пятніца, 10 лютага 2012, Менск 04:52

Палітыка

Партыя Калякіна хоча зьмяніць назву

Пытаньне пра новую назву Партыі камуністаў беларускай, якую ачольвае Сяргей Калякін, будзе разглядацца на чарговым партыйным зьездзе. Ён пройдзе 23-24 траўня ў Менску.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Зьмена назвы – адна з частка рэфармаваньня партыі. Дыскусія пра неабходнасьць пераменаў пачалася яшчэ летась. Сакратар ЦК ПКБ Алена Скрыган, якая ачоліла спэцыяльную камісію, гаворыць, што ўжо існуе 10 варыянтаў новай назвы. Аднак нейкага прыярытэтнага пакуль не праглядаецца, хаця прасочваецца жаданьне бачыць у назьве словы "партыя працоўных".
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Былы кулак Горад:: З БССР
01.05.2009 14:56
ЯК разьлічацца з намі кулакамі за злачынствы і вернуць усё што награбілі ў народу Беларусі яны будуць нам Чырвоныя фашысты РБ.

Імя:: Вершнік
01.05.2009 15:01
Як ты ваўка авечкай не называй, ён воўкам і застанецца.Камуністы і ў 1917 прыйшлі пасля цара,і пасля 1991 году, толькі шыльды змянілі спачатку, бо баяліся, што іх раскрыюць, а сапраўдныя нацыянальныя сілы аказаліся на перыферыі.Я не хачу нападаць надта на спадара Калякіна, але варта ўнесці карэктывы ў дзейнасці партыі і стаць сапраўды беларускай левай партыяй.

Імя:: AAA
01.05.2009 16:43
Правільна, сорамна ў 21-м стагодзьдзі называцца камуністам. Само слова ёсьць сынонімам зла.

Імя:: Фрабел
01.05.2009 18:39
Гэта мёртвая партыя, і новая назва нічога не зменіць. Трэба мяняць праграмныя палажэньні, а яны на гэта не здольныя.

Імя:: Іван Горад:: Менск
02.05.2009 08:29
Каму і сорамна, аднак камуністы існуюсь і гэта рэальная сіла ва ўсім свеце.

Імя:: Алесь
03.05.2009 03:35
Няхай будуць беларускія левакі бо ўсе нашы "дэмакраты" ужо настолькі абалваніліся што нават на плошчы ня здольныя ў пік крызісу сказаць штось разумнае. дзе сацыяльныя лозунгі?? якая нафіг свабода і незалежнасьць калі палову прадпрыемств зачынена. не каб гэтым скарыстацца дык наадварот пра дэмакратыю яны на плошчы АМАПу распавядаюць))) а як штось разумнае і сацыяльнае дык каму застаецца? левакам і анархам. дык нашы аб'яднаныя хацяць знайсці ворага) калякін ужо вораг! прыплылі.хоць гэты чалавек зрабіў для дэмакратыі ў свой час больш чым фінькевічы з дашкевічамі разам узятымі.

Імя:: ABC
03.05.2009 22:38
Алесь, дык распавядзіце, што менавіта зрабіў Калякін "для дэмакратыі". А то, так падаецца, ніхто, апрача вас ня ў курсе.