чацьвер, 09 лютага 2012, Менск 21:47

Дзень блогера

Сапсаваная кроў

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
ul-sciapan

Вось чаго беларусы ня ўмеюць, дык гэта радавацца сваім посьпехам.

Заўсёды загану знойдуць і аб..руць.

І што мы за такія дзіўныя людзі?…

Мы — лепшыя паўсюль і заўсёды знаходзіць заганы. Няма таго, каб у чужым воку тую парушынку бачыць, ці няхай сабе і бервяно. Мы ж найперш у сваім уласным бачым і знаходзім. Вось такія мы самакрытычныя. Усё, што ні робіцца, усё, што ні адбываецца вакол, гатовыя тут жа зганіць, высьмеяць, пазьдзекавацца, склясьці…

Даўно тое было. Напрыканцы сямідзясятых яшчэ.

Уладзімер Сьцяпан — мастак, паэт, празаік, кінасцэнарыст. Нарадзіўся ў 1958 годзе ў Касьцюкоўцы, што на Гомельшчыне.

У 1973 годзе паступіў у мастацкую вучэльню імя Глебава, у 1977-м — у Тэатральна-мастацкі інстытут. Пасьля заканчэньня служыў у войску, працаваў мастаком. З 1986 па 2002 год працаваў на Беларускім тэлебачаньні. Ад таго часу на дзяржаўную службу ня ходзіць. Жыве зь літаратуры. Друкуецца ўсюды, дзе ёсьць папера. Выдаў 2 кніжкі прозы. Сям’я — жонка Алена і дачка Дар’я.

1. Навошта я пішу блог

Пішу, бо мне гэта падабаецца. Я спрабую спыніць час і азірнуцца, каб зразумець, дзе знаходжуся і куды рухацца далей.

2. Што я больш за ўсё люблю ў блогах

Праўду і мастацкае асэнсаваньне рэчаіснасьці.

3. Што я больш за ўсё не люблю ў блогах

Пустату і бессэнсоўнасьць.

4. Пяць блогаў, якія я раю наведаць

Моладзь тых часоў і ня памятае. Пачалася рэстаўрацыя Траецкага прадмесьця. Узяліся будаўнікі за справу. Запрацавала тэхніка: трактары, самазвалы, рыштаваньні вакол дамкоў вырасьлі. Дрывотні і прыбіральні пазносілі, дрэвы трухлявыя пасьпілоўвалі. Няма таго, каб радавацца… Мы пачалі гаварыць, што сапсуюць будаўнікі гістарычнае месца, такое дарагое і любае кожнаму жыхару Менску. Усё! Капут гістарычнай спадчыне, капут нашай мінуўшчыне. Сам я працаваў на той рэстаўрацыі.

Нарэшце вычысьцілі квартальчык, атынкавалі, дахі перарабілі, вокны паўстаўлялі, ходнікі асфальтам закаталі, брукаванку паклалі, парэнчы і агароджы парабілі, лесьвіцы, пафарбавалі… Прыгожа зрабілася, глянуць прыемна… Няма таго, каб парадавацца, пачалі заганы адшукваць. Дыктавым той квартальчык абзываць, безгустоўным, бутафорскім…

Далей — болей. Прыбралі на рагу вуліц Інтэрнацыянальнай і Леніна кавярню “Пінгвін” — і адразу вэрхал у інтэлігенцкіх колах. Зноў гістарычны помнік вандалы будаўнікі, па загадзе з самога верху, зруйнавалі, выгляд гораду сапсавалі, гістарычную памяць зьнішчылі…

А калі прыгожы гатэль на месцы аднапавярховай і безаблічнай кавярні падняўся, то ізноў крыку і ляманту на ўвесь горад. І ня там той гістарычны гатэль раней стаяў, і ня так выглядаў, і вадасьцёкі не такія насамрэч былі, і навошта нам гатэль трэба, калі да нас замежнікі ня езьдзяць…

Пабудавалі Ратушу гарадзкую… Цар расейскі загадаў яе ў свой час зьнішчыць, каб жыхарам Менску пра былыя вольнасьці і правы не нагадвала. Зноў лямант. Бутафорыя, не такой раней наша ратуша была, не на тым месцы стаяла, ня тымі колерамі была пафарбаваная…

Праўда, пра касьцёл, які насупраць ратушы стаіць, маўчалі. Можа, Бога крыху баяліся? І за гэта — дзякуй.

Будаўнікі — вядома ж, што па загадзе — за рэстаўрацыю Опэрнага ўзяліся. Трактары, рыштаваньні, бэтонастваралкі… Кіпіць праца… Зноў і ў прэсе, і ў інэце лямант. Спахабілі… Сапсавалі… Няправільна зрабілі… Добра, што хоць не казалі, што будынак зруйнавалі і зьнесьлі. Такое сказаць цяжка, бо будынак сапраўды вялізны… З тэатрам не атрымалася…

Падумалі, схамянуліся-спахапіліся і ўсю ўвагу на помнік Максіму Багдановічу перавялі…

Набор аргумэнтаў заўсёдны, але зь мясцовымі “прывязкамі” пайшоў. Навошта помнік з гістарычнага месца ноччу цёмнай сьцягнулі-звалаклі. Гэта ўлады робяць, каб нашу сьвятыню зганьбіць… Скульптар і архітэктар былі адназначна супраць…

І нікому не прыйшло ў галаву, што помнік паэту нарэшце паставілі правільна. Прыбралі з вуліцы Янкі Купалы і паставілі на вуліцу Максіма Багдановіча…

І так ва ўсім.

Пілуюць у парку старыя дрэвы — кепска.

Саджаюць на вуліцы Карла Маркса маладыя — кепска.

Парэпаны, пабіты і патрушчаны асфальт па ўсім горадзе зьдзіраюць і брукаванку кладуць. Зноў ня так! Але тут іншы паварот. Вось куды нашы грошы падзелі-змарнавалі-перавялі…

Ці так: “Ведаем, адкуль грошы і каму тыя заводы па вырабе брукаванкі належаць! Ведаем!”

А жыхарам гораду бяз розьніцы, каму заводы належаць… Па новай брукаванцы хадзіць добра і зручна…

Цяпер новая песьня пачынаецца. Кажуць, што на месцы безаблічнага музэя Вялікай Айчыннай вайны хмарачос паставяць на “стопіцот” паверхаў…

Ён назаўсёды гістарычны краявід пахавае, бо цень яго чорны да плошчы Перамогі выцягнецца…

І другая песьня, але ня менш гучная — пра Купалаўскі тэатар, які быццам дабудаваць зьбіраюцца…

Калі думаю пра нашу беларускую мэнтальнасьць і тое, зь якім імпэтам вышукваем заганы, то скрозь згадваю словы Янкі Купалы, адзін радок зь верша. “Саміх сябе ня цэнім і ня любім…”

Як у ваду клясык глядзеў. Лепш пра нас і не сказаць, не прыдумаць.

Уладзімер Сьцяпан, Менск. 2009, красавік.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Алесь Горад:: Менск
10.04.2009 16:36
А што вам вельмі падабаюцца ўсе гэтыя лукашэнкавы навабуды ў стылі «...тэк»? Ці не здаецца вам, што дарма пайшлі з БТ?

Імя:: Іван Горад:: Мінск
10.04.2009 16:47
А плітка тая тратуарная ўжо выцьвіла і месцамі развальваецца...

Імя:: Віктар Горад:: Мінск
10.04.2009 16:54
Гістарычнай і архітэктурнай спадчыне Мінску сапраўды капут. Відаць, ужо нічым ёй не нашкодзіць. Яе амаль няма. Засталася толькі спадчына СССР ды архітэктура часоў Лукашэнкі – але гэта пакуль што сучаснасьць.

Імя:: Міхась
10.04.2009 17:07
Як тэкст - дык вельмі слаба для прафесійнага журналіста, а канцэпцыя ўвогуле заганная.

Помнікі дойлідства трэба берагчы.

Імя:: Таццяна
10.04.2009 17:52
Здаецца, Вы зьмяшалі ў сваім эсэ добрыя і кепскія прыклады. Рэстаўрацыя Траецкага -- адназначна добра. Пабудова Палаца рэспублікі -- адназначна дрэнна. Зьнесьлі "Пінгвін" -- нармальна, хоць і я там любіла паесьці марозіва. Не месца ў цэнтры горада такім танным кавярням. А зачыняюць краму "Рыба"? Гэта сапраўды стылёвае месца, якое трэба бараніць. Гатэль "Эўропа" адбудавалі -- адназначна добра. А вось што спаскудзілі ўнутраную аддзелку беларускімі матэрыяламі і мэбляй -- ДРЭННА! "Эўропе" не далі 5 зорак. Паглядзіце, у яе нават 3 няма. Бо няма там за што даваць. Хто вінаваты? Ды морда вусатая, які сказаў, каб па-максімуме выкарыстоўвалі беларускія матэрыялы. Вось і выкарысталі. Так што не трэба хаяць агулам, але не трэба і безаглядна хваліць.

Імя:: 11 Горад:: сяло
10.04.2009 18:08
а Вы хіба мінчанін, што пра Мінск так клапоціцеся?

Імя:: Alies'
10.04.2009 19:43
"Butaforuja" - menavita. Na Belarusi hutka ne pazastanecca awtentychnyh histarychnyh pomnikaw - budowliaw ci dreavaw. U Harodni u hetym hodze spilili aposhni jasen' sadu, jaki pasadziw Zhyliber.


Імя:: budimir Горад:: Фаніпаль
10.04.2009 21:46
Толькі не сваім, а ЧУЖЫМ посьпехам ня ўмее радавацца сярэднестатыстычны беларус. Вось гэта сапраўды так. Вельмі непрыемная, ганебная рыса.

Цяжка сказаць, ці ёсьць насамрэч посьпехамі новабуды апошняга часу, але незалежная грамадзкасьць ня радуецца ім менавіта з тае прычыны, што гэта ўсё зроблена "бяз нас". Памятаеце, быў у Акудовіча артыкул на гэты конт?

Імя:: цётка
11.04.2009 00:19
І цэнім и любім, шаноўны Уладзімер Сьцяпан, таму так балюча рэагуем на кожны зрух...ПЫтаецеся дзеля чаго? Бо часцей, а зараз дык увогуле, рашэнні аб руйнаванні прымаюцца пад уплывам высокіх коштаў на зямлю, магчымасьць (выгаднага)продажу пад забудолву цэнтральных раенаў гістарычных гарадоў...ГРамадскасьць рэагуе спантанічна, але слушна, БО КАЛІ ЗБУДУЮЦЬ нейкі ХМАРАЧОС у стылі эпохі лу (як напр. нац.бібліятэку -вялікі блін-ком нашай архітэктуры)=ПАПРАВІЦЬ БУДЗЕ НЕМАГЧЫМА.Чыноўнікі катэгарычна не маюць сення дзяржаўнага мыслення. Яны падпарадкоўваюцца загадам насуперак Закону...вось у чым праблема.

Імя:: уладзімір Горад:: менск
11.04.2009 09:54
дзякуй усім, хто прачытаў.

Імя:: уладзімір Горад:: менск
11.04.2009 19:14
хацеў бы адказаць некаторым з апанентаў, але кепска працуе сістэма...

Імя:: Henrych
12.04.2009 18:57
"
Імя:: Міхась
10.04.2009 17:07
Як тэкст - дык вельмі слаба для прафесійнага журналіста, а канцэпцыя ўвогуле заганная."

- Экпэрт ?.., - мо яшчэ i незалежны ? .. вау...