Слухаць

Цяпер у эфіры

Наступная праграма

АНКЕТА СВАБОДЫ

Валянцін Голубеў

БЫКАЎ

Доўгая дарога дадому


  ДЗЕНЬ БЛОГЕРА

Грамадзтва

Каляровыя балёнікі супраць расізму

03.04.2009 19:01

Сёньня ў Менску валянтэры Беларускага Хэльсынскага камітэту правялі акцыю супраць расізму і ксэнафобіі.

Актывісты раздавалі мінакам рознакаляровыя надзіманыя балёнікі і нагадвалі пра роўнасьць правоў людзей розных рас і нацыянальнасьцяў.








Каардынатарка акцыі Валерыя Саўчанкава вучыцца на філёляга ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце. Яна валянтэрка Беларускага Хэльсынскага камітэту, змагаецца за роўнасьць людзей розных расаў і нацыянальнасьцяў. Валерыя кажа, што праблема бытавога расізму ўласьцівая і Беларусі.

“Прыкладам, у нас шмат кітайскіх студэнтаў, і мне даводзіцца чуць ад беларускіх студэнтаў, як іх „дасталі“ гэтыя кітайцы, куды б іх адправіць і гэтак далей. Да таго ж ёсьць выпадкі, калі кітайскіх студэнтаў зьбівалі, забіралі грошы проста з-за таго, што неславянскай зьнешнасьці. І вось удзельнікі гэтай інфармацыйнай акцыі хочуць прыцягнуць увагу да гэтай праблемы. Таму і выбраныя ў якасьці сымбалю рознакаляровыя балёнікі, кожны зь якіх мае права ўзьляцець у паветра”.

Карэспандэнт: “Як, на вашую думку, адрозьніваецца сытуацыя з расізмам у Беларусі ад замежных краін”.

Саўчанкава: “Была ў Нямеччыне. Там сярод простых людзей, якія ходзяць па вуліцах, я такога не заўважала. Але што да, прыкладам, Расеі, там гэта вельмі распаўсюджана. У Беларусі гэта, можа, менш прыкметна для людзей, але ад гэтага праблема не зьнікае”.

Карэспандэнт: “Ці ёсьць у вас тут сярод знаёмых, сяброў людзі зь іншым колерам скуры: чорныя, жоўтыя? Што яны кажуць пра расізм у Беларусі?”

Саўчанкава: “Ім, вядома, не падабаецца, калі іх успрымаюць так, што яны нібыта „дурнейшыя“ ці што нібыта „панаехалі тут“. Прыкладам, яны студэнты, тут вучацца, плацяць за вучобу грошы. Яне не прэтэндуюць, каб іх успрымалі неяк асабліва, нібыта больш разумныя, ды ставіліся неяк асабліва. Зусім не. Яны б хацелі роўнага стаўленьня зь іншымі. Але, на жаль, часта да іх ставяцца як да асаблівых і ня вельмі шануюць.”

Карэспандэнт: “Зь цягам часу ў Беларусь усё больш будзе прыяжджаць людзей з-за мяжы. На вашу думку, у які бок будзе мяняцца сытуацыя з расізмам?”

Саўчанкава: “Не магу сказаць, як будзе. Магу сказаць, як хацелася б, каб было. Найперш каб было агульнае разуменьне, што ўсе людзі, якія б яны ні былі розныя, — яны роўныя. Каб кожны беларус разумеў, што чалавек зь іншым колерам скуры ці валасоў мае тыя ж самыя правы”.

Акцыя валянтэраў БХК праходзіла ў Беларусі ў межах тыдня барацьбы з расізмам і ксэнафобіяй, які быў абвешчаны ААН, паведаміла Валерыя Саўчанкава.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
     
Камэнтары
Імя:: Спец Горад:: Менск
03.04.2009 18:57
Валыя Саўчанкава напэўна доўгі час не магла знайсьці сабе беларускага хлопца. Адзіны хлопец, які яе захацеў быў Муамба з Нігерыі. Цяпер яна змагаецца за ягоныя і свае правы. Так нараджаецца расізм і дурнота.

Імя:: Арцём Горад:: Докшыцы
03.04.2009 20:17
Увесь расізм ад непрадуманай палітыкі. Кітайцаў проста ў вялікай колькасці запршваюць у нашыя ўніверы, яны займаюць месцы ў інтэрнатах, на якія маглі б прэтэндаваць беларусы. Кітайцы, што вучацца ў нас, я чуў за тры гады сваёй вучобы ў Мінску, у асноўным дзеці досыць заможных бацькоў, а большасць беларускіх студэнтаў-сціплыя ў грашовым плане людзі. Ад аднаго студэнта мне даводзілася чуць, што ён бы кітайцаў дасылаў у Афрыку, каб галодныя негры елі чалавечыну ў ф-ме кілбасы. Гэта ненармальна. Маскалі не любяць працаваць, таму ў іх столькі гастарбайтэраў, а яны здзіўляюцца, што іхняя нацыя адмірае, у мяне ёсць спадзеў, што на Беларусі падобнага з беларусамі не будзе. а да іншых нацый трэба ставіцца нармальна, паважаючы іхні побыт.

Імя:: eisernWolf Горад:: Miensk
03.04.2009 22:40
Утопія. Гэта ў натуры чалавека. Нават, калі дэ-юрэ правы аднолькавыя, суб'ектыў ніхто не скасоўваў. Хаця я люблю... кітайчанак. :) А з арабамі файна кальян паліць. :)
     

Прадукты і паслугі:

ПадкастRSSMobile