пятніца, 10 лютага 2012, Менск 08:41

Палітыка

Вярхоўны суд — на баку Мін’юсту

Вярхоўны суд адмовіўся разглядаць пазоў заснавальнікаў Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі да Міністэрства юстыцыі. Прадстаўнікі БХД прасілі даць ацэнку дзеяньням міністэрства, якое адмовілася рэгістраваць партыю.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Рашэньне суду старшыня камітэту ў справе стварэньня БХД Павал Севярынец атрымаў сёньня.

Статутны зьезд партыі адбыўся ў лютым 2009 году. Пазьней у Міністэрства юстыцыі былі пададзеныя дакумэнты на рэгістрацыю.

Мін’юст адмовіўся зарэгістраваць БХД, але ў той самы дзень, празь некалькі гадзін, прыпыніў сваё рашэньне.

Пакуль разглядалася пытаньне рэгістрацыі партыі, сябры БХД атрымлівалі пагрозы наконт звальненьня працы і выключэньня з вучобы. Пагрозы сыходзілі ад адміністрацыяў прадпрыемстваў і навучальных установаў.

Некалькіх сябраў БХД звольнілі з працы.

Гэтая дыскусія закрытая.
Камэнтары
     
Камэнтароў няма. Дадайце свой і будзьце першыя.