Лінкі ўнівэрсальнага доступу

100 адрасоў Свабоды. Новы конкурс


Парк імя Янкі Купалы, Менск
Парк імя Янкі Купалы, Менск

Дзе ў Беларусі варта павесіць мэмарыяльныя шыльды ў гонар падзеяў найноўшай гісторыі незалежнасьці і свабоды?

Дом літаратара ў Менску, дзе выступаў Быкаў ... На кірмашы у Глыбокім заўсёды раздаюць улёткі ... Авальная заля Дому ўраду, дзе прагаласавалі за незалежнасьць...

Які адрас і чаму запомніўся вам?

Мы чакаем ляканічныя допісы – ваш надпіс на меркаванай мэмарыяльнай шыльдзе і ў дадатак невялікі расказ будучага экскурсавода, які дапоўніў бы надпіс на шыльдзе.

Пішэце – адрас: Менcк-5, п/с 111.

E-mail: svaboda@rferl.org

Створым геаграфію свабоды разам!

Вячаслаў Ракіцкі. Менск. Мае 10 адрасоў Свабоды


Ужо дасланыя на конкурс адрасы свабоды:

1. Рэдакцыя газэты “Літаратура і мастацтва”, Менск

2. Касьцёл сьвятых Сымона і Алены (Чырвоны касьцёл), Менск

3. Дарога на Курапаты, Менск

4. Дом ураду, Авальная заля, Менск

5. Дом літаратара, Менск

6. Пляцоўка перад Нацыянальнай акадэміяй навук, Менск

7. Турма на Акрэсьціна, Менск

8. Турма на Валадарскага, Менск

9. Кастрычніцкая плошча (плошча Каліноўскага), Менск

10. Сядзіба БНФ, Менск

11. Урочышча Курапаты, Менскі раён

12. Парк імя Янкі Купалы, Менск

13. Вайсковыя могілкі, Менск

14. Усходнія могілкі, Менск

15. Рэдакцыя Радыё 101.2, Менск

16. Рэдакцыя газэты “Свабода” (у пару рэдактара І.Гермянчука), Менск

17. Рэдакцыя газэты “Наша ніва” (у пару рэдактара С.Дубаўца), Менск

18. Рэдакцыя “Народнай газеты” (у пару рэдактара І.Сярэдзіча), Менск

19. Рэдакцыя часопіса “Спадчына” (у пару рэдактара В.Ракіцкага), Менск

20. Майстэрня мастака Я.Куліка, Менск

21. Майстэрня мастака М.Раманюка, Менск

22. Майстэрня мастака В.Маркаўца, Менск

23. Майстэрня мастака А.Марачкіна, Менск

24. Майстэрня мастака Ў.Крукоўскага, Менск

25. Сіні дом, Віцебск

26. Беларуская служба Радыё Свабода, Прага

27. Дом, дзе жыў А. Карпюк, Гародня

28. Дом, дзе жыў В.Быкаў, Менск

29. Месца, дзе загiнуў М.Ермаловiч, Менск

30. Выдавецтва "Беларускi кнiгазбор", Менск

31. Рэдакцыя Беларускай энцыкляпэдыi, дзе працаваў М.Ткачоў, Менск

32. Месца, адкуль зьнiк Ю.Захаранка, Менск

33. Месца, адкуль зьнiк В.Ганчар, Менск

34. Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа, Менск

35. Помнік “Пагоня на Грунвальд”, месца, дзе ад 1990 году гарадзенцы ўшаноўваюць ваяроў ВКЛ і ладзяць іншыя патрыятычныя акцыі, Горадня

36. Паркі Чалюскінцаў,Горкага, на плошчы Бангалор – месцы альтэрнатыўных рок-канцэртаў, Менск

37. Гарадзкі кірмаш, месца акцыяў мясцовай апазыцыі, Глыбокае

38. Плошча Незалежнасьці, месца масавага выступу рабочых і мітынгаў апазыцыі, Менск

39. Комплекс Дудуткі ў пару Яўгена Будзінаса

40. Помнік У.Караткевічу, дзе зьбіраюцца актывісты апазыцыі, Віцебск

41. Фонд “Дзецям Чарнобылю” ў Траецкім прымесьці, Менск

42. Кватэра, у якой жыў да эміграцыі З. Пазьняк, Менск

43. Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт, Менск-Вільня

44. Дом на вул.Пушкіна, дзе была сядзіба філіі БНФ, Полацак

45. Будынак адміністрацыі прэзыдэнта, ля якога А.Пушкін наладзіў свой знакаміты пэрформанс, Менск

46. Палац мастацтваў, дзе суполка "Пагоня" да 25 сакавіка некалькі гадоў ладзіла свае выставы, Менск

47. Турма "Віцьба", где быў зьняволены і галадоўкай змагаўся з рэжымам А.Казулін, Віцебск

49. Дом на вул.К.Маркса, 11, дзе таксама былі сядзібы філіяў БНФ, ТБМ і БАЖ, Горадня

50. Дом на вул.Будзёнага, 48а, дзе разьмяшчалася ў 1996-2003 гг. грамадзкае аб’яднаньне “Ратуша”, Горадня

51. Сядзіба Саюзу палякаў на чале з А.Борыс (Будзёнага, 48а), Горадня

52. Міліцэйскі спэцпрыёмнік на вул.Карбышава, 3, дзе пад арыштам сядзеў увесь гарадзенскі апазыцыйны актыў, Горадня

53. Дом, дзе жыў М.Ткачоў, Горадня

54. Гарадзенскі ўнівэрсытэт, дзе працаваў М.Ткачоў, Горадня

55. Палац культуры прафсаюзаў, дзе ў 1989 годзе адбыўся першы канцэрт Данчыка ў часе ягонага першага візыту ў Беларусь, Менск

56. Стадыён “Дынама”, дзе ў лютым 1989 году адбыўся шматтысячны мітынг пратэсту, Менск

57. Будынак, дзе месьцілася зачыненае ўладамі грамадзкае аб’яднаньне “Грамадзянскія ініцыятывы”, Гомель

58. Будынак на вуліцы Палеская, 52, дзе разьмешчаны офіс абласной арганізацыі АГП ды іншых дэмакратычных структураў рэгіёну, Гомель

59. Крыж на 9 кілямэтры шашы Гомель – Чарнігаў і лес, дзе ўсталяваны памятны камень “Тваім пакутнікам, Беларусь”. Гэта месцы расстрэлаў у часы сталінскіх рэпрэсіяў. Ушаноўваюцца падчас восеньскіх Дзядоў

60. Офіс Мазырскай арганізацыі АГП (вул. Падгорная). Там былі ператрусы, прыяжджалі літаральна ўсе беларускія дэмакратычныя палітыкі, Мазыр

61. Дом сябра АГП Пятра Мірашнічэнкі на вул.Урыцкага, які быў рэгіянальным цэнтрам апазыцыйнай дзейнасьці ў рэгіёне, Жлобін

62. Дом Анатоля Папова (вул.Нова-Карпілаўская,12) – дзейны адрас сустрэч мясцовы актывістаў, Жлобін

63. Пост ДАІ ў в.Лебядзеўка Жлобінскага раёну, дзе паўдзесятка разоў затрымлівалі гомельскіх актывістаў з улёткамі, якія яны везьлі з Менску ў Гомель

64. Дом у Рэчыцы (вул.Чапаева, 56) – офіс мясцовай арганізацыі БНФ

65. Крапівенскае поле каля Воршы – месца гістарычнай Аршанскай бітвы, дзе штогод праводзіцца бардаўскі фэст

66. Сьвятадухаўская царква Куцеінскага кляштара. Будынак захаваны ад зносу дзякуючы намаганьням удзельнікаў культурна-асьветніцкай суполкі “Повязь”(канец 1980-х гг), Ворша

67. Будынак клюбу завода сылікатных вырабаў, дзе у 1989 годзе адбыўся першы рэгіянальны сход БНФ, Ворша

68. Урочышча Кабыляцкая гара. Другое пасьля Курапатаў месца, дзе афіцыйна пацьверджаныя факты расстрэлаў мірных грамадзянаў у 1930-я гады. Добраўпарадкаваньне гэтага месца – ініцыятыва аршанскіх сяброў КХП-БНФ, вернікаў-уніятаў і грамадзкасьці гораду, Ворша

67. “Сіні дом” – Віцебск, дом №28 па вуліцы Леніна . Месца, дзе з 1990-х гадоў і дагэтуль ладзяць акцыі апазыцыйныя актывісты.

68. Майстэрня (Крылова, 7) і галерэя (Суворава, 2) Алеся Пушкіна, першая прыватная галярэя ў Беларусі, дзе 27 лістапада 1996 году адбыўся першы Зьезд беларускіх нацыяналістаў. Пасьля гэтага галярэю адабралі. Недалёка ад яе на вуліцы Суворава праходзілі пэрфомэнсы мастака, нярэдка з затрыманьнямі.

69. Віцебская Ратуша (будынак краязнаўчага музэю). 21 жніўня 1991 году, пасьля путчу ўпершыню ў Беларусі Алесем Пушкіным быў узьняты бел-чырвона-белы сьцяг, які зрабіла старэйшая віцебская апазыцыянэрка Алена Залеская.

70. Урочышча каля вёскі Паляі Віцебскага раёну. Апазыцыянэры патрабуюць, каб тут быў створаны мэмарыял у памяць расстраляных ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. Улады не пагаджаюцца. І ўжо цягам некалькіх гадоў грамадзкія актывісты самастойна ўсталёўваюць тут памятныя крыжы.

71. Вёска Фралова, 27 км ад Гарадка Віцебскай вобласьці. Месца, дзе ў 1918 годзе былі расстраляныя ўдзельнікі антыбальшавіцкага паўстаньня. У 2007 годзе мясцовы апазыцыянэр Леанід Аўтухоў на свае сродкі ўсталяваў там крыж у гонар загіблых. Крыж зьнік празь некалькі дзён.

72.Глыбокае, вул.Горкага, 22 – на гэтым месцы стаяў дом, дзе жыў Клаўдзі Дуж-Душэўскі, аўтар эскіза бел-чырвона-белага сьцяга. На сучасным будынку, якія цяпер ёсьць у Глыбокім, у 2007 годзе мясцовыя актывісты ўсталявалі мэмарыяльную шыльду ў гонар Дуж-Душэўскага, але мясцовыя ўлады загадалі яе зьняць. Тут мясцовыя актывісты традыцыйна ўшаноўваюць памяць Дуж-Душэўскага.

73. Лёзна. Мясцовая кацельня, на коміне якой упершыню (1995 год) Мірон вывесіў бел-чырвона-белы сьцяг і пакінуў цыдулку са сваім подпісам

75. Крыж у Бельчыцах каля Полацку (у 1930-я гады НКУСаўцы расстрэльвалі там жыхароў Полацку), які ўсталяваны сябрамі полацкай рады БНФ у пачатку 1990-х гадоў. Побач проста па людзкіх парэштках пракладзена шаша.

76. Будынак у Полацку, на якім напісана “Лазьня” – своеасаблівы помнік тарашкевіцы. Надпіс ад зьнішчэньня адстойвалі ў 1990-я гады мясцовыя актывісты.

77. Вёска Германавічы Шаркоўшчынскага раёну, прыватны літаратурна-мастацкі музэй імя Міхася Райчонка. Музэй, дзе сабраныя 176 карцін і 156 кніг з аўтографамі самых вядомых беларускіх пісьменьнікаў. Гэтую справу распачаў Міхась Райчонак, а пасьля ягонай сьмерці працягвае маці, вядомая актывістка Ада Райчонак. У гасьцёўні пры музэі праводзяцца сустрэчы з пісьменьнікамі, мастакамі і г.д. У Германавічах ладзяцца пленэры суполкі “Пагоня”.

78. Магілёў, вуліца Камсамольская, 12 (Будынак Магілёўскай дзяржаўнай вучэльні культуры). Тут у 1988 годзе адбыўся ўстаноўчы сход магілёўскай суполкі “Мартыралёг Беларусі”.

79. Магілёў, вуліца Першамайская, 63 (Будынак “Прыорбанка”) – ад 1995 году да 1999 году каля яго ладзіліся шматлікія пікеты, сярод іх “За вызваленьне Славаміра Адамовіча”, “Антыфашысцкія пікеты”, “Чарнобыльскія пікеты”.

80. Магілёў, Савецкая (Гандлёвая) плошча. Ад 1994 году тут праходзілі мітынгі, арганізаваныя дэмакратычнымі сіламі гораду.

81. Магілёў, вуліца Першамайская, 71,пакой 605, будынак Магілёўскага аблвыканкаму. Да 1995 году месьцілася сядзіба абласной арганізацыі БНФ “Адраджэньне”. Тут жа месьцілася рэдакцыя першай незалежнай газэты вобласьці “Ратуша”.

82. Магілёў, вуліца Першамайская, 28. Тут жыў Валянцін Ермаловіч, кіраўнік суполкі “Мартыралёг Беларусі”. Першым у Магілёве пачаў казаць пра рэпрэсаваную беларускую мову. Стваральнік беларускамоўнага самадзейнага народнага тэатру “Валянцін”. Ён знайшоў месца пахаваньня Цішкі Гартнага. Брат гісторыка Міколы Ермаловіча.

83. Магілёў, Завулак Чкалава, 16. Тут да сёньня месьціцца грамадзкі цэнтар “Кола”. Сядзібу будавалі грамадой грамадзкія актывісты гораду й вобласьці. Тут ладзяцца шматлікія грамадзка й палітычна значныя мерапрыемствы.

84. Магілёў, Кар’ер на праспэкце Дзімітрова, насупраць магілёўскага мясакамбінату – месца масавых расстрэлаў у 1918 годзе й 1937 годзе. Парэшткі людзей выяўленыя ў 1987 годзе. Цяпер месца адзначанае крыжам.

85. Магілёў, вуліца Першамайская, 2. Да 1997 году тут месьцілася сядзіба магілёўскай суполкі “Дзеці Чарнобылю”. Ёй кіравала лідэрка дэпутацкай апазыцыйнай групы ў магілёўскім гарсавеце “Дэмакратычны клюб” (да 1995 году) Натальля Рослава.

86. Магілёў, вуліца Першамайская, 83, будынак тэлерадыёкампаніі “Магілёў”. 19 жніўня 1991 году творчы калектыў абласной студыі тэлебачаньня прыняў зварот аб сваім асуджэньні маскоўскага путчу (ГКЧП)

87. Магілёў, вуліца Першамайская, 10. Будынак абласнойя філярмоніт. У ім праходзілі арганізацыйныя паседжаньні першых (да 1997 году) фэстываляў “Магутны Божа”. Тут жа месьціўся грамадзкі фонд “Магутны Божа”. Ліквідаваны на пачатку 2000 гадоў.

88. Магілёў, вуліца Гогаля, 13. Тут жыў праваабаронца Сяргей Абадоўскі. Памёр у 2003 годзе. Стваральнік першай зарэгістраванай праваабарончай арганізацыі ў беларускіх рэгіёнах “Магілёўскі праваабарончы цэнтар”. Існуе дагэтуль.

