пятніца, 10 лютага 2012, Менск 09:14

Палітыка

Івонка Сурвіла: Цудоўныя ўражаньні ад сустрэчы з моладзьдзю

Сёньня ў Празе Івонка Сурвіла, Зянон Пазьняк, Станіслаў Шушкевіч і Аляксандар Казулін сустрэліся зь беларускімі студэнтамі.

Івонка Сурвіла
x
Івонка Сурвіла
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Сурвіла: “Уражаньні ад сустрэчы з моладзьдзю цудоўныя. Размаўлялі ня толькі пра палітыку, але і пра лёс нацыянальнай культуры, беларускай мовы. Мы казалі пра тое, што вельмі важна даць зразумець Эўропе, да якой ступені культура ў выпадку Беларусі грае важную ролю для здабыцьця дэмакратыі і захаваньня нашага народу”.

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла разам з былымі кандыдатамі на прэзыдэнта Беларусі Зянонам Пазьняком, Станіславам Шушкевічам, Аляксандрам Казуліным і Аляксандрам Мілінкевічам знаходзяцца ў Празе на запрашэньне міністэрства замежных спраў Чэхіі, якая цяпер старшынюе ў Эўразьвязе. У праграме візыту — сустрэча з прэм’ер-міністрам Чэхіі Мірэкам Тапаланкам, міністрам замежных спраў Карлам Шварцэнбэргам і іншымі палітыкамі.

Зянон Пазьняк: “Прэм’ер падтрымаў нашу пазыцыю”
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: czalex
05.05.2009 19:48
Тэхнічная заўвага: Times new roman значна больш прыемны для чытаньня вялікіх аб'ёмаў тэкста шрыўт, чым Arial ці якім там па вызначэньні на старонках.

Імя:: Сяржук
05.05.2009 20:14
Далi б больш фотаздымкаў

Імя:: Фрабел.
05.05.2009 20:34
Маю Гонар, што ёсць такія Беларусы !!! І
значыць ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ !!!

Імя:: Димыч
05.05.2009 21:04
Сурвила:"вельмі важна даць зразумець Эўропе, да якой ступені культура ў выпадку Беларусі грае важную ролю для здабыцьця дэмакратыі і захаваньня нашага народу”.

Почему тогда Сурвила со своей мовой и культурой не у власти в Беларуси? Наверное потому, что какая культура у народа, тот и президент.

Імя:: Зьміцер
06.05.2009 01:43
Сучасная моладзь - цынікі і крывадушнікі!

Імя:: Anatol Starkou Горад:: Brooklyn, NY, USA
06.05.2009 01:58
Димыч: "...какая культура у народа, тот и президент."

...тое што вы завеце "президент" было на Беларусі з лета 1994 па лістапад 1996, бо пасля Аляксандр Лукашенка парушыў Асноўны Закон і стаў злачынцам, мабыць таму, што не меў ні мовы, ні культуры, ні адукацыі ўвогуле, калі не лічыць экономно-историческую могилевско-марьиногорскую сельхозакадемию имени бывших политруков КГБ по классу With Russia Forever.