разьядноўваюць, Традыцыя, Кроў і Айчына аб’ядноўвае. Годзе ўжо нікчэмных канфліктаў, варта засяродзіцца на тым, што нясе супольную карысьць. Годзе непрынцыповых спрэчак, крытыканства і крыўдаў праз дробязі, залішняй амбітнасьці, эмоцый і пыхі. Ня дзеля гэтага ўсё робіцца і ня нам урэшце быць судзьдзямі... Хай кажны сумленна шчыруе на сваёй ніве, ураджай зь якой будзе карысны ўсёй грамадзе, хай разьлічвае ён на падтрымку і дапамогу ў цяжкую часіну. А ўсе разам, калі прыйдзе вырашальны момант, мы зможам сабрацца на вялікую Талаку і ўсталяваць жаданы Лад.

Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары. Старонка з 3
Імя:: Коля
15.05.2009 16:14
Нарэшце зьявіліся людзі якія ўмеюць мысьліць. А здавалася што яйцагаловыя запаланілі ўсю прастору.

Імя:: Vialikalitvin Горад:: Miensk
15.05.2009 16:27
Во, я бачу, што ў Зянона Станіслававіча расьце таленавітая зьмена. І гэта спараўды цешыць! :)

Імя:: Дзяніс
15.05.2009 16:33
Але як файна сказана:

"Замест бясконцых падзелаў і крыўдаў трэба ясна ўсьвядоміць адно: Крывія, Літва, Беларусь — гэта Сьвятая Тройца тутэйшай Традыцыі. У гэткім трывалым ды моцным зьвязе яна ёсьць Дабравешчаньнем для нашай зямлі."


Імя:: Burbalka
15.05.2009 17:22
Гэта не Зянону змена, а Пашу Севярынцу.

Імя:: ehunit Горад:: Vilnia
15.05.2009 17:57
Дзякуй, спадар Аляксей. Прыемна чытаць Вас на Свабодзе. Шкада, што фармат аднаго артыкула не дазваляе перадаць усю моц ды прыгажосьць Ідэі.

Імя:: Wojsza Miławid
15.05.2009 18:48
За Літву!

Імя:: Уладзімер
15.05.2009 18:57
Арганічны і слушны тэкст

Імя:: budimir Горад:: Фанiпаль
15.05.2009 18:58
Незразумела, што новага ў гэтым нацыяналiзьме.

Імя:: Беларус
15.05.2009 20:40
Што тут казаць, Дзермант(ас) - праплачаны летувіскі стаўленьнік.

Імя:: Ріхард Дарре Горад:: пекла і апраметная
15.05.2009 21:53
Традыцыя, Кроў і Айчына аб’ядноўвае піша Дзерман.
А што новага ў гэтым усім? Ідэя "крыві і глебы" (Blut und Boden) - старая і добра вядомая ідэя нямецкіх нацыянал-сацыялістаў.

Нашто Свабодзе піярыць такія фішкі? Пагуляемся ў нацыстаў? Каму будзе рабіць Галакост?

Імя:: 2budimir
15.05.2009 23:28
"Абнаўленьне — гэта ня штучнае вынаходніцтва чагосьці зусім невядомага. Гэта зварот, адкрыцьцё наноў тых першасных прынцыпаў, якія існуюць незалежна ад часу і варункаў"

Імя:: budimir Горад:: Фанiпаль
16.05.2009 04:20
>>> Рэлігіі і партыі разьядноўваюць, Традыцыя, Кроў і Айчына аб’ядноўвае.

Аб'ядноўвае, ага. Тых, хто падзяляе гэты трыадзiны сымбаль веры. Я, прыкладам, яго катэгарычна не падзяляю. Мне пачынаць пакаваць чамаданы? Цi то вашамосьць дазволiць застацца - з пашпартам узору "alien"?

Імя:: Генадзь Горад:: Менск
16.05.2009 04:27
..Сапраўды. Калі? "Гаварыць шчыра". Ды па серцу і душы. Ёсьць ліцьвіны-сапраўдныя тутейшыя". І ёсьць, беларусы-"сапраўдныя(нават, на узьроўні, "мажжачка")"савкі" і "тайныя" хлопы расейцаў. "Астатняе"? Ад Лукавага...

Імя:: И.А. Крылов
16.05.2009 08:48
Наделала синица славы, а моря не зажгла.

Імя:: Kryviec
16.05.2009 09:32
2Ріхард Дарре -

У Вас параноя. Раджу менш ужываць шкодных рэчываў на 9 траўня.

Імя:: Kryviec
16.05.2009 09:35
2budimir

"Аб'ядноўвае, ага. Тых, хто падзяляе гэты трыадзiны сымбаль веры. Я, прыкладам, яго катэгарычна не падзяляю. Мне пачынаць пакаваць чамаданы? Цi то вашамосьць дазволiць застацца - з пашпартам узору "alien"?"

Ну не падзяляеце, дык не падзяляеце, Бог з Вамі. У любым народзе ёсць тыя, чыя хата заўсёды скраю ;)

Імя:: Kryviec
16.05.2009 09:36
2И.А. Крылов

"Наделала синица славы, а моря не зажгла".

Рабі пільна, і тут будзе Вільня.

Імя:: ЭТНАКРАТ Горад:: Менск-Літоўскі
16.05.2009 12:27
Складаецца ўражаньне, што прыкладна раз на паўгоду ў сьвядомасьці ды поглядах сп. Дэрманта адбываецца рэзкі эвалюцыйны скачок, прычым у станоўчым накірунку. Магчыма, тактыка талеранцыі да апанэнтаў і прынясе свой плён. Так трымаць, спадару Дэрмант. Лепей вам вучыцца на ўласных памылках, чымся на чужых...

Імя:: budimir Горад:: Фанiпаль
16.05.2009 13:38
2 kryviec:

Мая хата ня з краю, а на пярэднiм фланзе сацыяльнае барацьбы за чалавека.

Скажыце, якiм вы бачыце той "жаданы Лад", якi ўсталюецца пасьля "вялiкай Талакi"? Цi захаваецца ў яго межах класавая няроўнасьць?

Імя:: Belarus Горад:: Radzima
16.05.2009 14:03
....Но в ту пору я в глубине души (хотя и считался "красным") был убежден,
что не только из виселиц растут на земле леса (что, конечно, было правильно
даже во времена Иосафата Кунцевича и беларусской "доказной" инквизиции) и не
только стон слышится в наших песнях. Для меня в то время значительно важнее
было понять, кто я, каким богам должен молиться. Я родился, как говорили в
те времена, с "польской" фамилией - хотя до сих пор не знаю, что в ней
такого мазовецкого было, - в гимназии (а это было тогда, когда еще не
забылся черной памяти попечитель Корнилов, сподвижник Муравьева) называли
нас, беря за основу язык отцов, "древнейшей ветвью русского племени,
чистокровными, истинно русскими людьми". Вот так, даже более русскими, чем
сами русские! Проповедовали б нам эту теорию до начала нынешнего столетия -
обязательно Беларусь перешибла б Германию, а беларусы стали бы первыми
насильниками на земле и пошли бы отвоевывать у русских, которые не настоящие
русские, жизненное пространство, особенно если б еще добрый Боженька дал нам
рога.
Я искал свой народ и начинал понимать, как и многие в то время, что он
здесь, рядом, только за два столетия из нашей интеллигенции основательно
выбили способность это понимать....
Владимир Короткевич
Камэнтары. Старонка з 3