89. Магілёў, ізалятар часовага ўтрыманьня на вуліцы Крупскай. Тут адбывалі адміністрацыйнае пакараньне грамадзкія актывісты й палітыкі Магілёву. Тут жа адбылася працяглая галадоўка Валадара Цурпанава супраць незаконнага зьняволеньня. Галадаў і прафсаюзны актывіст Сяргей Фамін. Тут жа ў сьледчай турме №4 да суду ўтрымліваўся па крымінальнай справе Артур Фінькевіч.

90. Магілёў, спэцкамэндатура на праспэкце Пушкіна. У ёй ад 29 чэрвеня 2006 году да 26 кастрычніка адбываў “хімію” палітзьняволены Артур Фінькевіч

91. Магілёў, мікрараён “Саломенка”, кірмаш “Крыніца”. Цягам году гандляры змагаліся супраць яго зносу. Ініцыявалі мясцовы рэфэрэндум. Сабралі 6 тысяч подпісаў за захаваньне кірмашу. Цяпер зьнішчаны.

92. Бабруйск, вул. Карла Лібхнэхта, 10. Месьціўся музэй ахвяраў палітычных рэпрэсіяў. Цяпер ліквідаваны.

93. Вёска Маркаўка Хоцімскага раёну. Амаль дзесяцігодзьдзе тут выдавалася незалежная газэта “Беларускі ўсход”. Яе рэдагаваў Васіль Даўгалёў. Распаўсюджвалася выданьне ў Крычаўскім, Хоцімскім, Клімавіцкім ды Касьцюковіцкім раёнах. Спыніла існаваньне пасьля сьмерці рэдактара, чатыры гады таму.

94. Станцыя Апалонаўка Шклоўскага раёну. Шклоўская папраўчая калёнія №17. Тут ад 15 верасьня 2006 году да 23 студзеня 2008 году быў у зьняволеньні палітвязень Зьміцер Дашкевіч.

95. Музэй М.Багдановіча ў Горадні, дзе ў перабудовачныя часы зьбіралася на свае паседжаньні актыўная нацыянальна-сьвядомая моладзь, дзе выдавалася адна з першых самвыдатаўскіх газэтаў “Рэанімова” на чале з пісьменьніцай Данутай Бічэль.

96. Турма на вул.Кірава ў Горадні, у якой утрымлівалі Паўла Шарамета і ў якой больш за 70 дзён трымаў галадоўку Мікалай Аўтуховіч.

97. Дом №10 на вуліцы Савецкай ў Горадні, дзе знаходзілася першая рэдакцыя газэты “Пагоня” і сядзіба культурна-асьветніцканга фонду “Бацькаўшчына”.

98. Будынак па вуліцы Будзённага 48а ў Горадні, дзе месьцяцца офісы ўсіх апазыцыйных партыяў Горадні, Сядзіба ТБШ, а таксама месьцілася рэдакцыя газэты “Біржа інфармацыі” зачыненай ўладамі.

99. Рэдакцыя “Газеты Слонімскай” у Слоніме, як адзінага незалежнага перыядычнага выданьня на тэрыторыі Гарадзенскай вобласьці.

100. Магіла Віктара Каліноўскага ў Сьвіслачы, помнік Кастусю Каліноўскаму і сядзіба Каліноўскіх у Якушоўцы, дзе штогод зьбіраюцца нацыянальна-сьвядомыя людзі з усяе Беларусі, каб ушанаваць памяць паўстанцаў 1863 г.

101. Палац прафсаюзаў у Вільні, дзе ў 1989 г. адбыўся Ўстаноўчы зьезд БНФ.

102. Плошча Леніна ў Горадні, дзе 1 траўня 2004 году прадпрымальнікі сарвалі мітынг уладам, ператварыўшы яго ў мітынг пратэсту. Леванеўскага і Васільева арыштавалі.

