Казулін, Пазьняк і Шушкевіч абмеркавалі "Партнэрства"
Палітыкі прапанавалі дапоўніць умовы Эўразьвязу палажэньнем аб разьвіцьці беларускай культуры, адукацыі і свабодзе творчасьці.
У Варшаве адбылася сустрэча
Зянона Пазьняка,
Станіслава Шушкевіча і
Аляксандра Казуліна, на якой выпрацоўвалася ўзгодненая пазыцыя адносна праграмы “Ўсходняга партнэрства”. Палітыкі палічылі неабходным сярод іншага акцэнтаваць увагу на праблеме, якая адрозьнівае Беларусь ад астатніх пяці краінаў, запрошаных для ўдзелу ў праграме, а менавіта – на стане беларускай культуры і адукацыі, а таксама свабодзе творчасьці.
Як вядома, Міністэрства замежных справаў Чэскай Рэспублікі, якая цяпер старшынюе ў Эўразьвязе, запрасіла ў Прагу ў час саміту “Ўсходняга партнэрства” старшыню Рады БНР
Івонку Сурвілу, а таксама чатырох былых кандыдатаў у прэзыдэнты Беларусі – удзельнікаў выбараў 1994 г.
Зянона Пазьняка і
Станіслава Шушкевіча і ўдзельнікаў выбараў 2006 г.
Аляксандра Казуліна і
Аляксандра Мілінкевіча.