Мітынг салідарнасьці зь Беларусьсю ў Празе
Каля 50 чалавек узялі ўдзел у мітынгу на плошчы Палацкага ў цэнтры Прагі ў дзень адкрыцьця саміту "Ўсходняга партнэрства".
Удзельнікі мітынгу пратэставалі супраць парушэньня правоў чалавека ў Беларусі.
Пасьля мітынгу удзельнікі зь бел-чырвона-белымі сьцягамі і плякатамі "Свабоду палітвязьням", "Свабоду Беларусі", "Не – дыктатуры" накіраваліся да
Палацу Кангрэсаў, дзе праходзіць саміт.
Фотарэпартаж зь пікету
Падтрымаць беларусаў прыйшлі грамадзяне Туркмэністану Зянон Пазьняк зь сьвятаром з Антвэрпэну Янам Масейчыкам Івонка Сурвіла з моладзьдзю На мітынг пратэсту зь Нямеччыны прыехаў Яўген Мурашка Чэскія паліцыянты назіраюць за мітынгам Выступае Станіслаў Шушкевіч Палітуцякач Аляксей Шыдлоўскі