Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Штрафы за расьцяжку “Школа для ўсіх”


Салігорскіх актывістаў Крысьціну Самойлаву, Глеба Сноркіна і Ільлю Нагорнага пакаралі за акцыю салідарнасьці з Іванам Шылам.

СЛУХАЦЬ:

Адміністрацыйны суд Салігорску пакараў грашовымі штрафамі актывістаў незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”. Крысьціне Самойлавай прызначылі штраф у 20 базавых велічынь, Глебу Сноркіну — у 10, Ільлю Нагорнаму — у 15 базавых велічынь. Базавая велічыня на сёньня — 35 тысяч рублёў.

У судзе 18-гадовая Крысьціна Самойлава адмовілася даваць паказаньні:

“У гэтым не было сэнсу, бо вырак суду пэўна быў вызначаны да працэсу. Што да нашай нібыта віны, то яе няма. Мы ўсяго толькі патрабавалі звычайнага права для Івана Шылы — скончыць школу”.

Аднагодак Крысьціны Ільля Нагорны таксама абураецца рашэньнем суду:

“Мне не дазваляюць выказваць сваё меркаваньне, ды яшчэ і штрафуюць. Лічу гэта ненармальным”.

5 траўня пяць салігорскіх маладафронтаўцаў вышлі на гарадзкую плошчу з расьцяжкай “Школа для ўсіх”, пратэстуючы супраць таго, што іх аднадумцу Івану Шылу не дапусьцілі да школьных экзамэнаў і прымусова прызвалі ў войска. Актывістаў затрымалі і завезьлі ў пастарунак. Непаўналетніх Ільлю Шылу і Анастасію Хадакоўскую вызвалілі, не складаючы пратакол аб адміністрацыйным парушэньні. Днямі іхнія справы будзе разглядаць камісія па справах непаўналетніх.

Ільля Нагорны і Глеб Сноркін бралі ўдзел у галадоўцы салідарнасьці зь Мікалаем Аўтуховічам. Глеб Сноркін ужо спыніў галадоўку, а Ільля Нагорны яшчэ працягвае. Ён галадуе пяты дзень.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG