Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці раздадуць "купоны" на даляры


Сябры Берасьцейскай арганізацыі "Маладыя дэмакраты" разам з актывістамі БСДПГ і кампаніі "Гавары праўду" раздадуць сёньня ў чэргах каля абменьнікаў гараджанам купоны на даляры. Такім чынам моладзь выкажа нязгоду з эканамічнай сытуацыяй ў краіне.

Кіраўнік абласной арганізацыі "Маладыя дэмакраты" Уладзімер Вуек кажа, што цяпер кожны, хто мае неабходнасьць набыць даляры, сутыкаецца са складанасьцямі. Агульная сытуацыя ў эканамічным пляне толькі пагоршваецца. Сваю нязгоду з палітыкай, якая праводзіцца існымі ўладамі, актывісты арганізацыі вырашылі прадэманстраваць ў жартаўлівай форме:

"Гэтай жартаўлівай акцыяй мы ўзгадаем 1990-я гады. Тады ў краіне існавала болей грошаў, чым тавараў
"Гэтай жартаўлівай акцыяй мы ўзгадаем 1990-я гады. Тады ў краіне існавала болей грошаў, чым тавараў. Дзяржава ўвяла купоны як абмежавальнік для грамадзян. Сёньня я асабіста, мае сябры, знаёмыя назіраем востры дэфіцыт замежнай валюты, таму гэта наш жартаўлівы купон, своеасаблівы "абмежавальнік" на амэрыканскі даляр".

Некаторы час таму актывісты кампаніі "За эўрапейскую Беларусь" раздавалі мінакам Берасьця "х... ярды беларускіх рублёў". Уладзімер Вуек кажа, што, Магчыма, гэта не апошняя акцыя:

"Мы будзем распаўсюджваць купоны сярод гараджан, якія стаяць у чэргах каля абменьнікаў найперш. Мы рэальна сёньня не можам набыць даляры. Таму глядзім праз прызму жарту".

Сябра АГП Марат Несьцярэнка кажа, што цяпер больш рэальна праз гумар дастукацца да гараджан, зьвярнуць іх ўвагу на палітычныя і эканамічныя працэсы, якія адбываюцца ў краіне:

"Купоны ў 1990-я гады былі ўведзеныя дзяржавай найперш для таго, каб абмежаваць пакупніцкую здольнасьць грамадзян. Цяпер жа пакупніцкая здольнасьць людзей падае ў адносінах да ўсіх валют. Адсюль і падаражаньні на ўсе тавары і паслугі. Мы будзем нагамацца зьвярнуць ўвагу "памяркоўнай" групы насельніцтва на тое, што адбываецца ў краіне".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG