пятніца, 10 лютага 2012, Менск 08:31

Дзень блогера

Якімі павінны быць адносіны Беларусі і Расеі?

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
czalex

“Беларусы і расейцы — браты навек! Стагодзьдзі супольнай гісторыі, агульныя культурныя і моўныя карані — залог нашага вечнага братэрства!”

Згадзіцеся, бывае, бравурныя расейска-беларускія інтэграцыянісцкія прамовы гучаць такім чынам, што складана ім рэальна запярэчыць — нават факталягічна, а ня толькі эмацыйна і зь нежаданьня пакрыўдзіць шчыра пазытыўна настроенага да Беларусі расейца. Ці няма агульных каранёў? Ну, ёсьць. Ці мовы не падобныя? Падобныя. Ці гісторыя не была агульнаю? Ну, прынамсі апошнія два стагодзьдзі фармальна была.

Іншая справа, што “крок управа — крок улева” ад вышэй прыведзеных тэзысаў, і зьявіцца з-за чаго паспрачацца з суразмоўцам. Мовы падобныя — але ж і дастаткова адрозныя. Культурна блізкія — але ж і зь летувісамі ці палякамі ў нас культура гэтаксама блізкая. Гісторыя агульная — ды толькі факты кажуць, што, магчыма, зусім не Другая сусьветная была найбольш жахлівай вайною для Беларусі і што дакладна — ня немцы былі першымі, хто спальваў беларускія вёскі і гарады.

Міні-бія

Фінансавы журналіст, пражывае ў Маскве.

1. Навошта я пішу блог

Звычайна спачатку блог заводзіцца ў якасьці дзёньніка для вузкага кола сяброў. Потым зьяўляюцца чытачы-фрэнды, каго ведаеш толькі праз ЖЖ. У рэшце рэшт блог пачынае арыентавацца на вялікую аўдыторыю збольшага незнаёмых людзей, у парадку практыкі напісаньня тэкстаў і дзеля абмеркаваньня актуальнасьцяў зь іншымі людзьмі, гэткае само па сабе маленькае СМІ. Прыкладна так яно было ў маім выпадку

2. Што я больш за ўсё люблю ў блогах

За публікацыямі стаіць асоба, запісы — у кантэксьце раскрыцьця гэтай асобы перад намі.

3. Што я больш за ўсё не люблю ў блогах

Блогі — аснова інтэрнэт-залежнасьці :)

4. Пяць блогаў, якія я раю наведаць

darriuss.livejournal.com/, bacian.livejournal.com — цікавыя фотаграфічныя краязнаўчыя зацемкі пра Менск і ня толькі

kurt-bielarus.livejournal.com — гісторыя Другой сусьветнай вайны ў Беларусі і іншыя цікавіны

prochainestation.blogspot.com — беларус бэнгальскага паходжаньня, што пражывае ў Канадзе, цікавы альтэрнатыўны погляд

e-ndrus.livejournal.com — узважаныя думкі пра актуальныя рэчы, прыгожыя вершы

radzimich.livejournal.com — пра Беларусь для расейскай аўдыторыі
Беларуска-расейскае постсавецкае славянафільскае інтэгратарства больш, чым на нечым іншым, грунтуецца менавіта на “белых плямах” у веданьні культуры і асабліва гісторыі, на замоўчваньні фактаў, на замене асэнсаваньня нашага суседзтва шклянавокімі лёзунгамі.

Часам здаецца, што сёньня адносіны Беларусі і Расеі на самой справе знаходзяцца ў нейкім замарожаным стане. З тэлевізара палітыкі нам пяюць мядовыя песьні пра “Саюзную дзяржаву”, хаця апошнім часам і паміж тымі самымі палітыкамі адносіны ўсё горшыя, і ўсё больш штучна і камічна выглядаюць іхныя нам віншаваньні на “Дзень яднаньня народаў Беларусі і Расеі”. Паўнавартаснага аб’ектыўнага абмеркаваньня, аналізу і фармуляваньня расейска-беларускіх адносінаў як не было, так і няма.

Між тым гісторыя яшчэ “тоіць” для сьвядомасьці шырокай грамадзкасьці такія факты, як вынішчэньне да паловы насельніцтва Беларусі ў часе вайны 1654-1667 гг. і траціны насельніцтва падчас Паўночнай вайны, як зьверствы суворавых і мураўёвых, як русыфікацыя. Як нам жыць з гэтай “спадчынаю”? Як нам ставіцца да гэтага? Пернікавая інтэграцыя на гэтыя вострыя пытаньні з гісторыі беларуска-расейскіх адносінаў проста не дае адказу альбо блакітнавока кажа нам: “Гэтага не было”. “Гэта было вызваленьне Беларусі ад палякаў”. Яшчэ крок — і вось ён, трыгер да канфлікту: “Беларускай мовы і народу такога не было, іх выдумалі ў другой палове 19 стагодзьдзя, таму і русыфікацыі не было”.

Але ж факты кажуць: гэта ўсё было, і “польскія паны”, ад каго Расея нібыта вызваліла Літву-Беларусь, насамрэч ні зь якай Польшчы да нас не прыяжджалі, а былі спрадвеку тутэйшымі людзьмі. То бок вызваленьне ад іх было вызваленьнем ад уласнай нацыянальнай эліты. То бок “вызваленьнем” ад нацыянальнай самастойнасьці.

Крывадушныя “саюзьніцкія” шчабятаньні на гэтым змрочным фоне толькі закладаюць яшчэ большую бомбу пад будучыню беларуска-расейскіх адносінаў. Бо старонкі гісторыі раней ці пазьней усплывуць на парадку дня, і грамадзтву давядзецца асэнсоўваць гэныя факты, інтэграваць іх у сваё бачаньне гісторыі, бо бязь іх гэтая гісторыя больш чым няпоўная. Давядзецца балюча разьвітвацца з казкамі пра “векавое братэрства” і “вызваленьне ад польскіх паноў”.

І таму страшна бывае глядзець расейскую тэлевізію і назіраць за інфармацыйнай вайною, разьвязанай там зараз супраць Украіны і Грузіі. Як толькі ў Беларусі зьменіцца палітычная сытуацыя (а зважаючы на актуальную вонкавапалітычную абстаноўку — магчыма, і шмат раней за гэта), такая ж самая вайна, магчыма, пачнецца і супраць Беларусі, такія ж брыдкія абразы і зьнявагі паліюцца на беларускі адрас з усіх крамлёўскіх радыё- і тэледзірак.

У беларусаў часта як рэакцыя зьяўляецца жаданьне вельмі трапна адпавядаць стэрэатыпам пра “ворагаў Расеі”. Ідэолягі беларускага нацыяналізму не стамляюцца вінаваціць у беларускіх бедах расейцаў як народ, як катэгорыю, не стамляюцца часам разглядаць краіну Расею як нейкага адвечнага антаганіста, прыроднага ворага Беларусі. Рэпатрыянты з Расеі ў пачатку 90-х сутыкаліся, бывала, з абразьлівымі лэйбламі “расейскі шпіён” на сваёй зноў здабытай радзіме — Беларусі. Ці чакае нас гэта наперадзе яшчэ раз, калі канфармісцкая маса беларускіх чыноўнікаў зноў паначэпіць бел-чырвона-белых сьцяжкоў на лацканы?

Так ці інакш, русафобія — рэч такая ж недарэчная і дурная, як і расейскі імпэрскі шавінізм. Абагульненьні, асабліва на нацыянальнай глебе і асабліва нэгатыўныя — гэта ўдзел эмацыйна і разумова нямоцных людзей. Расея — гэта зусім ня толькі Пуцін і ня толькі расейская дзяржава. Немалаважна, што абсалютная большасьць расейцаў маюць шчырыя цёплыя пачуцьці да Беларусі. Праблема ў тым, што толькі вось вобраз Беларусі ў іхным разуменьні трохі (ці ня трохі?) адрозьніваецца ад Беларусі сапраўднай. Трэба бурыць гэтыя пачуцьці ці трэба бурыць дэзынфармаванасьць людзей пра Беларусь?

Усе павінны быць беларусам “братамі” — і расейцы, і палякі, і летувісы, і ўкраінцы. Але братэрства тое павінна грунтавацца на ўзаемнай павазе і ўспрыняцьці адно аднаго такімі, якія ёсьць. Беларусь не павінна паразытаваць на датацыях з расейскага дзяржаўнага бюджэту. Расея не павінна адмаўляць права беларусаў жыць ва ўласнай краіне, мець уласны погляд на гісторыю і сябе ў ёй. І самае галоўнае — мы ўсе павінны пераадолець гістарычныя крыўды і гэтыя вострыя пачуцьці “гістарычнай несправядлівасьці”, якія звычайна прыводзяць выключна да войнаў.

Можа здацца, што расейцы ў гэтай сытуацыі павінны зрабіць першымі крок да пакаяньня і замірэньня. Але хутчэй першымі крок павінны зрабіць менавіта нацыянальна сьвядомыя беларусы, менавіта яны (мы) павінны сфармаваць канцэпцыю сяброўскага і прыязнага суіснаваньня з Расеяй і актыўна прапаноўваць яе расейцам, якім значна складаней пазбавіцца славянафільскіх постімпэрскіх шораў. У адваротным выпадку манаполію на фармуляваньне бачаньня добрых стасункаў паміж нашымі краінамі будуць мець выключна постсавецкія палітыканы і імпэрцы-славянафілы. Як яны маюць гэтую манаполію зараз.

Не забывайма, што Беларусі і Расеі наканавана лёсам жыць па суседзтве. А гэта азначае, што ўсе мы кроўна зацікаўленыя ў добрасуседзкіх адносінах. Сяброўскіх, “братэрскіх” — назавіце іх якімі заўгодна словамі.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Алесь Горад:: Менск
10.04.2009 16:44
”...хутчэй першымі крок павінны зрабіць менавіта нацыянальна сьвядомыя беларусы, менавіта яны (мы) павінны сфармаваць канцэпцыю сяброўскага і прыязнага суіснаваньня з Расеяй і актыўна прапаноўваць яе расейцам, якім значна складаней пазбавіцца славянафільскіх постімпэрскіх шораў”.

З такімі братамі трэба асьцярожней. Яны чуюць толькі тое, што хочуць чуць. Сьвядомых беларусаў не пачуюць. Адназначна.

Імя:: budimir Горад:: Фаніпаль
10.04.2009 17:22
Працэс можа павольна, але пайшоў. Прынамсі, НСБ ужо не дэманізуюць расейцаў. Нават знаходзяць у іх станоўчыя якасьці, якіх, як высьветлілася, бракуе беларусам.

Толькі на сайце РС я знайшоў дзьве цытаты, што пацьвярджаюць гэта: Вінцэсь Мудроў піша, што ягоная ўласная расейская рыса - "непрыняцьце так званай беларускай памяркоўнасьці"; тое самае кажа Ўладзімер Някляеў: "славутая талерантнасьць - гэта тое, чаго я ўсім рускім, што жыве і да скону будзе жыць ува мне, не трываю".

Гэтае прызнаньне, бадай, ёсьць першым крокам да таго, каб нарэшце вынайсьці "фармат" добрасуседзкіх адносінаў.

Імя:: Alies'
10.04.2009 19:53
Treba pachac' z taho, shto Raseja i Belarus pavinny uvajsci u NATO. Paslja hetaha budze liahchej sfarmavac' pohliad ne Belarus' jak na suchasnuju demakratychnuju krainu.

Імя:: Димыч Горад:: Минск
10.04.2009 20:10
Весьма примитивный текст. Почему?

1. Автор живет в Москве,а гнобит все русское и российское, что уже само по себе моветон. Чего стоит одна толька фраза: "ня немцы былі першымі, хто спальваў беларускія вёскі і гарады". То есть догадывайтесь сами, что мол первыми были как раз русские в древности. Ну так вернись в Минск, патриот Вы наш!:)) Чего ж маскалям прислуживаешь?:))

2. Автор припоминает старые войны между Речью Посполитой и Московией 17-го века, где погиб приблизительно каждый второй литвин (белорус) и якобы на этом основании мы должны вечно ненавидеть русских. Смею напомнить русофобу Чайчицу, что в том же 17-м веке в Европе шла 30-ти летняя религиозная война между странами Европы. Так вот от французов погибло немцев 7 млн. из общего населения около 21-го миллиона человек, т.е. приблизительно каждый третий. Получается по логике Чайчица, что современные немцы тоже должны просто вечно ненавидеть французов, а уж вступать с ними в интеграционные отношения, вступать, быть с ними в ЕС- это вообще преступление? Тем не менее именно этого добивается от белорусов Чайчиц в отношении русских и России. Тем не менее Франция забыла старые обиды Германии, тянущиеся, напоминаю, веками, а немцы простили французов и в свою очередь попросили прощения у французов и у других народов, пострадавших от них во время второй мировой войны.
Итог: Франция довольно успешно развивается. Германия как страна и экономика прекрасно развивается. А вот Чайчицу не надо чтобы развивались в дружбе и сотрудничество Беларусь с Россией. Ему нужда вражда и ненависть между нашими странами и народами. Почему это так, в чем мотив автора?

Мой ответ: потому что Чайчиц- ультрарадикальный белорусский националист и западник. Ему на Запад нас тащить хочется, потому что там ему милее.Поэтому он вытаскивает в выгодном ему свете исторические факты, препарирует историю.
Ну, да мы, белорусы, своего окончательного слова еще не сказали.:)) А ведь скажем, не сомневаюсь.:))

Імя:: czalex
10.04.2009 20:24
>> З такімі братамі трэба асьцярожней. Яны чуюць толькі тое, што хочуць чуць. Сьвядомых беларусаў не пачуюць

Paczujuc ci nie - inszaja sprava. Spaczatku, viadoma, dastukacca da rasiejskaj masavaj sviadomasci budzie sapraudy skladana. Ale z taho boku kanstruktyunaja inicyjatyva amal zusim nie mahczymaja - tamu pierszy krok pavinny rabic mienavita bielarusy, ja liczu.

Імя:: Янка
11.04.2009 03:07
Расейцы праз лукашэнкуу зьнішчаюць беларускую
мову, культуру,гісторыю і сьвядомасьць.
Ці гэта братэрскія адносіны да Беларусі?
Расея ніколі, ніколі ня будзе адносіцца да
Беларусі па сяброўску, ня кажучы па братэр
ску. Таму жыхары Беларусі мусяць бараніць свой край. У гэтым часе ёсьць даступная
форма барадзьбы якая дае магчымасьць
абараніць будучыню для усіх жыхароў сіня-
вокай Беларусі. Пачаць размаўляць па беларуску і патрабаваць адкрыцьцё беларускамоўных школ і вышэйшых устаноў!
Гэта дасьць магчымасьць нашым дзецям займаць кіраўнічыя пасады і самым рабыць
дабрабыт у Беларусі. Расейцам будзе цяжка ня знаючы беларускую мову.
Бараніце МОВУ! МОВА абароніць ВАС.

Імя:: Аналітык ВКЛ Горад:: ЭЗ
11.04.2009 08:58
Пакуль што Беларусі Расея патрэбна як рынак збыту малаякасных вырабаў прамысловасьці і прадуктаў харчаваньня, а з ЭЗ - тэхналёгіі і пакупнікі па чорнаму дзяшовага саюзнага газу і нафтапрадуктаў і як найхучэй выйсьці ад статусу калёніі і рабоў расеі. Другае як найгорш удаецца, бо самога бацьку Міколкі саюзнікі лічаць вясковым ідыётам і выкарыстоўваюць РБ як афшорную зону для чорнага гандлю, Рыгоравіч і ад гэтага шчасьця і павагі расеі дадумаўся увагнаці ўсю Беларусь у ізаляцыю ва усім сьвеце калі сам забаўляецца ў Драздоўскім гарэме і будуе эканоміку на коўзалках ды прасажвае бюджзт з рознымі братамі ў Вэнэсуэле і Ірану, каб нагадзіць ЗША.
Трэба спадзявацца, што пятля крызісу задушыць бацьку Міколкі і наступны выбух будзе пасьпяховым і для РБ скончыцца эпоха
вясковага лайдака ва ўладзе, бо ў ЭЗ да прыстойных людзей з шлейфам несудовых забойстваў ды шызафрэніяй ён не праходзіць...

Імя:: Димыч
11.04.2009 13:45
Імя:: Янка 11.04.2009 03:07 Расейцы праз лукашэнкуу зьнішчаюць беларускую
мову, культуру,гісторыю і сьвядомасьць.


Вы не замещайте белорусский пофигизм белорусов кознями Москвы. Не нравится как Лукашенко уничтожет мову, культуру, историю? Ну так выведите хотя бы 100 тыс. белорусов и смените Лукашенко? Не можете? Ну так и нечего списывать белорусское рабство на Россию.

Імя:: xviedar
11.04.2009 14:35
Тэкст мне асабіста вельмі спадабаўся. Спадабаўся ў першую чаргу адсутнасцю эмоцый ў такой складанай для любога народа тэме як прабачэнне былых крыўдаў.

І адразу кідаецца ў вока ступень і ўзровень мясцовых маскалёў, як дзімыч, якія нават высновы робяць несупадаючыя з высновамі артыкула. Можа дімыч не ўмее чытаць?

Імя:: Димыч Горад:: Минск
11.04.2009 16:50
Хведару

Димыч не маскаль, а своей белорусской родословной могу затмить любого белорусского националиста. Это первое.

Попробуйте опровергнуть мои аргументы по существу. Это второе.

Почему немцы с французами переступили через взаимные исторические обиды и почему некоторые русские типа Чайчица усиленно нагнетают вражду между нашими народами? Это третье.

А ответ прост: потому что таким как Чайчиц это выгодно. А мне лично это не нужно и не выгодно. У меня к русским исторических претензий нет. У меня претензии к белорусам: доколе сопли жевать будем?

Імя:: czalex
11.04.2009 20:28
2budimir:

Heta vydatna, szto praces pajszou. Tym bolej, josc niamala prykladau, kali etnicznyja rasiejcy, szto zyvuc u Bielarusi, taksama usprymajuc bielaruskuju kulturu i stanoviacca na abaronu bielaruszczyny - jakraz nia majuczy tyja viadomyja bielaruskija mlavasc i pasiunasc. Tak szto perspektyvy josc, i treba jich vykarystouvac.

2Alies:

Daluczennie da takoha klubu avanhardnych demakratycznych dziarzavau, jak NATO, bylo b vielmi dobrym dla Bielarusi (tak, Dimycz! :) ) i jaszcze lepszym dla Rasieji. Niszto nie abaranila b uschodnija rehijony Rasieji ad niebiaspieki kitajskaj ekspansiji, jak natauskija vajennyja bazy. Szkada, szto daluczennie Rasieji da NATO - sprava vielmi malarealnaja...

2Janka:

U Rasieji josc ludzi, jakija siadzieli na Akrescina u 2006 hodzie, sluchajuc NRM i chozuc vyvuczyc bielaruskuju movu. Takich ludziej, kaniecznie, vielmi mala, ale usioz heta sviedczyc, szto na "narodnym" uzrounie nia tak usio i bieznadziejna. Ale pierszy krok pavinien byc z bielaruskaha boku: pieraadolec kryudu za rusyfikacyju i navat za padtrymku Lukaszenki sviadomym bielarusam kudy prasciej, czym bolszasci rasiejcau vyzvalicca ad slavianafiliji i imperyjalizma.

Імя:: xviedar
11.04.2009 23:24
Дімычу

"Попробуйте опровергнуть мои аргументы по существу."

Адказваю: уважліва перачытайце артыкул і асабліва апошнюю яго частку. Паколькі там вядзецца гаворка аб неабходнасці паразумення паміж беларусамі і расейцамі і выказваецца жаданне дасягнуць паразумення падобнага ці не але з той самай мэтай што паміж французамі і немцамі, я лічу што вы альбо не умееце чытаць, альбо не разумееце што напісана.

Імя:: Димыч Горад:: Минск
12.04.2009 10:52
Імя:: xviedar 11.04.2009 23:24 Дімычу

Этот Чайчиц тут схитрил со своим материалом. Мол, Россия и Беларусь должны дружить.Ага, щас поверю в искренность его слов.:)) А я внимательно читаю Чайчица не только здесь, но и в других СМИ. Смотрим, например здесь:
http://n-europe.eu/authors/ales_chaichyts

"За Беларусь у НАТО", где он прямо называет современную Россию врагом белорусов.

"Застаючыся за бортам NATO, Беларусь застаецца сам-насам з гіганцкай непрадказальнай і ня надта прыязнай пуцінскай Расеяй. І сапраўды, ня варта крывіць душой і абмінаць факт, што ўваход у NATO - гэта ў першую чаргу палітычная акцыя, скіраваная на абарону ад сёньняшняй Расеі, на атрыманьне пратэкцыі Захаду перад Масквой".

А вот и обоснование почему белорусы должны воевать в чужих странах на стороне НАТО:
"Прафэсіяналам-вайскоўцам патрэбная рэальная вайсковая практыка. Жаўнер павінен ваяваць, а ня піць каву і гуляцца на вучэньнях, прафэсіянал павінен быць гатовым загінуць за абарону інтарэсаў дзяржавы, у тым ліку калі гэтыя інтарэсы - перамога над міжнародным тэрарызмам. Гэта прадугледжана кантрактам.
І нічога страшнага, калі вайсковец будзе трапляць пад небясьпеку. Сьмерць - гэта ня тое, чаго ён павінен баяцца. Галоўнае, каб ён добраахвотна абіраў сабе гэткую службу - гэта сапраўды крытычная ўмова, якая павінна быць выкананая дзяржавай перад тэарэтычным далучэньнем да NATO. ..Пытаньне, у рэшце рэшт, ці мы ўсьведамляем сябе спадкаемцамі Вялікага княства Літоўскага, вялікай уплывовай эўрапейскай дзяржавы, альбо мы - “беларусы-мірныя людзі”, абыякавыя да глябальных выклікаў у пакорлівым чаканьні зьменаў геапалітычнай сытуацыі, без спробаў уплываць на рэгіянальны і глябальны парадак дня. NATO дае нам магчымасьць быць гульцом на міжнароднай арэне ў складзе моцнай “каманды”.
“Скажы мне, хто твой сябар...”



Імя:: czalex
13.04.2009 10:56
Димыч, дзякуй за спасылку наконт NATO на Новую Эўропу - сам думаю яе прывесьці.

Адрозьнівайце Расею ў прынцыпе ад Расеі сёньняшняй. Пуціны прыходзяць і сыходзяць, а Расея застаецца. Дасьць Бог - сапраўды дажывем да вылекаваньня Расеі ад азіёпства і да яе ўступленьня у NATO.

Шкада, што вы забыліся працытаваць цалкам пасаж пра Расею з таго артыкулу:

"Прынцыпова, здавалася б, пашырэньне NATO адпавядае нацыянальным інтарэсам Расеі, бо толькі яе ўдзел у арганізацыі будзе надзейнай гарантыяй яе тэрытарыяльнай цэласьці і бясьпекі на фоне патэнцыйнай кітайскай экспансіі і актывізацыі ісламскага экстрэмізму. Без супрацоўніцтва і саюзьніцтва з NATO Расея, безабаронная, слабеючая і выміраючая, робіцца прамой ахвярай напіраючых з поўдня сілаў.

Чым больш расейская эліта будзе дэманстраваць рэваншысцкія імпэрыялістычныя памкненьні, тым больш трэба ім супрацьстаяць, бо ў сваіх дзеяньнях яна кіруецца не нацыянальнымі інтарэсамі Расеі, а ў першую чаргу прагай абараніць уласныя фінансавыя рэсурсы. Расейскай уладзе NATO пагражае не як патэнцыйны ваенны агрэсар, а як пашырэньне абшару дзеяньня дэмакратычных каштоўнасьцяў і правілаў гульні, па якіх расейскія кіраўнікі ня звыкліся гуляць, пры якіх неабходна забясьпечваць свабоду прэсы, правы чалавека і праводзіць сумленныя і празрыстыя выбары.

Пры гэтым, антызаходняя рыторыка не перашкаджае расейскай эліце трымаць грошы і актывы ў краінах блёку, які лічыцца патэнцыйным ворагам. У выпадку сапраўднай пагрозы, якая прыйдзе зусім не з захаду, самі пуціны-сечыны пасьпеюць даляцець да сваіх віллаў у натаўскай Францыі і банкаўскіх рахункаў у аточанай NATO Швайцарыі. Што будзе з кіраванай імі краінай, гэтых людзей у той момант хваляваць ня будзе, як іх ня надта хвалюе гэта й зараз.

Што яшчэ больш яскрава - антынатаўская прапаганда ў дзяржаўных мэдыях не перашкаджае Расеі нават будаваць аб'ектыўна патрэбныя ёй партнэрскія адносіны з NATO, праводзіць сумесныя вучэньні, ажыцьцяўляць шматмільённыя ваенна-прамысловыя праекты. Важныя рашэньні альянсу прымаюцца зь вялікай аглядкай на меркаваньне Расеі, што, відавочна, было адзінай рэальнай прычынай адтэрміноўкі пачатку далучэньня да NATO Ўкраіны і Грузіі. Але калі шчыльнае партнэрства з Паўночнаатлянтычным альянсам спрабуе наладзіць тая ж Украіна, расейскае кіраўніцтва чамусь пачынае дэманстраваць падобныя да банальнай рэўнасьці эмоцыі: што можна Маскве, тое нельга Кіеву.

Таму супраціў Расеі пашырэньню NATO ня варта разглядаць як нешта іншае, акрамя праявы імпэрскага рэваншызму ў спалучэньні зь недобрасумленнасьцю кіруючай крамлёўскай эліты. А значыць, гэтаму ціску трэба супрацьстаяць як несправядліваму і неканструктыўнаму."