пятніца, 10 лютага 2012, Менск 09:09

Палітыка

Беларусь будзе прадаваць “Іскандэры-М” Ірану і Сырыі?

Пра гэта паведамляе DEBKA — ізраільскі аналітычны інтэрнэт-рэсурс, які асьвятляе пытаньні ваеннай палітыкі на Блізкім Усходзе.

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Паводле Інтэрнэт-выданьня DEBKA, ваенныя крыніцы ў Маскве пацьвердзілі, што перамовы адносна продажу сыстэмаў СПА “Іскандэр-М” ужо адбыліся, і цяпер Іран і Сырыя дамаўляюцца адносна іншай зьдзелкі — продажу расейскіх ракетных сыстэм S-300.

DEBKA таксама цытуе словы беларускага кіраўніка Аляксандра Лукашэнкі падчас прыёму высокай дэлегацыі з Ірану 30 красавіка ў Менску. Беларускі кіраўнік заявіў пра намер больш актыўна разьвіваць гандлёва-эканамічныя стасункі з гэтай краінай і рэалізоўваць дасягнутыя дамоўленасьці.

Лукашэнка не ўдакладніў, якія праекты маюцца на ўвазе, аднак крыніцы ў Менску і Маскве пацьвердзілі, што ён казаў пра “Іскандэры-М”.

Празь нядоўгі час расейскае агенцтва РИА “Новости”, якое мае добрыя стасункі з Крамлём, выказала меркаваньне, што “прэзыдэнт Лукашэнка прадае ракеты малога радыюсу дзеяньня ў Іран”.

Гэтыя ўцечкі здарыліся неўзабаве пасьля таго, як міністар абароны Ірану Мустафа Наджар наведаў Маскву, каб падштурхнуць расейцаў да дзеяньня ў справе продажу “Іскандэраў” Тэгерану.

У 2005 годзе Масква заключыла дамову з Дамаскам адносна продажу Сырыі “Іскандэраў” і сыстэм S-30. Частку грузу меліся перанакіраваць з Сырыі ў Іран. Аднак у сувязі з палітычным ціскам з боку ЗША ды Ізраілю гэтая зьдзелка была замарожаная. Цяпер, паведамляе DEBKA, продаж будзе праходзіць празь Беларусь, аднак у зваротным кірунку — з Ірану ў Сырыю.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: М. Іскандэр
04.05.2009 21:39
"сыстэмаў СПА “Іскандэр-М” ужо адбыліся"
--------------------------

Іскандэр-М - гэта тактычная балістычная ракетная сыстэма ("замля-зямля"), а ніякая Вам ня СПА! Г.зн. не абарончая сыстэма, як СПА (нп. S-300) - а ўдарная па наземных цэлях, у гэтым штука. Рэдактарам варта перш разабрацца ў тэхнічнай сутнасьці рэчы, перш, як складаць такі матэрыял.

Імя:: фима
05.05.2009 02:38
на кого направляем ракеты? на своих. хрен, теперь в израиль поедешь

Імя:: Аналітык ВКЛ Горад:: ЭЗ
05.05.2009 07:06
Гандаль ракетамі Іскандэр супроць Ізраілю значна адрозніваецца ад гандлю шапкамі-вушанкамі для танкістаў з С.Хусейнам, якому потым адарвалі голаву на шыбеніцы самы іракцы, таму расейскаму Буквару рыгоравічу з РБ спачатку трэба добра падумаці ці так ужо добра быці гандлёвай марыянэткай зброяй ў чэкістаў з Масквы, ці доўга будзе скакаці там дзе яго не просяць тыя, хто вырашае як доўга яму засталося займацца такім гандлем у сьвеце і куды загоняць бантустан РБ тыя, хто трымае грошы ўсяго сьвету ў сваіх руках, У Вэнэсуэле толькі рыпнуўся і больш за 1 млрд. даляраў асела ў банку ЗША , а адсоткі за ўзяты ў крамля крэдыт за дурня
рэвалюцыянэра ўжо плаціць народ Беларусі.