Слухаць

Цяпер у эфіры

Наступная праграма

СТО АДРАСОЎ

ЗНАЙДЗІ НА МАПЕ!

АНКЕТА СВАБОДЫ

Генадзь Бураўкін
  ДЗЕНЬ БЛОГЕРА


Палітыка

Ці знойдуць паразуменьне апазыцыя і ўлада?

01.05.2009 18:14

Ці могуць апазыцыя і ўлада ў Беларусі пасьля многіх гадоў супрацьстаяньня знайсьці паразуменьне? Ці можа грамадзкая кансультатыўная рада пры Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі выступіць у ролі своеасаблівага “прымірэнца”?

Гісторык Алег Трусаў — чалец гэтай рады — спрабуе глядзець на сытуацыю з гістарычнага ракурсу:

“Я скажу так: перабудова пачалася. Хоча гэтага Лукашэнка ці ня хоча. Таму ён і крычыць, што ня будзе паўзучай контрарэвалюцыі. Усё гэта казаў і Гарбачоў. Падымі прамовы Гарбачова, калі перабудова толькі пачыналася, накладзі іх на прамовы Лукашэнкі, і ўсё будзе адзін да аднаго: мы там не дапусьцім, мы там не развалім і г.д.
Алег Трусаў

Але ёсьць беларуская эканоміка. Яна патрабуе велізарных пазык. І чаму іх трэба браць на Захадзе, а не ў Расеі? Таму што калі ў Расеі многа набраць, яна потым усё забярэ сабе. А Захад можа дараваць. Дараваў Герэку (кіраўніку Польшчы ў 1970-я гады), даруе і Лукашэнку. Герэк набраў пазыкаў, а потым прыйшла “Салідарнасьць”, пасябравала з Захадам, і ёй усё сьпісалі. А палякі як жылі лепш за нас пры камунізьме, так і цяпер лепш жывуць. Альбо Савецкі Саюз раздаў пазыкаў розным арабам ды афрыканцам. А пасьля Саюз ляснуўся, і грошы прапалі”.

Спадзяецца на зьмены і яшчэ адзін чалец рады — доктар філязофскіх навук Вячаслаў Оргіш. Каталізатарам працэсу “прымірэньня”, на ягоную думку, стаў усясьветны крызіс:
Вячаслаў Оргіш

“Будуць чарговыя тэмы, будзе іх абмеркаваньне і будуць кансэнсус шукаць. Я не магу сказаць, што ўчора падчас абмеркаваньня асноўнага пытаньня — шляхоў выхаду з крызісу — адбылося радыкальнае разыходжаньне. Былі дзьве супрацьлеглыя фактычна думкі, але, на мой погляд, экспэрты зразумелі, што крызіс патрабуе ўважлівага стаўленьня, як кажуць, бяз крайнасьцяў. Кіданьне ў бакі можа прывесьці толькі да пагаршэньня сытуацыі. І калі абмяркоўвалі лібэралізацыю, мне падалося, што ўдзельнікі дыскусіі зразумелі: лібэралізм лібэралізму — розьніца. І ў цяперашняй сытуацыі бурыць тое, што зроблена, што ўжо напрацавана, рэзкімі дзеяньнямі — немэтазгодна. Мне здаецца, гэта зразумелі ўсе. І разумеюць — усе”.

Алег Трусаў таксама адзначае пэўную канструктыўнасьць дыскусіі:

“Мне што ў гэтай радзе спадабалася? Спачатку, калі выступіў з дакладам Станіслаў Багданкевіч і пачалася дыскусія, супраць яго выступілі Шымаў (рэктар Беларускага эканамічнага ўнівэрсытэту) і Тур (намесьнік міністра эканомікі). І пачалася такая перапалка. А пад канец ужо Шымаў перайшоў на бок Багданкевіча. Дый Тур, у прынцыпе”.

Прафэсар Багданкевіч, які таксама ўваходзіць у раду, лічыць: улады дагэтуль самі ня вызначыліся, як ім паводзіць сябе далей:
Станіслаў Багданкевіч

“Макей адкрыта сказаў, што ён і сам яшчэ ня ведае, у што гэта выльецца, наколькі гэтая рада будзе эфэктыўная, наколькі яна патрэбна грамадзтву і г.д. Ён сказаў: пройдзе год — і паглядзім”.