103. Мэтрапалітэн у Менску, дзе ў 1995 годзе адбыўся страйк.

104. Менск, будынак МУС і КДБ, насупраць якога было нямала пікетаў.

105. Будынак ГУМа ў Менску, дзе была люта разагнаная дэманстрацыя 30 траўня 1996 году.

106. Руіны кляштара сясьцёр Бернардынак у Берасьці, дзе ў 1989 годзе ўпершыню над горадам залунаў нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг і быў падняты герб Пагоня.

107. Лясная паляна Барок ля мястэчка Гарадок Падляскага ваяводзтва Польшчы, дзе штогод адбываюцца фэстывалі беларускай альтэрнатыўнай рок-музыкі.

108. Сядзіба Таварыства беларускай мовы (ад 1989 да нашых дзён). Менск, вуліца Румянцава, 13

109. Вільня, дамкі на Зыгмунтоўскай, дзе рабілася НН 1991-1995

110. Пляцоўка ля Опэрнага тэатру ў Менску – месца мітынгаў апазыцыі

111. Скрыжаваньне вуліц Багдановіча і Камуністычнай – месца пратэстаў супраць расейскай палітыкі, лютага зьбіцьця дэманстрантаў 2 красавіка 1997 году

112. Плошча імя Якуба Коласа ў Менску – месца мітынгаў і іх жорсткіх разгонаў, найперш 25 сакавіка 2000 году

113. Могілкі, дзе пахаваны адвакат Аляксей Філіпчанка з Наваполацку, які зьдзейсьніў самаспаленьне на знак пратэсту супраць неабмежаванасьці мясцовых уладаў

114. Будынак на плошчы Свабоды ў Менску, дзе месьціцца БАЖ

115. Урочышча "Цагельня" каля Ігумена (Чэрвень). Тры крыжы: беларускі, польскі і літоўскі на месцы растрэлу палітвязьняў Менскай турмы 24 чэрвеня 1941 году. Пастаўленыя на пачатку 1990-х гадоў.

116. Тэатар імя Янкі Купалы,Менск. Там Міколам Пінігіным быў пастаўлены культавы спэктакль "Тутэйшыя". Там адбываліся зьезды БНФ.і Ў больш аддаленай Беларусі гэты будынак быў месцам свабоды.

117. Беларускі фонд Сораса

118. Віскулі – месца падпісаньня ў 1991 годзе Белавескага пагадненьня аб скасаваньні СССР і ўтварэньні СНД

119. Шэнген – вёска ў Люксэмбургу, дзе было ў 1985 годзе падпісанае пагадненьне аб скасаваньні пашпартнага і мытнага кантролю ў шэрагу краінаў Эўразьвязу. Бязьвізавыя паездкі па Эўропе – мара многіх свабодалюбных беларусаў

120. Страсбур, Францыя -- Палац Эўропы, дзе месьціцца штаб-кватэра Рады Эўропы і засядае яе Парлямэнцкая Асамблея. Тут вырашаецца ня толькі лёс Эўропы, а ў пэўнай ступені і Беларусі. Тут беларуская апазыцыя зьвяртаецца да эўрапейскай супольнасьці па салідарнасьць у змаганьні за свабоду, правы чалавека, эўрапейскі выбар.

121. Брусэль, Бельгія – будынак Эўрапарлямэнту, важная эўрапейская трыбуна для беларускай апазыцыі.

122. Варшава, будынак Польскай тэлевізіі -- першы беларускі незалежны тэлеканал “Белсат”

123. Варшаўскі ўнівэрсытэт, дзе групуюцца беларускія студэнты-каліноўцы, якія навучаюцца ў Польшчы

124. Кіеў, Майдан. Шмат беларусаў там падтрымалі Памаранчавую ўкраінскую рэвалюцыю, якая стала прыкладам і для пратэсту беларусаў у сакавіку 2006 году
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG