пятніца, 10 лютага 2012, Менск 04:05

Грамадзтва

“Чарнобыльскі шлях” – у форме ланцуга

Сябры аргкамітэту “Чарнобыльскага шляху” не пагадзіліся на прапанаваны ўладамі маршрут акцыі. 26 красавіка ўдзельнікі шэсьця зьбяруцца каля Акадэміі навук і ланцугом, адзін за адным, пройдуць па ходніках праспэктам Незалежнасьці да плошчы Якуба Коласа, а адтуль вуліцаю Веры Харужай — да Чарнобыльскай капліцы.

x

Мультымэдыя

Аўдыё
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
СЛУХАЦЬ:


Сябра аргкамітэту “Чарнобыльскага шляху”, намесьнік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч паведаміў, што аргкамітэт прыйшоў да адзінага варыянту правядзеньня акцыі.

“Вырашылі, што ісьці маршрутам, дзе ня будуць бачныя лёзунгі, няма сэнсу. Трэба ісьці там, дзе людзі ўбачаць. Прыдумалі такі фармат: пабудаваць уздоўж дарогі ланцуг, трымаючы плякаты, і такім ланцугом прайсьці па пешаходных дарожках указаным раней маршрутам: па праспэкце Незалежнасьці, вуліцы Веры Харужай і Багдановіча.

Такі фармат ня можа быць ацэнены як нейкія беспарадкі, калі людзі ў патыліцу адзін аднаму ідуць па вуліцах. Яны так і звычайна ходзяць. Толькі будуць адрозьнівацца ад астатніх людзей, якія ходзяць па ходніках, тым, што будуць трымаць плякаты.

Мы думаем, што ўлады павінны з разуменьнем паставіцца да такой формы і ніякіх праблемаў быць тут ня можа”.

Нагадаем: заяўнікі акцыі адразу ж прапаноўвалі менавіта такі маршрут, але каб ісьці калёнай. Яны падалі ў Менгарвыканкам заяву аб тым, што вуліца Сурганава, якую звычайна прапаноўваюць дэманстрантам улады, непрыдатная для маршу з-за рэканструкцыі.

21 красавіка чыноўнікі прапанавалі іншы маршрут: ад Акадэміі навук вуліцай Хмяльніцкага, потым вузкай дарожкай паралельна вуліцы Сурганава, а адтуль да капліцы.

Такі фармат ня можа быць ацэнены як нейкія беспарадкі, калі людзі ў патыліцу адзін аднаму ідуць па вуліцах. Яны так і звычайна ходзяць. Толькі будуць адрозьнівацца ад астатніх людзей, якія ходзяць па ходніках, тым, што будуць трымаць плякаты
Віктар Івашкевіч на прэсавай канфэрэнцыі заявіў, што арганізатары ня будуць больш сустракацца з прадстаўнікамі гарадзкой міліцыі, бо ня бачаць у гэтым неабходнасьці.

Сёлета “Чарнобыльскі шлях” адбудзецца ў выходныя. Шмат хто зь менчукоў зьедзе на Радаўніцу з гораду. Арганізатары акцыі вырашылі не пераносіць дату правядзеньня на працоўны дзень, палічыўшы, што ўсё роўна прыйдуць тыя людзі, якія палічаць гэта неабходным.

Сябры аргкамітэту правялі перамовы з прадстаўнікамі сэксуальных меншасьцяў. Яны нагадалі, што любы грамадзянін можа ўдзельнічаць у шэсьці, але папярэдзілі, што сьцягі арганізацыі геяў і лесьбіянак на жалобнай акцыі будуць недарэчныя.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Снежны Чалавек Горад:: Магілёў
23.04.2009 16:31
ланцугом ходзяць толькі палонныя...

Імя:: Dobry dziadźka
23.04.2009 18:25
які ж гэта шлях?! гэта вузенькая сцежка. маразм...

Імя:: АРТ Горад:: Х
23.04.2009 23:21
Усё больш і больш здаемся "лідэру".Пазіцыя за пазіцыяй.Абы хаця не справакаваць.А яму гэта і трэба.Спачатку паставіць на калені,а потым адным ударам прыкончыць.

Імя:: Михась Горад:: Менск
24.04.2009 00:21
Снежны Чалавек,так мы i есць палонные закладнiкi у чужой крывадушнай гульне.

Імя:: Кастусь Каліноўскі Горад:: Менск
24.04.2009 09:33
Івашкевіч зганьбіў чарговую акцыю...
Віктар, займіцеся лепш спортам, мо больш атрымаецца