Паводле Станіслава Багданкевіча, пакуль канкрэтнага плёну мала:

“Даклад без купюр, сказаў напрыканцы Макей, накіруюць для далейшай прапрацоўкі і рэалізацыі ва ўрадавыя камісіі, якія займаюцца рэформамі. Туды ж накіруюць прапановы Патупы і Карагіна. А што з гэтага будзе, жыцьцё пакажа”.

Чалец рады прафэсар Аляксандар Патупа адзначае “пэўнае пазытыўнае разьвіцьцё сытуацыі” і таксама раіць набрацца цярпеньня:
Аляксандар Патупа

“Па сутнасьці, на гэтым паседжаньні ўпершыню афіцыйна былі прадстаўленыя пэўныя праграмы, якія некалькі розьняцца адна ад адной. І далей трэба глядзець, як яны будуць ажыцьцяўляцца”.

Алег Трусаў цьвердзіць: вынік залежыць ад беларускай намэнклятуры, якая выразна падзялілася на дзьве часткі:

“Адны — больш празаходнія. А другія нічога ня хочуць зьмяняць і глядзяць толькі на Расею. І тое, што паседжаньні рады столькі разоў пераносіліся, сьведчыць пра тое, што ўнутры ўлады ідуць вялікія змаганьні. Ёсьць група, якой ніякіх радаў не патрэбна, а трэба і надалей сябраваць з Расеяй, усё таннае мець і жыць гэтак, пакуль не памруць. А маладзейшых гэта не задавальняе: яны больш разумныя, маюць эўрапейскую адукацыю, ведаюць замежныя мовы. І яны разумеюць усю небясьпеку”.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
     
Камэнтары
Імя:: Аналітык ВКЛ Горад:: ЭЗ
01.05.2009 18:57
У гэтым выпадку спрабуюць дамовіцца з чалавекам які падазраецца ў арганізацыі сэрыі несудовых забойстваў, этнацыдзе беларускага народу і раскраданьні дзяржаўнага бюджэту і г.д. Таму пэрспэктыва нулявая пазьбегнуць адказнасьці нават у папы Рымскага...

Імя:: м.ч.
02.05.2009 13:02
"Усе гістарычныя асобы і падзеі паўтараюцца: першы раз у выглядзе трагедыі, другі -- у выглядзе фарсу".
Георг Вільгельм Фрыдрых Гегель,
нямецкі філосаф.

Імя:: Gleb Горад:: Orsha
03.05.2009 08:45
Всё никак не мог понять почему, в правящих кругах, эту группу невероятно интеллигентных людей под управлением Оргиша называют "Камандай Дурняу".
Теперь что-то проясняется.
Оргиш, в поисках консенсуса, побежал к Коврику и получил право на очередь за пыжиковой шапкой.
Трусов сранивает Лукашенко с Горбачёвым.
Это тоже самое что сравнивать Трусова с Быковым.
Корейских благодетели, правящие на Севере, довели население до полной нищеты, голодомора, но как-то не проявляют особого желания просить кредиты у Европы или в угоду ей играть в либерализацию.
Чем беднее население тем крепче власть диктатора. Диктатор, проявляя милость, даёт дополнительный кусок хлеба, надежду на жизнь и... занимает место Всевышнего.
Так было в России времён сталинизма, так что-то похожее сейчас в Беларуси.
Держали бы население при коммунизме на вечном коммунистическом голодном пайке, никто бы и слова не сказал и на митинги бы не потянуло. А то стали предлагать улучшение материального благосостояния.
Богданкевич с Потупой в восторге от того что их писания обещали рассмотреть в вышестоящей инстанции.
Каждому ясно что уже никто больше это читать не будет. И пошли эти труды либо в макулатуру, либо на бумажные самолётики. Если увидите такой самолётик возле покоев администрации президента, не поленитесь поднять и почитать грандиозные планы Багданкевича и Потупы по спасению Беларуси от кризиса.
" А в обычные дни тот парадный подъезд занимают убогие лица..."
     
Апублікуй у LiveJournal:

Прадукты і паслугі:

ПадкастRSSMobile