чацьвер, 09 лютага 2012, Менск 21:22

Палітыка

“Усходняе партнэрства” расколвае Эўропу?

Паводле дыпляматычных крыніцаў у Брусэлі, адзінай пазыцыі не назіралася ня толькі ў пытаньні ўдзелу ці няўдзелу беларускага кіраўніка ў праскім саміце.

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Напружанасьць паміж старымі і новымі краінамі аб’яднанай Эўропы мела месца ў Брусэлі і ўчора, калі абмяркоўваўся праект дэклярацыі ЭЗ адносна далейшых дачыненьняў з шасьцю постсавецкімі рэспублікамі — Беларусьсю, Украінай, Малдовай, Грузіяй, Армэніяй, Азэрбайджанам. Гэты праект падрыхтавала цяперашняя краіна-старшыня ЭЗ Чэхія.

Як вядома, праграма Партнэрства накіраваная на паскарэньне палітычных і эканамічных рэформаў у былых савецкіх рэспубліках узамен на падтрымку з боку ЭЗ і саступкі ў такіх пытаньнях, як гандаль і паездкі грамадзянаў у краіны Зьвязу.

Згодна з праектам дэклярацыі, які складзены Чэхіяй, краіны-ўдзельніцы “Ўсходняга партнэрства” называюцца “эўрапейскімі краінамі”. Тым часам прадстаўнікі Заходняй Эўропы хацелі б там бачыць тэрмін “ўсходнеэўрапейскія”.

Вялікія спрэчкі выклікаў і такі момант, як візавая лібэралізацыя. На гэтым настойваюць новыя краіны ЭЗ — Вугоршчына, Польшча, Славаччына і сама Чэхія. Што да старой Эўропы, дык яна па-ранейшаму стаіць на кансэрватыўных пазыцыях і лічыць, што палёгка ў візавым пытаньні — гэта доўгатэрміновы працэс.

У сваю чаргу, шэсьць краін-удзельніц “Усходняга партнэрства” лічаць неабходным напоўніць праграму “канкрэтным палітычным зьместам”, а не пераўтвараць яе ў “просты дыскусійны клюб”, паведаміла журналістам на ўмовах ананімнасьці дыпляматычная крыніца.

Амбасадары ЭЗ маюць намер перагледзець праект дэклярацыі ў наступную сераду, напярэдадні адкрыцьця праскага саміту.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: слуцкія ткачыхі
01.05.2009 17:51
падобны саміт трэба ігнараваць. Адзіны чалавек, якога варта было б даслаць да гэтых сэбарытаў са старой Еўропы - гэта прэзыдэнт лукашэнка. Тое, што прапануюць былым савецкім рэспублікам, чые грамадзяне паводле сваіх еўрапейскіх якасцях куды больш прасунутыя, чым тая ж Румынія, Балгарыя, не кажам пра Албанію, гэта здзекі! Патрабуем Лукашэнку ў Празе!

Імя:: Павел
01.05.2009 19:15
Гэта часовая зьява.

Імя:: Ясь Горад:: Жлобін
02.05.2009 09:37
Лукашэнку трэба не ў Прагу, а ў Гаагу...

Імя:: евроскептик
02.05.2009 11:45
2 Ясь Горад Жлобін
От того, что Луку отправят в Гаагу, Беларусь в ЕС не примут и страны Союзу не станут менее презрительно относится к нашему народу. Их визовая политика просто омерзительна!

Імя:: b0rmann
02.05.2009 12:15
2Ясь:
можна і ў гаагу. калі ёсьць за што.
а ёсьць?

Імя:: Иванавич
02.05.2009 16:53
Ну, казалось бы,какая разница европейская страна Беларусь или восточно-европейская?Нет,для европейских моральных уродов,оказывается,это очччень важный вопрос!

Імя:: Аналітык ВКЛ Горад:: ЭЗ
02.05.2009 19:33
cлуцкія ткачыхі маюць рацыю - расейскі Буквар Рыгоравіч у Празе згуляе у хакей з бравым салдатам Швейкам, а Эўропа будзе рагатаці больш чым з папы Бэнэдыкта.